Браму 38-й дэсантна-штурмавой брыгады ў Брэсце ўпрыгожылі чорным самалётам

16:27 30 июня 2021
ОБСУДИТЬ
Гэта змена вянчае шэраг навацый апошніх гадоў: столькі дынамікі не было за два папярэдніх дзесяцігоддзі.

Самалёт і не толькі

База 38-й дэсантна-штурмавой брыгады (ДШБ) знаходзіцца наўпрост у горадзе – на вуліцы Жукава. Жыхары Брэста апошнім часам сталі сведкамі значных змен.

Пачалося з малога – на танкетку пры ўездзе ў вайсковую частку прыладзілі нейкую трубу. Калі не памыляюся, ПТУРС, прылада  для стральбы па танках.

Браму 38-й дэсантна-штурмавой брыгады ў Брэсце ўпрыгожылі чорным самалётам
Каля ўваходу ў дэсантную брыгаду да танкеткі прыладзілі трубу

Потым за якіх год-два памянялі агароджу базы, паставілі новы бетонны высокі паркан з калючымі спіралямі наверсе. Гэта ні многа ні мала якіх дзесяць кіламетраў набярэцца!

Браму 38-й дэсантна-штурмавой брыгады ў Брэсце ўпрыгожылі чорным самалётам
Новы плот каля дэсантнай брыгады ў Брэсце

Пашырылі ўглыбкі мясцовых лясоў выезды вайскоўцаў на вучэннях. Усё часцей яны праходзяць супольна з расійскімі вайскоўцамі і з прымяненнем іхняй тэхнікі. Нядаўна шляхам высечкі лесу зрабілі ўтрая больш шырокім уезд з шашы Р94 на палігон “Брестский”, дзе трэніруюцца дэсантнікі.

Браму 38-й дэсантна-штурмавой брыгады ў Брэсце ўпрыгожылі чорным самалётам
Каля Брэста пашырылі ўезд на вайсковы палігон

“Гэта каб праходзілі шырокія расійскія танкі?” – жартуюць дачнікі з суседніх садова-агародных таварыстваў. Знак палігона перанеслі на 2 кіламетры бліжэй да горада. Цяпер дэсантныя “Уралы” едуць  на стрэльбы і сюдой. “Пайшлі інвестыцыі – далі расійскіх рублёў,” – тлумачаць вайсковы прырост жыхары Брэста.

Браму 38-й дэсантна-штурмавой брыгады ў Брэсце ўпрыгожылі чорным самалётам
Новае месца для знака “Полигон «Брестский»”

Але не ўсё так проста. У 2020 годзе прэсавая служба Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь паведаміла аб змене назвы 38-й брыгады. Раней яе поўны назоў быў такі: “38 асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая Венская Чырванасцяжная брыгада”.

Бацькамі-камандзірамі было адзначана, што вайсковая частка стала “цесна звязанай з месцам дыслакацыі”. Таму, а таксама дзеля большай пераемнасці традыцый, ёй надалі найменне “Брэсцкая”. Такім чынам, на сёння маем “38 Брэсцкая(!) асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая Венская Чырванасцяжная брыгада”.

“Брэсцкая” і адначасова “Венская” – ні многа ні мала.

Што да самалёта, яго ўсталявалі ў гармоніі са стылізаваным купалам парашута, які закрывае ўсю браму. Крылатая машына рэзка ўзмывае ўверх у крутым віражы.

Браму 38-й дэсантна-штурмавой брыгады ў Брэсце ўпрыгожылі чорным самалётам
Мантаж самалёта каля брамы 38-й брыгады ў Брэсце

Каляровая старонка гісторыі брыгады

Нельга не сказаць, што рознародная гэтая актыўнасць мае і яшчэ адзін бок. Прынамсі, яшчэ адну старонку перагарнула год таму 38 Брэсцкая асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая Венская Чырванасцяжная брыгада.

Пасля жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў тысячы незадаволеных вынікамі месцічаў выходзілі на вуліцы Брэста. Сярод іх было многа людзей у цяльняшках з атрыбутыкай 38-й брыгады. Балазе, 2 жніўня адзначаўся Дзень дэсантніка. Адстаўнікі, такім чынам, і звольненыя ў запас. Спаміж імі быў нават былы камбрыг, падпалкоўнік Валерый Сахашчык,  які ў адстаўцы паспеў перакваліфікавацца ў будаўніка.

Разам з тым, і ўлады вывезлі на вуліцы афіцэраў і маладых вайскоўцаў брыгады. Яны былі заўважаныя ў поўнай амуніцыі і са зброяй у дварах пры Варшаўскім мосце. Спынялі жыхароў, правяралі дакументы.

“Дзеля цеснай сувязі з месцам дыслакацыі і большай пераемнасці традыцый” рабілі яны гэта?  Ды не. Пратэсты былі мірнымі, і слава некаму, хто прыняў правільнае рашэнне – ужо назаўтра ўзброеных дэсантнікаў у горадзе не было.

Пазней мясцовы міліцэйскі начальнік у дзяржаўнай тэлестудыі патлумачыў, што вайскоўцы былі аддадзеныя пад яго камандаванне. Значыць, ён іх і адвёў у казармы?

Праўду сказаць: і па сёння былы вайсковы гарадок Паўднёвы патрулююць тройкі – афіцэр і двое дэсантнікаў.

Браму 38-й дэсантна-штурмавой брыгады ў Брэсце ўпрыгожылі чорным самалётам

Што да новай аздобы на браме брыгады, то людзі губляюцца ў здагадках. Чаму самалёт пры браме чорны?

 

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

09 декабря 2023 15:41

Что происходит на границе Беларуси и ЕС около Бреста, где скопились тысячи фур?

Кого белорусские власти обвиняют в нынешнем «коллапсе» на границе и как реагируют дальнобойщики на многокилометровые очереди возле пунктов пропуска, через которые можно въехать на территорию Евросоюза?

11 сентября 2023 11:09

На границах Беларуси с ЕС – не только очереди: введена обязательная дезинфекция

С завершением летнего сезона у многих граждан Беларуси были надежды, что очереди на погранпереходах между РБ и странами ЕС уменьшатся и пересечение границы станет не таким обременительным.

05 июля 2022 00:21

Много машин, мало комфорта. Что происходит на границах Беларуси с Евросоюзом

В пунктах пропуска между Беларусью и странами ЕС снова многокилометровые очереди. С чем это связано и к каким мерам приходится прибегать желающим побыстрее пересечь границу.

24 мая 2022 00:09

В трех областях Украины запретили приближаться к белорусской границе

В Ровенской, Житомирской и Киевской областях временно запретили приближаться к белорусской границе на расстояние ближе, чем на 1 километр.