Люди

Маці і сын з Брэсцкага раёна адначасова закончылі адзін і той самы ўніверсітэт

З нагоды такога незвычайнага “дуплету” з імі пагутарыў карэспандэнт “Першага Рэгіёну”.

“ПР”: Вы атрымалі дыплом аб вышэйшай адукацыі разам з сынам. Для сына гэта быў першы, а для Вас?

Ірына Сідарчук: У 1997 годзе я скончыла Брэсцкі палітэхнічны інстытут. У Артура вышэйшая адукацыя першая, але дыплом другі, спачатку ён скончыў Пружанскі аграрны каледж.

“ПР”: Пазнаёмце крыху з сынам. Вядома, і пра яго вучобу пару слоў…

І.С.: Калі Артур сказаў, што пойдзе вучыцца ў каледж пасля дзявятага класа, я разгубілася, бо ў школе ён вучыўся няблага. Была ўпэўненая, што ён абярэ спецыяльнасць, якая патрабуе ведаў. Я заўсёды цаніла ў людзях розум і ведала, што над сабою патрэбна працаваць, а тут сын абраў спецыяльнасць, звязаную з фізічнай працай. Яшчэ больш разгубілася, калі ён сказаў, што будзе трактарыстам. Гэта быў складаны для мяне момант – прыняцця ягонага выбару. Неяк пераканала сябе, што гэта – мой сын, і я павінна быць на яго баку пры любых абставінах.

Вучыцца ў каледжы Артуру спадабалася. Пад час летніх канікул працаўладкаваўся ў гаспадарку на трактар. На трэцім курсе ён патрапіў на злёт выдатнікаў у БДАТУ. Захапіўся і цвёрда вырашыў падоўжыць адукацыю. Пачаў рыхтавацца і ў рэспубліканскай алімпіядзе па спецыяльнасці заняў другое месца, пасля чаго быў залічаны.

“ПР”: Як так атрымалася, што вы вучыліся разам? Слова “выпала” тут напэўна няправільнае?

І.С.: Першага верасня мы прыехалі з дачкою парадавацца за Артура. Магчыма, у гэты момант я яму пазайздросціла)))). Кіраўніцтва ўніверсітэта зладзіла для першакурснікаў сапраўднае свята. Артуру дэкан факультэта ўручыў сімвалічны ключ ведаў. Мы ўтраіх у гэты дзень былі шчаслівыя.

У ліпені 2019 года мяне перавялі вядучым заатэхнікам у аддзел кормазабеспячэння. Я добра ведала вытворчасць, але мне не хапала спецыялізаваных ведаў у маркетынгу, лагістыцы, эканоміцы. Узнікла патрэба пашырыць свае веды: выбірала паміж Брэсцкім палітэхам (бліжэй да дома і дачкі) і мінскім БДАТУ (побач з сынам). Сын пераважыў))). У нас розныя спецыяльнасці, у кожнага былі свае графікі і асабістае жыццё. Сесіі таксама ў розны час.

А вось тое, што апынуліся ў адным інтэрнаце, было сапраўднай нечаканасцю. Такім чынам атрымалася даведацца,  што сын дарослы. Упершыню ён запрасіў мяне да сябе павячэраць. Карміў гарачым баршчом. Потым,  як гаспадар, вадзіў па наваколлі і знаёміў з Мінскам. Набыў білеты у тэатр. Нейкім цудоўным чынам мы памяняліся ролямі па жыцці.

“ПР”: Ці ёсць яшчэ хто з радзіны, хто можа далучыцца да вашага супольнага з сынам дасягнення ў вучобе?

І.С.: На жаль, не. Мая старэйшая сястра мае адукацыю эканаміста і паспяхова працуе ў гэтай галіне. Пра другі дыплом нават не размаўляе))). Бацькі былі сялянамі, якія ўвесь час працавалі на гаспадарцы і марылі пра добрую адукацыю для нас.

“ПР”: Як вы кожны прыменіце сваю новую кваліфікацыю? Меркавана, або ёсць ужо цвёрдыя дарожныя карты?

І.С.: Пад час вучобы я зацікавілася працай эканаміста. Яна адкрылася для мяне з іншага ракурсу. Захапілася і сёння я працую вядучым эканамістам у ААТ “СГЦ “Заходні”.

Калі я задала гэтае пытанне сыну, ён усміхнуся: “Мама, ты ж разумееш, што адукацыя – гэта толькі прыступка для пачатку кар’еры.” Ён ад’язжае па размеркаванні ў гаспадарку на Гродзеншчыне. Смяецца: “Спадзяюся, там ты пакінеш мяне нарэшце? У госці, так і быць, можаш завітаць, але пераязджаць – ні-ні…”

“ПР”: Калі вучыцца было лягчэй? Раней або цяпер, у больш сталым веку?

І.С.: Вышэйшая адукацыя складаная заўсёды. Яна пабудаваная такім чынам, каб розум працаваў на мяжы магчымасцяў. Каб мяжа ведаў пашырылася. Іспыты – заўсёды стрэс, у любым узросце. Хацелася б сказаць, што калісь і дрэвы былі вышэйшыя, і сонца ярчэйшае, але ж гэта ілгаць самой сабе.

Што дапамагала ў юнацтве? Безліч энэргіі і моцнае здароўе, калі можна было вечар праплясаць, а потым усю ноч рыхтавацца да іспытаў або чарціць “курсачы”.

А што дапамагае ў сталым узросце? Свядомыя адносіны да адукацыі і навыкі планаваць свой час і правільна размяркоўваць свае сілы. І галоўнае, што ёсць вопыт перамог, калі ведаеш, што пасля паспяховага іспыту адчуеш эйфарыю.

Засталося дадаць толькі, што Ірына Сідарчук піша неблагія вершы. Хай годзіць абодвум з новымі дыпломамі!

Фота з сямейнага архіву Ірыны Сідарчук

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago