Происшествия

Дзве аварыі з двухколавым транспартам адбыліся ў Брэсце

Абедзьве аварыі адбыліся не толькі фактычна ў адным часе, але і ў бліжняй прасторы.

Малыя раварысты паехалі ў бок Гузнянскага маста цераз Мухавец. На скрыжыванні праспекта Рэспублікі і бакавой дарогі насупраць гіпера “Карона” іх не змог аб’ехаць “Опель”.

Аварыя з Опелем і веласіпедыстамі

На момант фатаграфавання малых не было, засталіся толькі іхнія велікі. Афіцэр ДАІ праінфармаваў, што з хлопчыкамі ўсё ў парадку: “Дома”.

Кіроўца, мужчына сталага веку, надыктоўваў у акт, якія драпіны на бамперы былі да ДТЗ, а якія трэба будзе зафарбоўваць. Відавочна, будзе дабівацца ад бацькоў малых парушальнікаў (не вялі веласіпеды ў руках і, верагодна, рухаліся не на сваё “зялёнае”) кампенсацыі.

Кампенсацыя ў другой аварыі яўна мае быць шмат большай. Багажнік аўтамабіля справа літаральна ўмяты ў салон.

Матацыкл разбіты і развернуты ў бок, процілеглы руху. Аскепкі пластыку і шкла, розныя часткі ўсеялі асфальт на добрыя пяцьдзясят метраў ад скрыжавання вуліц Савецкай Канстытуцыі і Маскоўскай насупраць крамы “Грошык”.

Матацыкл урэзаўся ў таксі

З кіроўцам матацыкла таксама склалася не так гладка, як з дзецьмі-веласіпедыстамі. Паводле сведчання аднаго з інспектараў ДАІ, ён у абласной бальніцы ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Не дзіўна, што ў цяжкім: маладзён гадоў дваццаці (сведчанне таксіста) разагнаўся яўна больш за сто кіламетраў на гадзіну, так што пасля сутыкнення з задняй часткай таксі ён літаральна пераляцеў цераз аўтамабіль і доўга яшчэ працягваў аўтаномны рух па асфальце.

Папярэдняя версія, збольшага са словаў кіроўцы таксі, такая. Таксіст выехаў на сваё зялёнае святло з вуліцы Савецкай Канстытуцыі і павярнуў на Маскоўскую. У гэты час па ёй паспрабаваў праскочыць ад цэнтра матацыкліст. Але не змог сыйсці ад сутыкнення.

Выснова напрошваецца якая? Двухколавы транспарт менш астойлівы, патрабуе нейкіх нават эквілібрыстычных навыкаў. Таму не рызыкуйце на ім дарма.

Дзе няма “зялёнага” пераезду цераз скрыжаванне, вядзіце велікі ў руках. Асабліва гэта датычыць дзяцей і скрыжаванняў са шчытным рухам.

На матацыклах не ганяйце па гораду, як па гоначным торы. Не таму, што гэта забараняе Дзяржаўтаінспекцыя. Таму, што можаце закончыць як малады неабачлівы з сённяшняй сумнай навіны. Калі хлопец выжыве, дату 07.07.2021 запомніць стальной памяццю.

Recent Posts

Работодатели в Польше ищут сотрудников. Зарплаты от 1500 и больше 5 тысяч долларов

Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…

2 месяца ago

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

3 месяца ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

8 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

8 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

8 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

8 месяцев ago