Паэт з Брэста Аляксандраў усё ж зладзіў прэзентацыю сваёй кнігі вершаў

11:39 31 июля 2021
ОБСУДИТЬ
Раней яму адмовілі ў Брэсцкай абласной бібліятэцы, спаслаўшыся на пандэмію каронавіруса.

Мікалай Аляксандраў не задаволіўся туманнымі абяцанкамі “недзе ўвосень, можа”. Дамовіўся з адной з брэсцкіх кавярань. Там і сабраліся ўвечары перадапошняга ліпеньскага цёплага дзянька некалькі дзясяткаў аматараў паэзіі, каб паслухаць пра новую кнігу журналіста і літаратара. Сядзелі на дыстанцыі. Пандэмія ж, насамрэч.

Пра што вершы?

Кніга называецца знакава: “Вечерняя пристань”. Мае ўнушальны памер – каля 300 старонак. Выйшла друкам сёлета ўвесну ў брэсцкім выдавецтве “Альтэрнатыва”. Наклад для беларускіх абставін немалы – 300 асобнікаў.

Рубрыкацыя кнігі прадуманая так, каб было бачна: яна гэта плён многіх гадоў, за якія аўтар аб’ездзіў многа месцаў і прапусціў цераз сваю паэтычную прызму шмат тэм. Тэма прыроды так, пераважае. Мікалай Аляксандраў любіць выпісваць сродкамі паэзіі пейзажы, ствараць натурфіласофскія палотны, але ж ураздроб, мяркуйце самі: «Притяженье Бреста», «Вологодское утро», «С любовью к Дальнему Востоку»,  “Ростовская тетрадь”, “Грузинские распевы”.

Мне асабіста цяжка даецца загадка нязменна рыфмаванай паэзіі. Не “камертоняць” таксама кніжныя словы, якімі прасякнутая паэзія Мікалая Аляксандрава. Але нязменна выклікае павагу, бо вылучае з натоўпу рыфмароў самасцю –тонкае адчуванне годнасці чалавека. Такая сабе роднаснасць з Мандэльштамам, набеліятам-адмаўленцам Пастэрнакам і нават зусім не ўзорна рыфмавым набеліятам Бродскім.  Вось верш, праграмны для паэтыкі аўтара.

 

МЕГРА, 1937

Снова в дальней стороне

Отзвук слышится.

У Бусаровых в окне

Свет колышется.

Бродит лихо по избе.

Дверь затворена.

У старшого на губе

Беломорина.

И к Магаеву вчера –

Двое с ордером:

Собирайся, мол, пора…

Слёзы – озером.

Да и к Рюгиным впотьмах –

Глаз навыкате.

Дарья сдуру – ох да ах!

Может, выпьете?

… Разлетались по селу

Вести жгучие.

В кайданы да на хулу –

Самолучшие!

А над крышами – смотри –

Грают вороны.

Были – душ поводыри,

Стали – вороги.

Сколько горя на Руси!

Богородица, спаси…

У гэтым вершы нават нефілолаг заўважыць беларусізмы. Але найперш гэта расповед пра Радзіму Аляксандрава, Паўночную Расію, пра трагічны лёс Расіі і стаўленне да згаданых падзей самога аўтара.

Тэма антытаталітарызма адна са скразных у творчасці і працы Мікалая Аляксандрава. Гэта сведчанне цэльнасці і астойлівасці яго як асобы.

Паэт з Брэста Аляксандраў усё ж зладзіў прэзентацыю сваёй кнігі вершаў
На прэзентацыі кнігі “Вечерняя пристань”

Што вяжа з агульначалавечым і што з Беларуссю

Цікава, што спадарожаць Мікалаю Аляксандраву па жыцці Белыя азёры. Расійскае, як і тамтэйшы Белаазёрск – там ён нарадзіўся. Берасце адорвае яго адразу двума Белымі азёрамі – на ўсход ад абласнога цэнтра і на поўдзень, бліжэй да Украіны.

Ёсць яшчэ адна тэма, якую прыкмеціў сумленны аўтарскі зрок у лёсе сваёй радзімы і якая прысутная ў сэрцы амаль кожнага беларуса. Гэта паміранне вёсак. “… Было – и вспять ушло, \\ Снытью позарастало. \\ Где оно, то село, \\ Что без времен стояло?…» («Памяти погибшей деревни»).

Асабіста мне блізкія яго культурніцкія коды ў вершах, прысвечаных пераемнасці часоў. А гэта рубрыкі прэзентаванай кнігі “Оклики времен» і «Имена и времена». Маштабныя цытаты не дазваляе фармат дзядзькі Гугла, але нават назовы вершаў кажуць пра многае: «Одиссей – Пенелопе», «Иллирийский берег», «Басманский философ», «Семирамида», «Овидий», «Пушкин. 1825 год».

Новая кніга Мікалая Аляксандрава больш “песневая” за папярэднія. Многія вершы маюць адпаведную рытміку і тэкстоўку. Гэтую думку агучыў спанатраны гітарыст і кампазітар Тарас Юркевіч. На прэзентацыі ён поруч са сваімі выканаў і дзве песні на словы з новай кнігі.

Напрыканцы зацемлю, што Мікалай Аляксандраў чуйны да зямлі, на якой жывуць яго дзеці і ўнукі. Ён аўтар беларускіх вершаў, надрукаваных у ранейшых кнігах. З гэтай працытую адзін. На мой пагляд, ён паказальны хаця б таму, што з жанру прысвячэнняў, якія іншым аўтарам рыфмовак рэдка ўдаецца напісаць небанальна.

ЖАННЕ ЛИТВИНОЙ

Пусть горечь хлещет через край,

Но всё же, дорогая Жанна,

Гори! Но только не сгорай,

Как героиня Орлеана.

Когда однажды грянет час

Молчальникам платить за свинство,

Останется в тебе и в нас.

Неистребимое литвинство.

Для тых, хто не ведае: Жанна Літвіна гэта рэдактарка радыёстанцыі “Беларуская маладзёжная”, зачыненай новымі ўладамі за вольнаслоўе ў 1995 годзе, і потым доўгія гады старшыня недзяржаўнай грамадскай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ).

Паэт з Брэста Аляксандраў усё ж зладзіў прэзентацыю сваёй кнігі вершаў
На прэзентацыі кнігі “Вечерняя пристань”

Крыху даведачна пра аўтара

Што да нашага прэзентанта, то ён асоба добра вядомая ў абодвух сэнсах. Найперш тым, што чвэрць стагоддзя трымаў на добрым плаву дэмакратычную недзяржаўную газету “Брестский курьер” (цяпер яна існуе як сайт, Мікалай Аляксандраў яго рэдактар). Таксама спадар Мікалай вядомы папулярызатар незабыўнага самадзейнага барда-праўдаруба савецкіх часоў Уладзіміра Высоцкага, карані якога знайшліся на Берасцейшчыне. Мікалай Аляксандраў гісторык-аматар, руплівы працаўнік мясцовых архіваў. На фота з брэсцкай кнігарні “Іскра” побач з прэзентаванай кнігай вершаў адна з яго значных краязнаўчых кніг “Брест на перекрестках уникальных судеб”.

Заглаўнае фота: кніга Мікалая Аляксандрава на паліцы кнігарні “Іскра”.

Яўген Бяласін, адмыслова для “Першага рэгіёна”. Фота аўтара.

 

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

22 декабря 2023 15:22

Как санкции влияют на культурное наследие Беларуси

Каждый год Беларусь получала около 5 млн долларов на восстановление историко-культурного наследия. С введением санкций финансирование приостановлено. Теперь можно рассчитывать в основном на средства из бюджета.

29 ноября 2023 15:26

Анна Кондратюк: “Беловежская пуща – отдельная цивилизация”

Первый приз белорусской литературной премии Ежи Гедройца за 2022 год получила книга литературных репортажей Анны Кондратюк "У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай Пушчы" ("В пристенке старого леса. Истории людей из Беловежской пущи").

25 ноября 2023 18:40

“Экстремист” Дунин-Марцинкевич. За что власти мстят классику белорусской литературы?

Белорусские власти уже дважды объявляли "экстремистскими" произведения классика 19-го века Винцента Дунина-Марцинкевича. За что поэт попал в немилость и как реагируют на это решение его родные?

12 ноября 2023 12:59

Чым фiльм пра гвалт у беларускiм войску падабаецца еўрапейцам?

Еўрапейская кінаакадэмія анансавала намінантаў на "Еўрапейскі Оскар" - European Film Awards. У шорт-лiст сярод дакументальных фiльмаў трапіла дакументальная стужка беларускіх рэжысёраў "Motherland" ("Радзіма"). Што гэта за фільм?