Природа

У Столінскім раёне знайшлі новы від стракоз

На Альманы Дзяніс прыехаў, каб правесці маніторынг поспеху гнездавання глабальна пагражальнага віду птушак – вялікага арляца. Арнітолаг расказаў пра тое, як зрабіў адкрыццё:

Мы пераночылі ў лесе на заходняй мяжы балота, недалёка ад вёскі Альманы Столінскага раёна, і а сёмай раніцы 24 ліпеня я ўжо выйшаў на балота. Чатыры гадзіны назіраў праз трубу і бінокль за парай арляцоў, каб высветліць, ці ёсць у іх сёлета гняздо з птушанём. А 15-й гадзіне я вяртаўся назад і, пераходзячы ручай, звярнуў увагу на блакітную страказу, што сядзела за 20 сантыметраў ад зямлі на абламанай галінцы бярозы. Больш за ўсё страказа нагадвала знаёмы звычайны від – страказу рашэцістую (Orthetrum cancellatum), але нешта ў ёй было іншым. Як кажуць, “д’ябал хаваецца ў дробязях”. Таму я і вырашыў спыніцца і як след разгледзець казурку.

У тым месцы, дзе ручай разліваецца па сцяжыне, Дзяніс заўважыў адразу двух самцоў і самку гэтага віду стракоз. Іх паводзіны адрозніваліся ад паводзінаў рашэцістай страказы. Самцы не адляталі далёка ад ручая, а, зрабіўшы круг у дзесяць метраў, вярталіся назад на свае прысады. У афарбоўцы страказы таксама былі адметныя рысы: цалкам блакітны хвост і шырокія жоўтыя птэрасцігмы — плямкі на канцах крылаў.

Фотаапарата ў мяне з сабою не было, таму, каб сфатаграфаваць новы для краіны від, давялося ісці два кіламетры да машыны, а потым назад, — смяецца арнітолаг.

Стракозы і матылі вельмі часта цікавяць птушкароў. Дзяніс Кіцель яшчэ ў школе сур’ёзна захапляўся казуркамі. Хоць ён і стаў арнітолагам, але цікавасць да шасціногіх не згасла. На яго рахунку ўжо не адзін від стракоз, новы для краіны.

Фотаздымкі, якія зрабіў Дзяніс, ужо паглядзелі вядучыя еўрапейскія спецыялісты па стракозах і пацвердзілі правільнасць вызначэння. Вельмі важна, што была адзначана не адзінкавая заляцелая асобіна, а група стракоз з самкай. Вялікая імавернасць, што яны размнажаюцца ў Беларусі. Адзін з найвялікшых балотных заказнікаў краіны яшчэ раз даказаў сваю ўнікальнасць.

Трэба дадаць, што з’яўленне гэтага віда ў Беларусі было спрагназавана яшчэ 15 гадоў таму. Стракозы — хуткія драпежнікі, якія, як і птушкі, могуць пераадольваць сотні і тысячы кіламетраў і такім чынам пашыраць свой арэал. На мапе распаўсюджання відаць, што страказа ёсць амаль паўсюль вакол Беларусі, але дагэтуль не хапала доказаў знаходжання яе ў нас. Цяпер гэтыя доказы з’явіліся.

Фота: Страказа малая блакітная (Orthetrum coerulescens), аўтар Дзяніс Кіцель.

Recent Posts

Работодатели в Польше ищут сотрудников. Зарплаты от 1500 и больше 5 тысяч долларов

Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…

2 месяца ago

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

3 месяца ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

8 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

8 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

8 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

8 месяцев ago