Парады для тых, хто на ровары: дзе можна загінуць брэсцкаму веласіпедысту?

08:41 04 августа 2021
ОБСУДИТЬ
Веласезон яшчэ ў разгары. Да таго ж усё больш купляюць электрасамакатаў, электракараў, якія развіваюць часам шалёную хуткасць. Кар, між іншым, можа імчаць да 50 кіламетраў на гадзіну.

Шмат шэрынгавай тэхнікі такіх відаў у карыстанні, таму і вырашыў скласці карту: як не памерці гвалтоўнай смерцю, калі сеў на ровар у Брэсце. Інструкцыя няпоўная, але раптам і  выжывеш дзякуючы ёй.  Тым больш, што заснаваная яна на рэальных здарэннях.

Парады для тых, хто на ровары: дзе можна загінуць брэсцкаму веласіпедысту?

Станцыя 1. Ініцыяльнае, не прычыннае месца

Стартуем адтуль, дзе не так даўно чуць “не ўрэзаў дуба” я сам. Адрас: вуліца лейтэнанта Рабцава, 30. Магістраль зусім нядаўна адрэстаўраваная. Веладарожка тут – ці не самая лепшая ў горадзе. Двухпалосная, з гладкім асфальтавым пакрыццём. Аднак месцамі пасткі на ёй такія, што ваўком завыеш, калі не ведаючы ўскочыш. Здаецца, сам я дык вывучыў усе. Але ж, вось трапіў-такі.

Парады для тых, хто на ровары: дзе можна загінуць брэсцкаму веласіпедысту?
Станцыя 1, лейтэнанта Рабцава, 30

Калісьці на Рабцава, 30 каля прыватнага дома рос куст бэзу. Цягам рэканструкцыі бэз выстрыглі, дом адгарадзілі штатным бетонным парканам. Адну лазіну пры плоце (для прыгажосці?) пакінулі. Чамусці з боку вуліцы. Месца і так вузкае, веладарожку ўціснуць не змаглі, ёсць толькі нешырокі тратуар. Бэзавая лазіна ператварылася ў дрэва і нахілілася ў бок вуліцы. На ўзроўні цела веласіпедыста камель бэзу займае добрую траціну прасторы праезду (гл. фота).

Парады для тых, хто на ровары: дзе можна загінуць брэсцкаму веласіпедысту?
Бэзу трэба пакланіцца, інакш…

30 ліпеня пад вечар ехаў мне насустрач брат па розуму. Пра бэзавую подласць нават уявы не было, бо ён жа непрыкметны на фоне бетоннага паркана, а я пільную каб размінуцца неяк з калегам. Таму і вокам міргнуць не паспеў, як нейкая сіла змятае мяне з сядла. Грымнуўся на асфальт, каленам і спіною. Каб не рукзак, то і патыліцай мог бы. А так – абыйшлося збітымі каленам, сцягном і локцем. І паклажа ў рукзаку пацярпела: між іншым, дарагі фотаапарат. Так што ўрэзаў хай сабе і не дуба, то бэза. І вырашыў: гэта ўжо занадта. Не я ж першы, напэўна. І – вайны ж няма…

Парады для тых, хто на ровары: дзе можна загінуць брэсцкаму веласіпедысту?
Веладарожка да Станцыі 2

Станцыя 2. Мост, дзе ледзь не загінуў доктар каманды

Мост цераз Мухавец каля Цэнтра маладзёвай творчасці. Стаўлю яго на другое месца з двух рэзонаў. Па-першае, як чалавек сціплы паставіў бы нумарам адзін, але законы журналізма не даюць. Пра гэтае месца пісалася ўжо раней у газеце. Па-другое, тут таксама штатная веладарожка. Адносна неблагая, і гэта ўсыпляе пільнасць. Але загінуць тут рэальна як два пальцы…

Парады для тых, хто на ровары: дзе можна загінуць брэсцкаму веласіпедысту?
Анатоль Бастрыкаў ездзіць на веласіпедзе з маленства

Лекар брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова Анатоль Бастрыкаў – зацяты і дасведчаны веласіпедыст – ехаў тут штатнай веладарожкай з працы дахаты ў мікрараён Кавалёва. Па левым баку, не перасякаючы вуліцу Піянерскую, веладарожка ўздымаецца на высокі насып, таму адгароджаная з боку Палаца водных відаў спорту жалезнай агароджай. Але пры мосце агароджа банальна заканчваецца, а веладарожка віляе ўправа і ўліваецца ў тратуар. Наўпрост застаецца мятровы прагал з невысокім земляным бардзюрам (гл. фота).

Парады для тых, хто на ровары: дзе можна загінуць брэсцкаму веласіпедысту?
Насып, далей…

Дык вось, са сведчання самаго медыка, яго асляпіў сустрэчны аўтобус, і ён, дэзарыентаваны ў прасторы, паехаў у гэты прагал. А там адразу дзесяціметровы абрыў на бераг Мухаўца, стромкі, амаль да самага ўрэзу вады. Карацей, забойчы атракцыён. “Не ведаю, як застаўся жывы, – казаў у свой час падпалкоўнік медслужбы ў адстаўцы Бастрыкаў. – Зачапіўся неяк за дрэва, калі ляцеў пярэкулем. То абышлося выцятымі месцамі і драпінамі.”

Парады для тых, хто на ровары: дзе можна загінуць брэсцкаму веласіпедысту?
Тут медыку атрымалася выжыць…

І што вы думаеце, пасля публікацыі ў газеце хоць хто пальцам паварушыў? Які пракурор хоць вусна, які супрацоўнік ДАІ? Дарожнікі самі парупіліся? Тры гады прайшло, а пройма як была, так і ёсць. Таму не вагаўся ўнесці яе ў гэтую Інструкцыю па выжыванні на веладарожках Брэста.

Станцыя 3. Пастка некалькігаліновая пры вуліцы Маставой

Як бачна з назову, пастка таксама пры мосце. Гэта каторы цераз чыгунку пры вакзале. Каб трапіць ва ўлова, едзеш так. Шлях першы: рухаешся з моста спіной да цэнтра. Вакзал застаецца праваруч, потым перасякаеш па “зебры” паваротную вуліцу Кіжаватава да вакзала, едзеш тратуарам направа і яшчэ раз направа, далей уздоўж павароткі, якую перасёк.

Парады для тых, хто на ровары: дзе можна загінуць брэсцкаму веласіпедысту?
Станцыя 3 – левая частка ўлова

Другі шлях: кіруешся ад былога вайсковага гарадка Паўночны цераз вуліцу Маставую, далей уздоўж згаданай вуліцы Кіжаватава лагчынай. Пракаціўся метраў дзесяць – далей спуск. Відаць, што справа прыступкі для пешаходаў, а злева нібыта вузкі прагал для сумешчанага з’езду, які звычайна бывае на такіх спусках. Заадно справа ў адной плоскасці адкрываецца прагал з праезнай часткі вуліцы Кіжаватава, і паміж гэтымі дзьвюмя магчымасцямі, адна сумніўней за другую, працярэбленая над бардзюрам сцежка. Ці то веласіпеды яе наездзілі, ці то як?

Парады для тых, хто на ровары: дзе можна загінуць брэсцкаму веласіпедысту?
Від на пастку знізу

Між тым, усе тры магчымасці аблудныя і для веласіпедыста могуць на хуткасці закончыцца траўмамі, не сумяшчальнымі з жыццём. Мяркуйце самі.

Вузкі прагал лесвічнага марша, калі паглядзець сыйшоўшы прыступкамі, аказваецца залітай бетонам толькі знізу прамыінай у зямлі, якая пры лагічным падзенні з ровара выводзіць на бетонны бардзюр тратуара. Лобам у бардзюр – гэта каб без пакут, напэўна.

Парады для тых, хто на ровары: дзе можна загінуць брэсцкаму веласіпедысту?
З’езд з вуліцы Кіжаватава запрашае тых, хто на колах

Шлях направа немагчымы, хоць і гладкаасфальтавы: там праезная частка, а доступ на яе веласіпедыстам, як ведаем, закрыты Правіламі дарожнага руху, акрамя скрыжаванняў, і калі няма ўзбочыны. І яшчэ тут каркаломна круты паварот для аўтамабіляў. Так што наезд амаль гарантаваны. Тым не менш, як бачым на фота, гэтай магчымасцю карыстаюцца найперш бацькі з дзецьмі ў вазках – бо іншыя магчымасці папросту не для колаў.

Парады для тых, хто на ровары: дзе можна загінуць брэсцкаму веласіпедысту?
Выгляд Станцыі 3 спераду

Сцежка па-над тратуарам яшчэ больш “мондрая”. Яна праз метраў дзесяць падрэзваецца справа недарэчным крутым асфальтавым з’ездам з паваротнай вуліцы.  За з’ездам, о дзіва, адчэрчаная “зебравай” разметкай нейкая зона. Мабыць, для пешаходаў і раварыстаў. Але трапіць на яе можна толькі адолеўшы гэты з’езд. Ды і нармальны чалавек гэтага рабіць не будзе яшчэ таму, што на крутым віражы любы аўтамабіль можа расчавіць цябе як жабу або вожыка.

Парады для тых, хто на ровары: дзе можна загінуць брэсцкаму веласіпедысту?
Мужчыны рызыкуюць

З’езд-перашкоду варта апісаць асобна. Ён мае вугал градусаў 45, так што нават на нагах устаяць праблема. Калісці ён быў зроблены дзеля прыватнага дома. Але цяпер дзялянка зарасла кустамі, дрэвамі. Яўна нежылое месца.  У тым ліку і для веласіпедыста, які рухне тут на асфальт.

Парады для тых, хто на ровары: дзе можна загінуць брэсцкаму веласіпедысту?
Круты з’езд у нікуды

Станцыя 4. Веладарожка насупраць Веславальнага канала

Як бачым на карце, гэта другі аддзел пасткі, у якую трапіў спартовы медык Бастрыкаў. Калі там не навярнуўся, то тут яшчэ адзін вялікі шанец. Тут усё вельмі проста зразумець.

Парады для тых, хто на ровары: дзе можна загінуць брэсцкаму веласіпедысту?
Станцыя 4 – насып без агароджы

Насып на мост і з моста роўнавысокі і аднолькавай даўжыні з абодвух яго бакоў. З аднаго боку ёсць стаметровая жалезная агароджа, каб не з’ехаць з насыпа, з другога боку яе няма. Дапусцім, чалавек крыху выпіў. Гэта ж нармальна, мы ж не сацыяльныя, экалагічныя або маральныя экстрэмісты пакуль. За мяжой там-сям дык і бакальчык віна можна, а потым за стырно аўтамабіля.

Дык вось, уявім, што такі злёгку вясёлы чалавек позна ўначы крыху вільне на неабгароджаным і пярэкулем скаціцца ўніз са шматметровага насыпа. Ёсць зарука, што ён выжыве? Дзяржаўныя эксперты, даяце гарантыю такую? А калі не, то, па-першае, правільна не даяце, і па-другое, чаму абмежаванае права гэтага крыху вясёлага чалавека на бяспечны асяродак?

А хай і не выпіўшы, дапусцім, стаміўся на працы. Стомлены чалавек ён жа мае тыя сама опцыі, што і п’яны – затарможаная рэакцыя, паніжаны кантроль над целам. Тут яму пасля другой змены навярнуцца прасцей простага.

Станцыя 5. Раён вуліцы Маскоўскай, 200

Парады для тых, хто на ровары: дзе можна загінуць брэсцкаму веласіпедысту?
Хлопчык на вела адолеў шчарбіну паспяхова

Гэта недалечка ад нядаўна ўзведзенага офісу Белгазпрамбанка. Фантаны там паставілі, ды лепш за тысячную частку іхніх коштаў паправілі б дарогу для людзей побач. Бо задача для раварыстаў на суседнім заездзе ў мікрараён стаіць трыадзіная: на штатнай веладарожцы:

а) не забіцца аб высокія бардзюры, для чаго ўпісацца ў шчарбіну, прапілаваную ў тых бардзюрах бензарэзам;

б) не сутыкнуцца пры гэтым з пешаходамі, якія зусім натуральна таксама стараюцца прайсці той шчарбінай;

в) не трапіць пад транспарт, які з-за спіны паварочвае ў мікрараён. Бо, а ну як чапанеш педалем за бардзюр – вось табе і кердык пад коламі.

Парады для тых, хто на ровары: дзе можна загінуць брэсцкаму веласіпедысту?
Фантаны каля Белгазпрамбанка

Станцыя 6. Працяг будзе.

…………………………………………………………………………

P.S. Варта разумець, што гэта не чыстага віду інструкцыя, а крыху журналісцкая праца. A piece of journalism, кавалак журналізму, як кажуць у славутай сваім веларухам Англіі. Спадзяюся нават, ладны такі кавалак, а masterpiece.

Працяг будзе, але яго можа і не быць. Не будзе, калі шматлікія “ответработники”, якія нахлабучылі сабе няўцямны саманазоў “государевы люди”, пачнуць займацца не камфортным пляжаннем нязгодных і няўгодных мірных грамадзян, а выкананнем сваіх прамых абавязкаў. Калі аддзел па арганізацыі дарожнага руху Дзяржаўтаінспекцыі зверне свой тунэльны зрок не толькі на вуліцы і дарогі для аўто, але і на вела- як-ніяк ДАРОЖКІ. Штрафаваць веласіпедыстаў гэта камфортны занятак, але дайце ж ім нармальна праехаць! Калі ўжо сагналі іх з праезнай часткі на тратуары.

Працягу не будзе, калі пракуроры зоймуцца скасаваннем абставін, якія пагражаюць жыццю грамадзян. Тых, якія паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь маюць права на жыццё (арт. 24) і спрыяльны, бяспечны для жыцця асяродак (арт 46). Тых, якія ўсмешна сядаюць на свае вела з думкамі аб здаровым ладзе жыцця. Але і тых, хто проста хоча даехаць з пункта А ў пункт Б.

Мяне няцяжка знайсці. Я не злажу з веласіпеда нават узімку,  ведаю ўсе прыкрасці і шкоды велашляхоў, усе адступленні ад рэгулямінаў па ўладкаванні велаінфраструктуры, якія трэба паправіць. Таму і ўзяўся пісаць гэту Інструкцыю. Працяг яе абяцаны. Яго не тое што не прагну – проста, банальна НЕ ХАЧУ. Будзе ён ці не – не ад мяне залежыць.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

11 января 2024 12:56

Сколько “вагнеровцев” осталось в Беларуси?

Белорусские силовики и пропагандисты активно пиарят наемников из ЧВК "Вагнер", которые до сих пор остаются в Беларуси. Нередко на телекадрах c совместных тренировок рядом с государственным флагом РБ и флагами белорусских силовых ведомств можно увидеть и флаг "Вагнера", а замминистра МВД Николай Карпенков носит шеврон с символикой ЧВК.

25 декабря 2023 10:52

Чаму ў Беларусі падоўжылі бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы?

У 2024 годзе грамадзяне суседніх Літвы, Латвіі і Польшчы змогуць прыязджаць у Беларусь у бязвізавым парадку. Прапанову МЗС падтрымаў Аляксандр Лукашэнка. Такім чынам, бязвіз, які дзейнічае з вясны 2022 года (для Польшчы — з 1 ліпеня 2022-га) падоўжаны ў трэці раз.

15 декабря 2023 15:10

Кого в Беларуси смогут лишать пенсий за особые заслуги перед страной?

В Беларуси пересмотрели список причин, по которым могут лишать выплаты пенсий за особые заслуги перед страной. Соответствующее постановление опубликовано на Национальном правовом портале.

12 декабря 2023 15:48

В России беда с яйцами: жуткий дефицит и резкий рост цен. А что в Беларуси?

В соседней стране куриные яйца дорожают не первый месяц, они уже стали "золотым" товаром. Стоит ли беспокоиться белорусским потребителям?