У Брэсце афіцыйны сцяг з’явіўся на тарцы білборда

09:17 16 августа 2021
ОБСУДИТЬ
Дадаткова прымацавалі рэкламу фірмы і тым самым маем другое брэсцкае ўнікальнае месца для дзяржаўнай сімволікі.

Першае – гэта чырвона-зялёная маляванка на трубе Цеплаэлектрацэнтралі насупраць Дома правасуддзя.

Новая цікавостка размешчаная пры скрыжаванні вуліц імя Суворава і Кар’ернай у мікрараёне Кавалёва. Сам білборд двухбаковы і прызначаны для тых, хто едзе\ідзе па вуліцы Суворава і прылеглых тратуары ды веладарожцы з боку ракі Мухавец.

Відаць, уладальнікам білборда крыўдна было, што прападае плошча тарца, хай сабе і вузкая. Калі б яны проста размясцілі там сваю мусова невялікую таблічку з рэквізітамі, было б мала прыкметна. Так на таўшчынцы білборда з’явіўся спачатку худы і доўгі “какбыфлаг”, а потым на ім жаданыя рэквізіты.

У Брэсце афіцыйны сцяг з’явіўся на тарцы білборда

Пра “трубусцяг” у сеціве пісалі, што ён з’явіўся нездарма. Маўляў, месца асаблівае, са зрушанай нармаллю. Раней у кутку Гарадскога парка і на сённяшняй тэрыторыі ЦЭЦ былі капішча дахрысціянскай багіні нараджэння і памірання Мараны (Мажаны) і капцы-магілы першажыхароў гэтых месцаў. Іх знішчылі, вось продкі і помсцяцца-пракудзяць.

У Брэсце афіцыйны сцяг з’явіўся на тарцы білборда

Скрыжаванне з тарцом-сцягам таксама славутае не белай славай: рух тут інтэнсіўны, аварыйнасць вялікая. Нядаўні рэмонт нібыта крыху паспрыяў, але цяпер часта не могуць развярнуцца гарадскія аўтобусы. Ім замінаюць аўтамабілі, якія не паспяваюць павярнуць з Кар’ернай налева ў напрамку мікрараёна Паўднёвага.

А можа, не могуць, бо глядзяць на гэты тарэц?

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

29 декабря 2023 16:39

Империя должна умереть. Без серьезного ослабления России новая Беларусь вряд ли возможна

На финише года, в декабре, демократические силы, сгруппированные вокруг Светланы Тихановской, наконец предложили проект стратегии перехода к новой Беларуси.

03 декабря 2022 20:10

Экс-командир брестских десантников заявил о создании белорусской части в Украине

При этом представитель Кабинета по обороне и национальной безопасности Валерий Сахащик отметил во время пресс-конференции 2 декабря 2022 года, что после окончания войны в Украине на белорусскую территорию она не пойдет.

16 сентября 2022 13:04

Как себя ведет белорусская пропаганда?

Медиаэксперт Павлюк Быковский рассуждает об изменчивой риторике государственных СМИ.

04 июля 2022 10:19

За три весенних месяца в Беларуси официально уволилось более 5% айтишников

Белстат опубликовал статистику о белорусах, принятых на работу и уволенных за май 2022 года. Благодаря этому мы можем узнать, что происходит на рынке труда.