Новости

38-я дэсантная брыгада ў Брэсце раздвойваецца ў сімвалах, а палігон рыхтуюць да манёўраў

Раней мы пісалі, што на ўездзе у месца дыслакацыі брыгады ў Брэсце павесілі дэкаратыўны самалёт.

https://1reg.by/2021/06/30/bramu-38-y-desantna-shturmavoy-bryigadyi-bresce-pryigozhyil-chornyim-samalyotam/

Днямі з’явіўся і другі, а таксама надпісы “ВДВ” (воздушно-десантные войска) і слоган “Кто кроме нас”.

Два самалёты ля брамы 38-й брыгады ПДВ

Шмат большыя перамены закранулі трэніровачную базу брэсцкіх дэсантнікаў – вайсковы палігон “Брестский”.

Галоўны ўезд на палігон “Брестский”: мантаж пастаментаў

Знак пры ўездзе з шашы Р 94 Брэст – Владава – мяжа з Украінай перанеслі на 2 кіламетры бліжэй да горада.

Знак палігона перанеслі на 2 км бліжэй да Брэста

Цяпер палігон гэта не 4-ы, а 2-гі кіламетр. Таблічкі-папярэджанні аб тым, што страляюць, з’явіліся пры трасе яшчэ бліжэй.

Горад зусім блізка

 

Таблічка папярэджвае

Стары ўезд у два разы пашырылі, пры шашы паставілі на пастаменты з чыгуначных рэек дзве бронетанкавыя машыны. На антэне меншай танкеткі вісіць гвардзейскі вымпел, другая пакуль не абазначаная.

Бронетанкавыя машыны ўсталяваныя

Хутка тут можа з’явіцца расійская сімволіка. Тым самым жарты мясцовых дачнікаў, маўляў, лес на ўездзе высякаюць дзеля шырокіх расійскіх танкаў, знянацку стануць явай. 10 верасня пачынаюцца манёўры “Запад 2021”. Палігон “Брестский” прысутны ў праграме. Абвешчаны ўдзел у вучэннях падраздзяленняў 1-й танкавай арміі Расійскай Федэрацыі. Кіраваць манёўрамі будуць начальнікі Генеральных штабоў войскаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Рамонт жылога дома дэсантнікаў

Некаторыя крыніцы ўказваюць адносна невялікую колькасць удзельнікаў з расійскага боку – дзве з паловай тысячы вайскоўцаў. Манёўры маюць закончыцца 16 верасня.

Незразумела, як гэта вяжацца з нашай Канстытуцыяй, згодна з якой Рэспубліка Беларусь гэта суверэнная краіна (арт. 1, 9), якая імкнецца да нейтралітэту (арт.18)?

Білборд Міністэрства абароны

Што да навацый 38-й Брэсцкай дэсантна штурмавой брыгады, то “ВДВ” гэта не “ПДВ”. І дэвіз “Кто кроме нас” прапісаны яшчэ ў савецкія часы. Так што чыя гэта брыгада, не зусім зразумела, асабліва ў святле прымянення яе асабовага складу супраць уласных грамадзян ды яшчэ і пад камандай генерала міліцыі год таму назад. Крыху памяншае напругу ад новай сімволікі білборд на беларускай мове, размешчаны насупраць галоўнай брамы 38-й з самалётамі. Падпісаны ён Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь.

Другі дом таксама рамантуюць

Ёсць і выразна добры сігнал. Ён таксама дваічнай сістэмы. Нарэшце пачалі рамантаваць дзве даўжэзныя пяціпавярховыя панэльныя “хрушчобы” па вуліцы Жукава пры месцы дыслакацыі 38-й брыгады. У іх жыве шмат сем’яў былых і дзейных дэсантнікаў. Не толькі не кранулі, але і падфарбавалі-палепшылі самаробны гарадок дзівосаў пры першым доме, пра які пісаў “Першы рэгіён”: дэкаратыўны палацык, чарапахі, слімакі і буслы.

Эстэтыку пры доме не парушылі

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago