У Брэсце прадаюць садавіну і гародніну знутры дзяржаўнага сцяга

11:33 20 августа 2021
ОБСУДИТЬ
Ён застаўся прадаўцам ад леташняй выбарчай кампаніі. Пабачыць гэтае чарговае ноў-хаў можна каля Цэнтральнага рынка.

Як сцяг аформленая палатка. Усё як належыць: чырвонае палотнішча ўверсе, зялёнае знізу. Так з трох бакоў.  Памеры, нібыта, не скурочылі, як гэта мусова здарылася з дзвюмя папярэднімі знаходкамі берасьцейскіх энтузіястаў, імітацыямі афіцыйнага сцяга, якія аздобілі трубу ЦЭЦ і тарэц (кант) білборда ў мікрараёне Кавалёва.

Унутры палаткі бананы, яблыкі, цыбуля, морква. І круглатварая маладзіца-прадавачка. Ад дажджу\ветру яе і фрукты-ягады абараняе белы дах.

У Брэсце прадаюць садавіну і гародніну знутры дзяржаўнага сцяга

“Не Вы першыя цікавіцеся, – рэагуе на мой падыход жанчына. – Што, незвычайна?”. Пагаджаюся і разглядваю бэджык і цэннікі. “Плодовощеторг”.

“Не ад мяне гэта залежыць, – тлумачыць маладзіца. – Дырэктар выдаў, а перабіраць не было з чаго”.

Пытаю, ці шмат у іхнім Плодагароднінаторгу такіх сцягоў-палатак.

“Адна яна такая, – кажа прадавачка. – Ад выбараў засталася, а цяпер мне далі”.

У Брэсце прадаюць садавіну і гародніну знутры дзяржаўнага сцяга

Што ж, ураўненне такой сакральнай працэдуры, як выбары, з продажам хай сабе і не гнілых, але бананаў – яно не кожнага перасмыкне. Ды і па факту, яно адбылося. На пачатку гэтай лінейкі, няйначай, вядомая біблейская прыпавесць пра Ісуса і гандляроў, а вось на канцы…

Паколькі маладзіца з палаткі-сцяга пачувалася крыху ніякавата, то няхай яе аблічча застанецца нябачным. А сцяг гэта з’ява публічная.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

09 декабря 2023 15:41

Что происходит на границе Беларуси и ЕС около Бреста, где скопились тысячи фур?

Кого белорусские власти обвиняют в нынешнем «коллапсе» на границе и как реагируют дальнобойщики на многокилометровые очереди возле пунктов пропуска, через которые можно въехать на территорию Евросоюза?

11 сентября 2023 11:09

На границах Беларуси с ЕС – не только очереди: введена обязательная дезинфекция

С завершением летнего сезона у многих граждан Беларуси были надежды, что очереди на погранпереходах между РБ и странами ЕС уменьшатся и пересечение границы станет не таким обременительным.

05 июля 2022 00:21

Много машин, мало комфорта. Что происходит на границах Беларуси с Евросоюзом

В пунктах пропуска между Беларусью и странами ЕС снова многокилометровые очереди. С чем это связано и к каким мерам приходится прибегать желающим побыстрее пересечь границу.

24 мая 2022 00:09

В трех областях Украины запретили приближаться к белорусской границе

В Ровенской, Житомирской и Киевской областях временно запретили приближаться к белорусской границе на расстояние ближе, чем на 1 километр.