Як сцяг аформленая палатка. Усё як належыць: чырвонае палотнішча ўверсе, зялёнае знізу. Так з трох бакоў. Памеры, нібыта, не скурочылі, як гэта мусова здарылася з дзвюмя папярэднімі знаходкамі берасьцейскіх энтузіястаў, імітацыямі афіцыйнага сцяга, якія аздобілі трубу ЦЭЦ і тарэц (кант) білборда ў мікрараёне Кавалёва.
Унутры палаткі бананы, яблыкі, цыбуля, морква. І круглатварая маладзіца-прадавачка. Ад дажджу\ветру яе і фрукты-ягады абараняе белы дах.
“Не Вы першыя цікавіцеся, – рэагуе на мой падыход жанчына. – Што, незвычайна?”. Пагаджаюся і разглядваю бэджык і цэннікі. “Плодовощеторг”.
“Не ад мяне гэта залежыць, – тлумачыць маладзіца. – Дырэктар выдаў, а перабіраць не было з чаго”.
Пытаю, ці шмат у іхнім Плодагароднінаторгу такіх сцягоў-палатак.
“Адна яна такая, – кажа прадавачка. – Ад выбараў засталася, а цяпер мне далі”.
Што ж, ураўненне такой сакральнай працэдуры, як выбары, з продажам хай сабе і не гнілых, але бананаў – яно не кожнага перасмыкне. Ды і па факту, яно адбылося. На пачатку гэтай лінейкі, няйначай, вядомая біблейская прыпавесць пра Ісуса і гандляроў, а вось на канцы…
Паколькі маладзіца з палаткі-сцяга пачувалася крыху ніякавата, то няхай яе аблічча застанецца нябачным. А сцяг гэта з’ява публічная.
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…