Новости

“Залаты” помнік інспектару ДАІ ў Брэсце паставілі без уліку народных традыцый

Спачатку пра яго выгляд, бо гэта мае значэнне.  Камень прыкладна тры метры ў даўжыню, больш за метр у шырыню і каля метра ў вышыню. Ён не гладкі, але без слядоў апрацоўкі чалавекам.  Абодва доўгія канцы прыпаднятыя, сэрэдзіна ўпалая.

Так выглядаў камень да таго, як стаў пастаментам

Тым самым, у камянюкі ўсе прыкметы так званай “чортавай калыскі”. Так у народзе называюць дзікія камяні вялікага памеру, якія маюць выгляд сядушкі або ложка і ляжаць там-сям у лясах, а больш на ўскрайку палёў. Часта яны маюць імя накшталт “Чортава крэсла”, “Чортаў ложак”, “Чортава калыска” і падобныя.

Па народных прыкметах, у іх ні ў якім выпадку нельга сядаць, барані Божа класціся. Кажуць, нядоля спаткае. Помніку, канешне, гэта не страшна.

І вось у гэту “чортаву калыску”, якую прыцягнулі да будынка, як траянцы свайго Траянскага каня, – паставілі статую інспектара ДАІ! Ён у форме, фуражцы і з жазлом, паднятым уверх і пакрыты фарбай пад золата.

Пастамент гэта класічная “чортава калыска”

Ну ды “па-багатаму” гэта, мабыць, нядоляй назваць яшчэ нельга. А ў чым, магчыма, праявіўся эфект “чортавай калыскі”?

Наколькі мне вядома, адна з бед мясцовай Дзяржаўтаінспекцыі ў тым, што яны “прымакі”. Будынак не свой, арандуюць. Ёсць і другая, відавочная. Яна ў абмежаваным доступе. Ну ды гэта не толькі ў Брэсце, зразумела. Нават пры таталітарным Савецкім Саюзе ў ДАІ, як і ў іншыя структуры МУС, можна было трапіць як у звычайныя службы. Повязь з народам адчувалася. Цяпер служывыя міліцыянты – гэта “сілавыя структуры”.

Будынкаў у іх па гораду багата. Нядаўна Маскоўскі РАУС пераехаў у шыкоўна адрэстаўраваны будынак насупраць месца, дзе год таму назад застрэлілі Генадзя Шутава. Стары будынак па вуліцы Газдзецкага, як сведчыць шыльда, яны захавалі за сабой. Можа быць, варта было б аддаць яго пад абласное ДАІ? Але больш важна іншае. Ва ўсе гэтыя будынкі трапіць стала цяжка. Чамусьці адгарадзіліся ад народа паставымі, вахценнымі і нават калючым дротам. Аддаліліся ад народа.

Ох ты, чортава калыска…

Помнік інспектару каля будынка абласной ДАІ па вул. Янкі Купалы, 116

Пасля напісанага – рознае нялішняе

Post Scriptum. Брэсцкая Дзяржаўтаінспекцыя не пазбаўленая крэатыўных людзей. Іхнія пошукі часам мелі відавочны поспех, часам было бачна, што аўтары спрабуюць знайсці гэты поспех навобмацак. Яскравы прыклад таму гэта фанерныя інспектары ДАІ. Гэтых папярэднікаў “залатога інспектара” расстаўлялі па аўтамагістралях (гл. фота). Часта ДАІсты з фанеры мелі ў руцэ слынную “чароўную палачку” – паласаты жэзл. Часам нават трымалі яго паднятым.

Фанерны інспектар ДАІ на М1 (з архіву, на сёння дэмантаваны)

Гэта было легкадумна, цынічна і таму няправільна. Маўляў, вось зараз спыню, і мне нічога не будзе. Бо ж здалёк не распазнаеш, сапраўдны ДАІст ці не. То многія прытармажвалі, збочвалі са сваёй паласы. Таму ДАІст на фота без жазла. Нехта збочыў, прытармазіў. Прытармазіў, прыпаркаваўся і пазбавіў яго гэтай цноты.

“Залатая” падказка на шашы Р17

Post Post Scriptum. Магчыма, інспектара ДАІ ў “чортавай калысцы” пакрылі золатам не з уласнага клёку. На шашы Р17 Брэст – Маларыта стаіць знак-указальнік з нечаканым назовам “Золотой лесник”. Можа ідэю пазычылі з дарогі?

Recent Posts

Работодатели в Польше ищут сотрудников. Зарплаты от 1500 и больше 5 тысяч долларов

Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…

2 месяца ago

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

3 месяца ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

8 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

8 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

8 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

8 месяцев ago