Природа

Смаўжы і мы: хто каго?

Што ў Заслаўі?

На фота, выстаўленым на людзі, карычневыя тоўстыя чарвякі даядаюць даволі вялікі перац. Гаспадыня піша, такі лёс спасціг усе перцы ў цяпліцы. Ну не гэтыя ж шэсць ці сем асобеняў учынілі такі пагром. Значыць, іх шмат больш.

Заслаўскія смаўжы і рэшткі перца

Заслаўе гэта мястэчка па поўнач ад беларускайц сталіцы. Дык можа мы, самыя паўднёвыя, не іхняя тэрыторыя?

Што ў нас?

Смаўжоў, карычневых, чарнявых, рабых, многа аж во як. Але ж ураджай ні ў кога пакуль нібыта не апрыходавалі. Інакш “Першы рэгіён” найперш паведаміў бы.

Слімак гігантыкус берасцейскус

Затое ў нас расплодзілася слімакоў. Сёлета дзе б ні ішоў, толькі домікі хрупаюць. На лецішчах абседжваюць бетонныя дарожкі, залазяць на самы верх дрэваў, жывяцца не перастаючы, і лістота набывае не запланаваную прыродай карункаватасць.

Слімакі радзімы на яблыні

На пачатку жніўня знайшоў у гарадскім парку, а фактычна ў лесапаласе велізарны домік слімака. Памерам з марскую ракавіну! Вось сігнал дык сігнал. Мутанты? Павяліч камара ў тры разы – і жыць не захочаш. А тут – вось яно, адбылося павелічэнне!

Слімакі і смаўжы разам

Што ў Расіі?

Летась расійскія СМІ, улучна з цэнтральнымі, заходзіліся ў паніхідах і змрочных прадказаннях. З Растова паведамляюць: у фермера N. загінуў увесь ураджай гародніны з 10 гектараў. “Собирал по тысяче слизней (так смоўж па-іхняму) с квадратного метра – не помогло!” Смаўжы ў Санкт-Пецярбургу! У Маскве!! Відавочна, гісторыі не былі фэйкамі: падаваліся фатаграфіі, фігуравалі рэальныя пацярпелыя. Сёлета адтуль нібыта ніякіх алярмаў не чуваць было. Перакінуліся да нас? Узяў ракавіну і пайшоў у Палескі аграрна-экалагічны інстытут.

Смоўж падрыхтаваўся пад’есці каўбаскі. Запалкі паказваюць памер

Што кажуць навукоўцы

Найперш мяне чакаў страх у прагрэсіі. Пакруціўшы ракавіну ў руках, адмысловец па гэтаму віду фаўны сказаў, што гэта … смоўж. Не слімак, а менавіта, смоўж! Прычым афрыканскі. Але называецца з беларускім адценнем: ahatina.  Ахаціна! Маўляў, паўзу, а хаціна на мне.

Домік ахаціны няйначай раздзяўбла варона

Мімахадзь прызнаюся: дома праверыў у дзядзькі Гугла – сапраўды, называюць і смаўжом. Але паколькі мае домік, то ва ўжытку і назва “слімак”. Бадай што, роднаснае з англійскім slim – “пакет”.

Але вернемся ў Палескі АЭІ. Намеснік дырэктара Віктар Дзямянчык патлумачыў: “Від не інвазійны. Трымаюць як хатнюю забаўку для дзяцей. Есць з апетытам, але бывае, што надакучвае, і яго выкідаюць у родную прыроду. Там не выжывае: яму занадта холадна.”

Уздыхнуў з палёгкай. Пытаю пра смаўжоў ды іншых слімакоў. Абжаруць нас? Не?

Вінаградныя слімакі на кухні без галоўнага мускула

“Найперш мы іх можам з’есці, – адказаў спадар Дзямянчык. – Смаўжоў не так латва, а вось вінаградныя слімакі – яны ж вантробкі ў доміку хаваюць, а падошву, на якой паўзуць, можна есці. Гэта нават дэлікатэсам лічыцца, можна грошы зарабіць, калі навесці бізнэс-кантакты”.

Дрозд сцапаў слімака

А ці ёсць у нас у прыродзе памагатыя ў справе з’ядання смаўжоў і слімакоў? Натуральнейшыя за нас ворагі? “Ядуць іх некаторыя птушкі, – быў адказ. – Зязюлі, дразды. А з непярнатых звычайныя земляныя жабы – мы іх рапухамі называем.”

Ура! Беражыце рапух!

Рапуха цікуе на смаўжа

Што да расійскіх жарсцяў, то там рэальныя памеры набыла гэтая пошасць у цёплых, паўднёвых раёнах, супакоіў адмысловец. “Да таго ж там пракудзіць чорны смоўж. Нам ён няродны, інвазіўны. І галоўнае  –  у нас слімакам і смаўжам занадта холадна, яны часта вымярзаюць зімой.”

То цяпер ведаем больш і дыхаем глыбей?

 

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

2 дня ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

1 неделя ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago