У Брэсце ёсць работка ў сферы кантролю руху. А вы такую хацелі б?

08:58 10 сентября 2021
ОБСУДИТЬ
Напісаў “работка”, бо з выгляду яна маленькая. Выканаўца цэлымі днямі сядзіць\ляжыць насупраць так званага “радара” – камеры замеру хуткасці руху. Камера адсочвае “ліхачоў”, а чалавек адсочвае камеру – каб ніхто з ёю нічога не зрабіў.

Выседзець увесь рабочы дзень відавочна фізічна немагчыма. Затое можна пагодным дзяньком разбуцца і прылегчы, паклаўшы ногі на руль. Камера на жалезным трохлапым штатыве, перасоўная. Мабыць, цяжкая.

У Брэсце ёсць работка ў сферы кантролю руху. А вы такую хацелі б?

Відаць, чалавек перавозіць яе на службовым аўтамабілі, у якім выседжвае сваю працу. Але збольшага яна стаіць на адным месцы. Няйначай, месца крытычна важнае, і начальства прадпісвае службоўцу знаходзіцца менавіта тут.

Ноччу не бачна было, каб спецаўтамабіль стаяў у засадзе. Камеру, магчыма, на нач прыбіраюць. Адмыслова не правяраў, але калі днём так пільнуюць, то напэўна.

У Брэсце ёсць работка ў сферы кантролю руху. А вы такую хацелі б?

Халтура? Або, як кажуць высакалобыя, сінекура? Слова прыйшло з лаціны, мовы хрысціянскай царквы рымскага абраду ў Сярэднявеччы. Абазначала яно пасаду, на якой святар не нёс адказнасць за паству, выконваў чыста адміністратыўную працу.

Пазней назоў перайшоў і ў свецкі ўжытак. Часта “сінекура” даставалася камусьці з пратэкцыі ўплывовага ўладара, якому атрымалася дагадзіць.

Вырашыў спытаць: а што за праца. Аказалася, работнік у аўто з надпісам “Безопасность движения” сапраўды адказны, бо адказвае за камеру коштам у 25 тысяч еўра. Прынамсі, з яго словаў.

У Брэсце ёсць работка ў сферы кантролю руху. А вы такую хацелі б?

Пра заробак пытаць не стаў: не люблю лічыць грошы ў чужых кішэнях. Але напэўна ён там не за так, і няйначай не проста стораж, а мае адпаведную кваліфікацыю ў абслугоўванні такой апаратуры.

Заглянуў на сайт ДАІ. Вакансіі па абслугоўванні радара там няма. Не здзівіўся. А вы?

Замест post scriptum. Тэлеканал “National Geographic”, які ёсць у пакеце беларускага кабельнага тэлебачання, паказаў у адным з рэпартажаў такое. Германскія данатары перадалі жыхарам адной з афрыканскіх краін легкавы “Мерседэс”, каб тыя пераадольвалі свае немалыя прасторы.

Праз год аўто перастала ездзіць, і новыя ўладальнікі зрабілі ў “Мерседэсе” …куратнік. Калі вярнуцца да брэсцкай камеры відэасачэння за рухам, то ў куратнік яе не ператварылі. Выконвае яна карысную функцыю, спыняе дарожную шпану. І напэўна не стратная для ўладальнікаў з ДАІ. Але не вельмі ўяўляю ў Германіі прыладу hi-tech і штодзённага пільнара пры ёй.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

13 февраля 2024 13:44

Код 95: особенности документа и процесса его получения, чип-карта водителя

Способность водить автомобиль на профессиональном уровне – это большое искусство. Каждый, кто садится за руль, должен обладать достаточным уровнем подготовки и знаний.

02 ноября 2022 12:14

Какой автомобильный сканер лучше купить?

Современные автомобили оснащены электронными блоками управления, контролирующими их работу. В случае неполадок в одной или нескольких системах транспортного средства, в память ЭБК записывается код ошибки, по которому можно распознать проблему.

07 февраля 2022 17:33

Как самостоятельно заменить масло в автомобиле

Как самостоятельно заменить масло в автомобиле. Необходимые расходники и инструменты. План действий по замене моторного масла. Подробнее читайте в нашей статье

03 февраля 2022 11:28

Полировка кузова автомобиля: когда она понадобится?

Некоторые автолюбители считают, что появляющиеся на кузове царапины портят лишь его внешний вид. Но на самом деле проблема заключается не только в дизайне, наносится и другой вред.