Што пішуць у соцсетках
Як правільна заўважыла адна вядомая персона, беларусы – людзі мірныя. Ваеннай пагрозы яшчэ нядаўна нібыта і блізка не было. “И вдруг опять”. Таму рэакцыя на калатнечу, звязаную з вучэннямі, збольшага раздражнёная.
Працытую некалькі выказванняў з мясцовых сацыяльных сетак.
“З самага рання самалёты і выбухі. Дык гэта ж радасць якая прываліла (ў) дом.”
А гэты чалавек, відаць, жыве ў непасрэдная блізкасці ад палігона “Брестский”: “Такога яшчэ не было. Сабака збрахаўся ўвесь, хрыпіць толькі”.
Яшчэ нехта спрабуе рыфмаваць “учения” і “мучения”. Але “падабаек” у гэтых экзерсісах няма.
З аддаленых ваколіцаў пішуць: “У Маларыцкім раёне выбухі чуваць. Такі сабе арыенцір, калі грыбы збіраю. Гэта колькі грошай вылятае ў паветра. Стрэліў з танка – сто долараў вэк. А на палях пры лесе салома ў качолках непрыбраная ляжыць. Бо салярку спалілі на палігоне, у вайнушку пагуляцца”.
Што адбываецца ў натуры
“Першы рэгіён” цытаваў летам мясцовых жыхароў, маўляў, у тры разы пашырылі ўезд на палігон “Брестский”, каб маглі праехаць шырокія расійскія танкі.
https://1reg.by/2021/08/17/38-ya-desantnaya-bryigada-bresce-razdvoyvaecca-s-mvalah-a-pal-gon-ryihtuyuc-da-manyo-ra/
Аказалася: народ зырыць у корань! Паводле нядаўняга брыфінга Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, у вучэннях бяруць удзел падраздзяленні 1-й танкавай арміі Расійскай Федэрацыі.
Цікавае можна назіраць і на другім уездзе на палігон з шашы Р94 Брэст – Дамачава – мяжа з Украінай, які абсталявалі ў ліпені. Там адразу паставілі два знакі. Знак палігона перавезлі сюды з чацвёртага кіламетра, дзе раней быў адзіны абазначаны ўезд, а перад ім паставілі забараняючы дарожны знак, так званы “блін”. За ім абсталявалі блок-пост. Раней месцічы ездзілі сюдой на свае лецішчы і на возера. Зручна было – усяго два кіламетры ад рысы Брэста! Цяпер больш не.
Людзі былі панадзіліся пакідаць свае аўто перад знакам палігона. Далей, мабыць, ішлі ў абход пехам. Тады вайскоўцы падвоілі забарону – заклалі пляцык сухастоінамі і гольлем.
З другога боку палігона, за пасёлкам Мухавец на шашы Р 17 Брэст – памежны пераход Макраны і каля вёсак Заслучна ды Падлессе Камянецкае ў лес увогуле не праехаць: блок-пасты. У соцсетках пішуць, тут нават пры шашы павесілі над дарогай хліпкую кабельную лінію на тонкай хваёвай тычцы. Пракладзеная яна чамусьці ў кукурузнае поле. Дарогі разварушаныя цяжкай тэхнікай. Едуць грузавікі з салдатамі, “УАЗкі” з афіцэрамі. Якраз масава папёрлі грыбы, але ў прылеглых да вёсак лясах яны шчасліва згніюць – туды нельга, там войскі.
У самім Брэсце вельмі прыбыло людзей у зялёным свежым абмундзіраванні. Едзе немалады вайсковец на новым, толькі што з крамы, ровары з двума (!!) люстэркамі. Люстэркі вялікія. Адно на рулі злева, другое справа. Азіраецца старожка па баках. Яўна госць з Усходу. Бо нашых ДАІсты ніяк не могуць змусіць хоць адно люстэрка задняга віду павесіць (на секунду: запісана ў правілах дарожнага руху) – а тут адразу два!
Расійскай вайсковай паліцыі ў горадзе і паўднёвых ваколіцах прыкметна многа. Напачатку ездзіў зялёны пазадарожнік з надпісам “Смоленск”, потым такія самыя з адрасам прыпіскі “Брянск”, “Калуга” і зусім без надпісаў. Сёння зноў з’явіўся смаленскі экіпаж. Геаграфічна абазначаныя аўтамабілі маюць на сабе яшчэ адзін надпіс, “Телефон доверия” – і далей расійскі нумар.
Нагадаем, афіцыйна ў вучэннях “Запад 2021” з расійскага боку заяўлены ўдзел 2500 вайскоўцаў. На тэрыторыі Брэсцкай вобласці манёўры праходзяць на палігонах пад Брэстам, Ружанамі, Баранавічамі і Даманава. Вучэнні маюць закончыцца 16 верасня.
Расійская Федэрацыя запэўнівае, што да сярэдзіны кастрычніка забярэ сваіх вайскоўцаў на сваю тэрыторыю. Часовасць расійскай прысутнасці была падкрэсленая і на згаданым брыфінгу.
https://1reg.by/2021/09/09/rossiyskie-voennyie-obeshhayut-pokinut-brestskuyu-oblast-posle-ucheniy/
Таксама нагадаем, што летась у верасні на палігоне “Брестский” у рамках манёўраў “Славянское братство” адточвалі сваё майстэрства расійскія дэсантнікі з 78-й дэсантна-штурмавой дывізіі.
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…