Здарэнне адбылося 15 верасня паабедзе на выездзе з канцавой станцыі аўтобусаў у мікрараёне “Паўднёвы”. Наўпрост за скрыжаваннем прыткнуў дарагі чорны легкавік класу люкс – таксама “Хундай” – малады мужчына і з вогнетушыцелем паспяшаўся на дапамогу.
Насупраць прыпаркаваў сваю малалітражку яшчэ адзін кіроўца. Прыбег з пластыкавай бутэлькай вады: а раптам спатрэбіцца?
Нават раварыст ходам выняў сваю пляшку з вадой і праз якую секунду ўжо быў каля ўладальніка буса.
Той падняў капот: курадыміла з маторнага адсека. Электрыка была адключаная, таму не шкадуючы пралілі вадой. Гэтага аказалася дастаткова.
Кіроўца пашкоджанага аўто сказаў, што вельмі ўражаны такой масавай салідарнай дапамогай. Аўтамабіль выштурхалі ў свабодную зону аўтобуснага кальца.
Там чалавек змог спакойна разабрацца ў прычыне загарання. “Не генератар, – патлумачыў ён, бо пачаў ужо здагадвацца, дзе слабое месца. – Дзесьці каля матора закараціла праводку”.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ