Напярэдадні дарогу ладна размясіла цяжкая вайсковая тэхніка. Ёй вельмі паспрыялі дажджы: прыйшлі сумна вядомыя “жыдоўскія кучкі”. Так называюць у народзе чараду дажджыстых і халодных дзён напрыканцы верасня.
Манёўры афіцыйна закончыліся 16 верасня. На захадзе Берасцейшчыны яны праходзілі на палігоне “Брестский”, але (як бачна на фатаграфіях) закранулі тэрыторыю шырэй. Месца руплівай працы вайскоўцаў знаходзіцца ў кіламетры ад новага ўезду на палігон, абсталяванага два месяцы таму назад.
Пра тое, што праводзіцца прыборка пасля вучэнняў, патлумачыў адзін з салдатаў.
Што ж, парадак гэта добра. Падтрымаць марку беларусаў як “германцаў сярод славянаў” – справа нядрэнная. Праўда, германцы, па-мойму, пусцілі б тут малы бульдозерчык, і з канцамі.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ