У Брэсце прыбіраліся пасля беларуска-расійскіх вучэнняў “Запад 2021”

00:11 21 сентября 2021
ОБСУДИТЬ
Папраўлялі дарогу каля чыгункі “Брэст – Владава” салдаты тэрміновай службы. Каля дваццаці чалавек старанліва махалі шуфлямі і грэблі гразкую зямлю на паўднёвым ускрайку горада.

Напярэдадні дарогу ладна размясіла цяжкая вайсковая тэхніка. Ёй вельмі паспрыялі дажджы: прыйшлі сумна вядомыя “жыдоўскія кучкі”. Так называюць у народзе чараду дажджыстых і халодных дзён напрыканцы верасня.

У Брэсце прыбіраліся пасля беларуска-расійскіх вучэнняў “Запад 2021”
Дарогу разбілі з абодвух бакоў чыгункі

Манёўры афіцыйна закончыліся 16 верасня. На захадзе Берасцейшчыны яны праходзілі на палігоне “Брестский”, але (як бачна на фатаграфіях) закранулі тэрыторыю шырэй. Месца руплівай працы вайскоўцаў знаходзіцца ў кіламетры ад новага ўезду на палігон, абсталяванага два месяцы таму назад.

У Брэсце прыбіраліся пасля беларуска-расійскіх вучэнняў “Запад 2021”
У лагчыне земляныя работы сур’ёзныя

Пра тое, што праводзіцца прыборка пасля вучэнняў, патлумачыў адзін з салдатаў.

У Брэсце прыбіраліся пасля беларуска-расійскіх вучэнняў “Запад 2021”
Наверсе можна абыйсціся граблямі

Што ж, парадак гэта добра. Падтрымаць марку беларусаў як “германцаў сярод славянаў” – справа нядрэнная. Праўда, германцы, па-мойму, пусцілі б тут малы бульдозерчык, і з канцамі.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

06 апреля 2025 12:11

Цинизм за гранью: Путин говорит, что хочет мира, а Россия ракетами убивает украинских детей

4 апреля 2025 года российская ракета прилетела в жилой квартал Кривого Рога в Украине. Погибли 19 человек. Из них девять — дети. Среди погибших дети в возрасте от трёх до семнадцати лет: Тимофей (3 года), Радислав (7 лет), Арина (7 лет), Герман (9 лет), Даниил (15 лет), Никита (15 лет), Алина (15 лет), Константин (16 лет) и Никита (17 лет). ​

09 декабря 2023 15:41

Что происходит на границе Беларуси и ЕС около Бреста, где скопились тысячи фур?

Кого белорусские власти обвиняют в нынешнем «коллапсе» на границе и как реагируют дальнобойщики на многокилометровые очереди возле пунктов пропуска, через которые можно въехать на территорию Евросоюза?

11 сентября 2023 11:09

На границах Беларуси с ЕС – не только очереди: введена обязательная дезинфекция

С завершением летнего сезона у многих граждан Беларуси были надежды, что очереди на погранпереходах между РБ и странами ЕС уменьшатся и пересечение границы станет не таким обременительным.

05 июля 2022 00:21

Много машин, мало комфорта. Что происходит на границах Беларуси с Евросоюзом

В пунктах пропуска между Беларусью и странами ЕС снова многокилометровые очереди. С чем это связано и к каким мерам приходится прибегать желающим побыстрее пересечь границу.