Нагадаем, што ў той публікацыі было меркаванне розных асобаў, але не хапала рэакцыі з афіцыйнай установы, дзе сваё меркаванне вырашылі выказаць пазней і ў пісьмовай форме.
https://1reg.by/2021/09/27/zalatarn-k-apanava-brest-vakol-cyi-shto-z-getyim-rab-c/
Гэты адказ з Палескага аграрна-экалагічнага інстытута (ПАЭІ) не ўспрымаецца як адпіска: там ёсць істотныя моманты, дарэчныя ў трывожнай сітуацыі з залатарнікам. А яшчэ навукоўцы напісалі, што цэняць наш клопат пра экалогію і гатовыя да супрацы на карысць справы.
Падпісаў адказ навуковы каментар дырэктар ПАЭІ М.В. Міхальчук, які паведамляе наступнае.
“Залатарнік канадскі з’яўляецца паўночнаамерыканскім з паходжання інвазіўным відам, адносіцца да пустазелля. Экспансія залатарніка канадскага і яго гібрыдаў мае агрэсіўны, некантралюемы характар і ў выніку прыводзіць да выцяснення з мясцовых экасістэм абарыгенных відаў раслін, зарастання сельскагаспадарчых і лясных угоддзяў. Залатарнік надзвычай непераборлівы і здольны змяніць характар, аблічча і стан экасістэм на значнай плошчы.
Акрамя таго, пылок залатарніка здольны выклікаць алергічную рэакцыю ў чалавека. Выклікае трывогу распаўсюджванне залатарніка ў гарадскіх раёнах, на прысядзібных участках і могілках г. Брэста. Многія гараджане ўспрымаюць гэтае пустазелле як дэкаратыўную расліну, не ўсведамляючы шкоды ад яго вырошчвання.
Пералік відаў раслін, распаўсюджванне і колькасць якіх павінна рэгулявацца, а таксама парадак правядзення мерапрыемстваў па рэгуляцыі іх распаўсюду і колькасці рэгламентуюцца Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2016 года № 1002 “Аб некаторых пытаннях рэгулявання распаўсюджвання і колькасці 12 відаў раслін”. 6 відаў інвазіўных раслін, вызначаных дадзенай Пастановай, у тым ліку залатарнік канадскі і залатарнік гіганцкі, адносяцца да чужародных інвазіўных відаў, якія прыносяць істотную эканамічную шкоду краіне і негатыўна ўплываюць на здароўе людзей”.
Далей эколагі рэкамендуюць у прыватных пытаннях (лакалізацыя зараснікаў у Брэсце і ваколіцах, хто можа дапамагчы вынішчыць і да т.п.) звяртацца ў абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Дзякуем навукоўцам-эколагам за адказ і таксама радыя будзем плённа супрацоўнічаць.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ