Природа

Залатарнік у Брэсце: погляд навукоўцаў

Нагадаем, што ў той публікацыі было меркаванне розных асобаў, але не хапала рэакцыі з афіцыйнай установы, дзе сваё меркаванне вырашылі выказаць пазней і ў пісьмовай форме.

https://1reg.by/2021/09/27/zalatarn-k-apanava-brest-vakol-cyi-shto-z-getyim-rab-c/

Гэты адказ з Палескага аграрна-экалагічнага інстытута (ПАЭІ) не ўспрымаецца як адпіска: там ёсць істотныя моманты, дарэчныя ў трывожнай сітуацыі з залатарнікам. А яшчэ навукоўцы напісалі, што цэняць наш клопат пра экалогію і гатовыя да супрацы на карысць справы.

Падпісаў адказ навуковы каментар дырэктар ПАЭІ М.В. Міхальчук, які паведамляе наступнае.

“Залатарнік канадскі з’яўляецца паўночнаамерыканскім з паходжання інвазіўным відам, адносіцца да пустазелля. Экспансія залатарніка канадскага і яго гібрыдаў мае агрэсіўны, некантралюемы характар і ў выніку прыводзіць да выцяснення з мясцовых экасістэм абарыгенных відаў раслін, зарастання сельскагаспадарчых і лясных угоддзяў. Залатарнік надзвычай непераборлівы і здольны змяніць характар, аблічча і стан экасістэм на значнай плошчы.

Акрамя таго, пылок залатарніка здольны выклікаць алергічную рэакцыю ў чалавека. Выклікае трывогу распаўсюджванне залатарніка ў гарадскіх раёнах, на прысядзібных участках і могілках г. Брэста. Многія гараджане ўспрымаюць гэтае пустазелле як дэкаратыўную расліну, не ўсведамляючы шкоды ад яго вырошчвання.

Пералік відаў раслін, распаўсюджванне і колькасць якіх павінна рэгулявацца, а таксама парадак правядзення мерапрыемстваў па рэгуляцыі іх распаўсюду і колькасці рэгламентуюцца Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2016 года № 1002 “Аб некаторых пытаннях рэгулявання распаўсюджвання і колькасці 12 відаў раслін”. 6 відаў інвазіўных раслін, вызначаных дадзенай Пастановай, у тым ліку залатарнік канадскі і залатарнік гіганцкі,  адносяцца да чужародных інвазіўных відаў, якія прыносяць істотную эканамічную шкоду  краіне і негатыўна ўплываюць на здароўе людзей”.

Залатарнік на вуліцы лейтэнанта Рабцава ў Брэсце

Далей эколагі рэкамендуюць у прыватных пытаннях (лакалізацыя зараснікаў у Брэсце і ваколіцах, хто можа дапамагчы вынішчыць і да т.п.) звяртацца ў абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Дзякуем навукоўцам-эколагам за адказ і таксама радыя будзем плённа супрацоўнічаць.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

1 день ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

6 дней ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

1 месяц ago