У Иисуса могли быть дети? Ивацевичский священник отвечает на неудобные вопросы в инстаграм

13:44 26 ноября 2021
ОБСУДИТЬ
Ивацевичский священник Белорусской греко-католической церкви Виталий Быстров ведет блог в инстаграм, в котором отвечает на самые разные вопросы о христианстве. Иногда эти вопросы могут показаться неудобными.

«Без фелоні» – так называется блог, в котором ивацевичский священник в непринужденной обстановке отвечает на разные вопросы. Фелонь – это литургичная одежда священника. Потому в светском выражении блог означает что-то типа «без галстука».

Вопросы о. Виталию Быстрову люди задают прямо в директ инстаграм. А он отвечает на коротких видео. Выбрали некоторые вопросы и ответы. Отец Виталий отвечает на белорусском, оставляем без перевода.

Ці моліцца царква за самагубцаў?

«Калі чалавек здзяйсняе самагубства – гэта смяротны грэх. У выніку чалавек адкідаецца па-за Царкву, памірае па-за Царквой.

Праваслаўная царква, напрыклад, не моліцца за тых, хто сам сябе забіў. Каталіцкая царква робіць такую “паправачку” на апошнюю думку чалавека. Калі ў думках было пакаянне, скруха ў сэрцы, жаль за тое, што ён робіць, то ён такім чынам каецца ў тым, што ўчыняе, і вяртаецца ў Царкву.

Каталіцкая царква моліцца за і такіх грэшнікаў».

Бог у сэрцы. Навошта тады цэрквы?

«Задам пытанне на пытанне. А адкуль Ён узяўся ў сэрцы, і скуль вы даведаліся, што гэта Бог?»

У Иисуса могли быть дети? Ивацевичский священник отвечает на неудобные вопросы в инстаграм
Отец Виталий, архивное фото

Навошта сучаснаму чалавеку Бог?

«А чым сучасны чалавек адрозніваецца ад іншага, старадаўняга? Па вялікім рахунку, чалавек той самы. І Богу чалавек, і чалавеку Бог патрэбны для рэалізацыі любові. У чалавеку закладзена любоў і яму патрэбны Бог, каб любіць».

Чаму шматжонства забароненае?

«Таму што шматжонства, асабліва аданчасовае, яно парушае першапачатковы прынцып сужэнства людзей. Бог сатварыў мужчыну і жанчыну. Аднак, з улікам чалавечай слабасці не забаронена не адначасовае шматжонства. Калі хтосці аўдавеў, то можа узяць іншую жонку».

Дзеля чаго ў католікаў лавы, а ў праваслаўных – хусткі?

«Лавы для таго, каб чалавеку было зручна, каб ён мог пасядзець, памаліцца, пачытаць, паразважаць. Гэта для людзей. Хусткі – гэта калі жанчына пакрывае галаву на знак таго, што яна пад уладай. Мужа, ці бацькі. Гэта, як піша апостал Павел, для анёлаў. Такім чынам выходзіць, што лавы – для людзей, а хусткі – для анёлаў».

Пакланенне іконам і мошчам – ідалапаклонства?

«Гэта не ідалапаклонства. Увогуле, слова “пакланенне” ў дачыненні да іконаў, мошчаў і святых – яно тут недарэчна. Таму што гэта шанаванне. Гэта вынікае з грэцкай мовы. Пакланенне, маецца на ўвазе Богу. А шанаванне – іконаў, мошчаў»

У Ісуса маглі быць жонка і дзеці?

«Калі паразважаць, то маглі. Але паданне Царквы, якое паходзіць з вуснаў тых, хто з Ім жыў, нічога не кажа ні пра жонку, ні пра дзяцей. Я схіляюся да меркавання, што не было».

Задать свои вопросы священнику можно в инстаграм: bezfeloni и в личный аккаунт otec_vital

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

29 декабря 2023 13:29

«Влияние церкви на общество в Беларуси крайне преувеличено: как властями, так и оппозицией»

Православный священник Александр Шрамко высказался о наполняемости православных храмов, комментируя свое же заявление о том, что из всех считающих себя православными только 1% реально верующие, то есть практикуют свою веру и участвуют в богослужениях.

12 июля 2023 11:39

Што азначае запрашэнне манахаў з Кіева ў Беларусь?

Днямі прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ) пацвердзілі, што гатовыя прыняць манахаў з Кіева-Пячорскай лаўры, калі тых выселяць з «калыскі праваслаўнай веры ўсходнеславянскіх народаў».

17 апреля 2022 09:25

Война в Украине – новый импульс для белорусского церковного протеста

Вторжение РФ в Украину вернуло политику в соцсети и проповеди белорусских церковнослужителей. О новых множественных точках напряжения рассуждает теолог Наталья Василевич.

15 декабря 2021 19:38

В Бресте хотят построить мечеть в честь Ахмата Кадырова

С предложением о строительстве мечети к представителям Чечни, приехавшим в Беларусь, обратился муфтий Мусульманского религиозного объединения в нашей стране Абу-Бекир Шабанович.