Новости

Біблія на сметніцы. Што людзі ў Брэсце выкідаюць за грошы

Распытаў маладога хлапца, які быў на прыёмцы, хто, што і як.

“Вязуць рознае, – сказаў суразмоўца. –  Вось, прыкладам, два глыбокія крэслы прытаранілі. З імі валтузні, а тых другасных матэрыялаў вобмаль. Хто б забраў, то і лепш”.

Распытваюся пра кнігі. “Бывае, цэлыя бібліятэкі здаюць у макулатуру. Або мэблю з усяго дома. Расіяне купляюць лецішча або кватэру і цалкам зачышчаюць ад ранейшых гаспадароў, даручаюць вывезці да нас усё да голых сцен”.

Кантэйнер для макулатуры

Пра кнігі хлопец кажа, што прыходзіць дзесьці раз на тыдзень мужчына сталага ўжо веку, перабірае. Тое-сёе яму дазваляюць узяць.

Пытаю, чаму выбраў сабе гэты заробак. “Праца тут цікавая, – адказаў малады чалавек. – Адразу пасля школы сюды пайшоў і не шкадую”.

Паабаяцаў заехаць яшчэ, каб дагаварыць нашу размову, і развітаўся. Але другім разам яго на месцы не было: гаспадарылі іншыя, больш мацёрыя мужчыны. Яны маталі нейкую стужку пластыкавую на барабан.

Малодшы аказаўся майстрам участка. Пра кнігі Андрэй Мікалаевіч  выказаўся спаважна. Пацвердзіў, што вязуць масава. “Дзіцячая літаратура, Бібліі нават, – што хочаш. Дазваляем адну-дзве ўзяць, калі хто вока пакладзе. Або на абмен. А рэшта або іншае якое прывезенае не, гэта наш заробак, дзеля гэтага мы тут”.

Аўташыны прывозьце, але за так. Тым не менш, іх многа

Са словаў Андрэя Мікалаевіча, вязуць няроўна. Ёсць пікі прывозу і ёсць спады: “Цяпер, пад Новы год, вязуць, і пасля. Пасля Новага году яшчэ больш. І летам пік”.

Што вязуць? “А ўсё, што ў асартыменце.” Паглядзеў пералік, што прымаюць. Папулярнага сярод бамжоў металічнага лома тут няма, але ёсць шкло бітае плоскае, рознага роду поліэтылен і макулатура.

Аліва тэхнічная адпрацаваная – сто літраў здасі і пабагацееш на якіх сем рублёў. Шкло плоскае два рэ за цэнтнер. Каб атрымаць дваццатнік, а ідзі назбірай і прытарань тону – арыфметыка простая. Тарнае (гэта бутэлькі\слоікі) больш, аж на 15 рублёў абцяжарыш гаманец за цэнтнер.  То макулатура бадай што самае выгоднае, сто кілаграмаў дасць 24 рублі як лёду. Таму кнігі і вязуць, цяжкі здабытак цывілізацыі, цяжар думак мысляроў і ідэалогій усякага роду, улучна з хрысціянствам.

Брэсцкі Хрыстос не на крыжы, ён на кантэйнеры для смецця

Адчувалася, што ўсе агулам мужчыны пабойваліся нашых размоў. Адзін пачаў раптам цытаваць Фелікса Дзяржынскага, другі перасцярог, маўляў, цяпер што хочаш у нашым грамадстве… Нават на сметніцы, у размове пра смецце…

Вырашыў закругліць і спытаў не пра смецце. “Палігон вайсковы “Брестский” нібыта пашыраецца. Быў заезд на 4-м кіламетры, сёлета перанеслі на 2-гі. А вы тут на 1-м. Вас, часам, не высяляць?”

Андрэй Мікалаевіч хітнуў падбароддзем на поўдзень: “Ды вось ён, за плотам, які там 2-гі кіламетр. У нас не пытаюць, я чалавек маленькі. Але не чуваць пра такія планы”.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

1 месяц ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

2 месяца ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

2 месяца ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 месяца ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

2 месяца ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

2 месяца ago