Першая афіцыйная назва свята – Дзень абвяшчэння Незалежнасці Беларусі. – прымеркавана да прыняцця Трэццяй Устаўной граматы 25 сакавіка 1918 года.
Упершыню такая назва з’явілася ў 1921 годзе ў «Дэкларацыі ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі ў сувязі з трэцяй гадавінай абвяшчэння незалежнасці БНР», якая пачынаецца са слоў: Дзень 25 сакавіка — нацыянальнае свята Беларусі <…> Тры гады таму Беларуская Рада абвясціла нашу краіну свабодным і незалежным дзяржавай. <…> Беларускі Рэвалюцыйны ўрад моцна трымае ў сваіх руках сцяг незалежнасці і непадзельнасці Радзімы».
Дзень Волі не адзначаўся публічна ў савецкі час, але ў першай палове 1990-х набыў паўафіцыйны статус: ладзіліся не толькі мітынгі, але і святкаванні ў Оперным тэатры, філармоніі.
Пры Аляксандры Лукашэнку свята зноў набыло прыкметы “апазіцыйнасці”. Вялікія мітынг і канцэрт былі дазволеныя ў цэнтры Мінска каля Опернага тэатра толькі ў 2018-м — на 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці.
Таксама свята адзначаецца беларускай дыяспарай (людзьмі беларускага паходжання, якія жывуць за межамі Рэспублікі Беларусь).
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ