Як на “нейтралаў” можа паўплываць вайна

21:50 12 апреля 2022
ОБСУДИТЬ
Сярод прадэмакратычных прадстаўнікоў экспертнай супольнасці, журналістаў незалежных медыя і ўдзельнікаў пратэстовага руху пашырана зневажальнае і грэблівае стаўленне да так званых “нейтралаў”.

Але практыка паказвае, што часцяком менавіта ад выбару нейтралаў залежыць тое, каго мы будзем называць большасцю.

Распаўсюджанае сёння ў экспертнай супольнасці дзяленне беларускага грамадства на тры вялікія групы па крытэрыі адносін да беларускіх уладаў  з’яўляецца кансэнсусным. У тым ці іншым выглядзе гэтага погляду прытрымліваецца большасць даследчыкаў беларускага грамадства, прычым яшчэ з сярэдзіны 2000-ых гадоў. У розныя часы розныя эксперты называлі іх па-рознаму, але сэнс фактычна заўсёды заставаўся нязменным: праўладны бок (“лукашысты”, “ябацькі” і г.д), супрацьлеглы бок (“свядомыя”, “пратэстуны” і г.д) і тыя, хто пасярэдзіне (“балота”, “хатаскрайнікі” і г.д.).

Межы гэтых груп, іх вагавая прадстаўленасць у грамадстве – рухомыя. На іх уплываюць як фактары ўнутрыкраінавай дынамікі, гэтак і знешнепалітычная сітуацыя. Гэта можна было назіраць і ў 2014, і ў 2020. І часцяком менавіта выбарам так званых “нейтралаў” вызначаецца дамінуючае стаўленне грамадства да таго ці іншага пытання. Прыклад таго ж самага 2020 году таму яскравы доказ.

Цяпер ідзе расійска-ўкраінская вайна. Любая вайна паскарае працэсы сацыяльнай дынамікі і імкліва мяняе канфігурацыю грамадскай думкі ў краіне. Тым больш у тым выпадку, калі ў гэтыя працэсы аказваецца ўцягнутае – наўпрост ці апасродкавана – насельніцтва гэтай краіны. І як бы супярэчліва не выглядаў удзел Беларусі (і як дзяржавы, і як грамадства, і як дыяспары) у гэтай вайне, яна безумоўна будзе адбівацца на стане масавай свядомасці і грамадскай думкі. І перш за ўсё гэтая вайна будзе ўплываць на так званых “нейтралаў”, прымушаючы іх палярызавацца – то бок займаць прарасійскі ці праукраінскі бок.

Актуальных звестак аб колькасці прыхільнікаў Украіны і Расіі няма. Падчас вайны, калі падзеі змяняюць адна адну вельмі шпарка, сацыялагічныя звесткі выходзяць у інфапрастору ўжо састарэлымі. Таму можна аналітычным чынам вылучыць фактары, якія будуць схіляць грамадства ў той ці іншы бок.

Падаецца, калі абмежавацца найбольш істотнымі чыннікамі ў бліжэйшай перспектыве, то іх спіс будзе выглядаць як наступныя пытанні:

– Увойдуць ці не ўвойдуць беларускія войскі на тэрыторыю Украіны?

– Ці будуць смяротныя выпадкі сярод цывільных беларусаў у выніку ваенных дзеянняў (снарады/ракеты з боку Украіны, падрывы на мінах і іншае)? Калі будуць, то ў якім маштабе?

– Як хутка, у якім аб’ёме і маштабе спрацуюць заходнія санкцыі супраць Беларусі? На якіх тэрыторыях і сацыяльна-прафесійных групах яны адаб’юцца ў першаю чаргу?

– Хто ў грамадскай думцы Беларусі будзе вызначаны ў якасці вінаватага за гэтыя санкцыі і іх наступствы?

– Якія будуць варыянты, механізмы і суб’екты зняцця санкцый, а таксама пераадолення гэтых наступстваў? Ці будзе грамадства ведаць пра гэтыя варыянты і механізмы?

У залежнасці ад таго, як будзе развівацца сітуацыя, якія адказы будуць атрыманыя на гэтыя пытанні – Захад ці Расія стануць галоўным саюзнікам Беларусі ў вачах саміх беларусаў. Адпаведна з гэтым будзе мяняцца колькасць так званых нейтралаў, якія будуць перацякаць альбо ў бок патэнцыйна прадэмакратычна настроенага пратэстнага ядра беларускага грамадства, альбо ў кансерватыўна-прарасійскі лагер прыхільнікаў рэжыму Лукашэнкі.

Калі, як і ў які бок схіліцца ківач грамадскай думкі зараз сказаць складана. Аднак з улікам таго, як развіваецца сітуацыя зараз (недыверсіфікаваныя санкцыі і адсутнасць выразнай пазіцыі Захаду па беларускім пытанні, праца расійскай прапаганды і рыторыка Лукашэнкі, цяжкасці данясення да нейтралаў альтэрнатыўнага погляду на падзеі), даводзіцца канстатаваць імавернасць спрацоўвання таго «эфекту сцяга», які ўжо працуе ў Расіі. У нашым выпадку гэта азначае магчымасць прыняцця нейтраламі ўсё больш антызаходняй, а значыць патэнцыйна прарасійскай і пралукашэнкаўскай пазіцыі.

Галоўнае тут пытанне – на колькі моцным будзе гэты эфект?

Генадзь Коршунаў, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

11 января 2024 12:56

Сколько “вагнеровцев” осталось в Беларуси?

Белорусские силовики и пропагандисты активно пиарят наемников из ЧВК "Вагнер", которые до сих пор остаются в Беларуси. Нередко на телекадрах c совместных тренировок рядом с государственным флагом РБ и флагами белорусских силовых ведомств можно увидеть и флаг "Вагнера", а замминистра МВД Николай Карпенков носит шеврон с символикой ЧВК.

25 декабря 2023 10:52

Чаму ў Беларусі падоўжылі бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы?

У 2024 годзе грамадзяне суседніх Літвы, Латвіі і Польшчы змогуць прыязджаць у Беларусь у бязвізавым парадку. Прапанову МЗС падтрымаў Аляксандр Лукашэнка. Такім чынам, бязвіз, які дзейнічае з вясны 2022 года (для Польшчы — з 1 ліпеня 2022-га) падоўжаны ў трэці раз.

15 декабря 2023 15:10

Кого в Беларуси смогут лишать пенсий за особые заслуги перед страной?

В Беларуси пересмотрели список причин, по которым могут лишать выплаты пенсий за особые заслуги перед страной. Соответствующее постановление опубликовано на Национальном правовом портале.

12 декабря 2023 15:48

В России беда с яйцами: жуткий дефицит и резкий рост цен. А что в Беларуси?

В соседней стране куриные яйца дорожают не первый месяц, они уже стали "золотым" товаром. Стоит ли беспокоиться белорусским потребителям?