В мире

Ці скончыўся нарэшце крызіс на ўсходніх межах Еўрасаюза?

20 чэрвеня адзначаўся міжнародны дзень бежанцаў. Каб у мяне было больш цынічнае пачуццё гумару, я б з гэтай нагоды павіншаваў сябе ды палову сваіх беларускіх сяброў і калег. Але з гумарам у мяне не вельмі, таму ўзгадаю іншую тэму, што пасуе да гэтай даты.

Маю на ўвазе мігранцкі крызіс мінулага году, які распачаўся дзесьці год таму (хаця, калі папраўдзе, то нават яшчэ раней – фактычна з пачатку 2021 года). Памятаеце, як мы сачылі за падзеямі адразу на беларуска-літоўскай, а пасля на беларуска-польскай мяжы? Як падлічвалі, штоза ўвесь 2018 год на беларуска-літоўскай мяжы было затрымана 104 нелегальных мігранта, у 2019 – 46, у 2020 – 81, а толькі за 5 месяцаў 2021 году – 189! Падаецца, ужо амаль забыліся. Гэта цалкам зразумела: як у 2020 годзе Беларуская рэвалюцыя фактычна абнуліла кавідную праблематыку, так і цяпер расійска-украінская вайна засланіла ўсё астатняе. Між тым, мігранты з Бліжняга ўсходу як былі гібрыднай зброяй рэжыму ў 2021 годзе, так і засталіся такімі ў 2022 годзе.

З мінулым годам гэта зразумела. Тады тыднёвыя лічбы спробаў нелегальна перайсці мяжу сягалі за тысячы (асабліва ў кастрычніку), і Еўропа бачыла ў гэтым выклік, што спраўджвалася рознымі тамтэйшымі асобамі вышэйшых рангаў. Пра гэта ў свой час казаў, напрыклад, спадар Столтэнбэрг (15 лістапада ён заявіў, што «міграцыйныя праблемы на мяжы з Еўропай і канцэнтрацыю войскаў Расіі каля Украіны трэба разглядаць у комплексе»).

 

А што мы маем у гэтым годзе?

З аднаго боку, спадар Баррэль назваў спыненне мігрантаў з Беларусі ў Еўразвяз “галоўным поспехам еўрапейскай дыпламатыі” у 2021 годзе. То бок, нібыта міграцыйны крызіс скончыўся. І на першы погляд яно падаецца так. Асабліва калі ўлічыць, што з чэрвеня па снежань 2021 года ў сярэднім за месяц было больш за 7500 спробаў перайсці межы Беларусі з ЕЗ, а ў 2022 годзе гэты паказнік склаў меней за 2000.

Але ж з іншага боку ўсё цікавей, асабліва калі глядзець не на паўгоддзе, а на поўныя месяцы. І што тут бачна?

Па-першае, сапраўды, пасля мінулых кастрычніка-лістапада маштабы міграцыйных патокаў значна знізіліся – агулам дзесьці ў 3,5 разы, але ў розных напрамках, на розныя краіны па-свойму.

Па-другое, узімку змяніўся і галоўны напрамак мігранцскіх атак. Калі мінулым летам гэта была Літва, потым асноўнай мішэнню стала Польшча, то гэтай зімой у якасці асноўнага накірунку міграцыйных атак абралі Латвію.

І па-трэцяе, звярніце ўвагу на сакавік – месяц, наступны за пачаткам расійска-украінскай вайны, дзе Беларусь сталася суагрэсарам у нападзе на Украіну. Дык вось у сакавіку быў усплёск спробаў прарвацца з беларускай тэрыторыі ў краіны Еўрасаюзу – пакуль што месячны максімум бягучага году. Прычым, зноў “госці” з Бліжняга Усходу пайшлі на Літву і Польшчу.

А па-чацвёртае – пасля сакавіка пайшоў паступовы спад міграцыйнай эскалацыі. Гэта відавочная тэндэнцыя і ў красавіку, і ў маі, і (хутчэй за ўсё так і будзе) у чэрвені.

Як па мне, гэтыя лічбы ёсць доказам такой своеасаблівай спробы рэжыма прыняць пасільны ўдзел у супрацьстаянні паміж Расіяй і Захадам. Ну такая сабе спроба – войскамі ва Украіну не ўваходзіў, але з “калектыўным Захадам” паваяваў. Як змог.

Што з усяго гэтага вынікае:

  1. Міграцыя з Бліжняга Усходу – гэта працэс, які мэтанакіравана выбудоўваецца рэжымам.
  2. Мігранты на беларускіх межах – гэта гібрыдная зброя ў руках Лукашэнкі.
  3. Калі падаецца, што мігранцкі крызіс скончыўся, то гэта толькі падаецца.

Recent Posts

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

1 неделя ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

5 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

5 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

5 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

5 месяцев ago

Как санкции переформатировали внешнюю торговлю Беларуси

Зарубежная реакция сначала на украденные выборы 2020 года, а затем на содействие Минска вторжению России…

5 месяцев ago