В мире

“Калі вайна зацягнецца, не выключаю далейшую канфіскацыю і продаж актываў беларускіх кампаній ва Украіне”

Пры гэтым назвы кампаній не агучваюцца, але СБУ піша, што канчатковымі бенефіцыярамі прадпрыемстваў з’яўляліся прадстаўнікі крамлёўскіх бізнес-структур.

На мінулым тыдні ва Украіне былі арыштаваныя актывы беларускай паліўнай кампаніі на $683 тыс. Мяркуецца, гаворка ідзе пра «БНК-Украіна». СБУ піша, што кампанія мела «непасрэднае дачыненне да фінансавання агрэсіі Расіі супраць Украіны»

Якіх яшчэ актываў могуць пазбавіцца беларускія кампаніі ва Украіне? Якія шанцы вярнуць іх пасля вайны?

— Арыштаваны актыў — гэта не тое ж самае, што канфіскаваны, — тлумачыць палітычны аналітык Ігар Тышкевіч (на фота). — Гэта азначае, што забаронена яго прадаваць, змяняць ягоныя характарыстыкі, забаронена ўводзіць новых акцыянераў і ў выпадку, калі працягвае працаваць, забаронена фактычна распараджацца прыбыткамі. Можа быць заблакаваны рух па рахунку, у такім выпадку праца блакуецца цалкам.

Далей яны передаюцца ў Нацыянальнае агенцтва па выяўленні, вышуку і кіраванні актывамі АРМА. У выпадку, калі суд прымае рашэнне пра канфіскацыю ў даход дзяржавы, тады АРМА перадае ў кіраванне ці для продажу іншым ведамствам.

Апроч канфіскацыі часткі вагонаў і грузавікоў МАЗ, уся астатняя маёмасць беларускіх кампаній пакуль арыштаваная. Гэта азначае, што па фіналу рашэнне яшчэ не прынятае. І гэта база для будучых перамоваў у выпадку, калі дзяржавы вырашаць аднаўляць гандаль.

Тое, што канфіскавана, ніхто вяртаць не будзе. Па астатнім будуць весціся перамовы. Калі казаць пра «БНК-Украіна», пра некалькі кампаній Вараб’я, то пад арыштам найбольш яго бізнес, але гэта звязана не столькі з беларускім трэкам, колькі з трэкам Мядзведчука. Частка з іх ужо канфіскаваныя.

А калі казаць менавіта пра беларускія кампаніі, думаю, што ёсць некалькі больш дробных прадпрыемстваў, напрыклад, «Белаўтадор Украіна», «Белцэмент Украіна», карацей, каля дзясятка прадстаўніцтваў розных беларускіх кампаній з той ці іншай маёмасцю на тэрыторыі Украіны існуюць.

Іх актывы могуць існаваць у прынцыпе, але далейшы іх лёс істотна будзе залежаць ад таго, у якім фармаце будзе працягвацца вайна, у якім фармаце будзе працягвацца суседства Беларусі і Украіне. Калі вайна зацягваецца больш чым на 4-5 месяцаў, не выключаю далейшую канфіскацыю і продаж гэтых актываў.

Частку кампаній абміне гэты лёс, таму што ў гандлі Беларусі і Украіны ёсць некалькі таварных групаў, яны не масавыя, але гэта прадукцыя, якая ключавая для нацыянальнай эканомікі. Каб вы разумелі, нават зараз, не зважаючы на поўны абвал гандлю, паглядзіце на дадзеныя Белстата, мінімальны гандаль менавіта такімі таварамі на ўзроўні беларускага экспарту 14 мільёнаў даляраў быў нават у красавіку. Не зважаючы на закрытыя межы, мінімальныя аб’ёмы па крытычных таварах засталіся.

Такім кампаніям хутчэй за ўсё нічога пагражаць не будзе. Прынамсі на пераходны перыяд, пакуль Украіна не атрымае пэўную альтэрнатыву. У выпадку пагаршэння адносінаў паміж Беларуссю і Украіне ім будзе пагражаць хутчэй пазіцыя беларускага боку, чым украінскага. Але ў дадзеным выпадку яны па-за ўдарам як з аднаго, так і з другога боку.

Recent Posts

Евросоюз готовит большой сюрприз на границах

Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…

11 часов ago

Как госпропаганда в Беларуси дезинформирует и создаёт фейки о выборах президента Польши

Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…

6 дней ago

Польская фирма попалась на схеме обхода санкций – белорусская фанера пролетала в ЕС через Казахстан

Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…

1 неделя ago

В Бресте банкротится производитель «умного» костюма Teslasuit

Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…

2 недели ago

Пропагандистский импорт: “литовцы били, а белорусы спасли”

23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…

4 недели ago

США — не Беларусь: Трампу диктатуру не построить

Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…

4 недели ago