«Лукашэнка быў прывабны для большасьці ўкраінцаў, для якіх больш важныя сацыяльныя рэчы, чым нацыянальныя. Цяпер ён можа канкураваць з Пуціным па нянавісці украінцаў».
«На пачатку XIX ст., калі пісалі граматыку ўкраінскай мовы, якая называлася там рускай мовай, то лічылася, што гэта супольная граматыка як для ўкраінскай, так і для беларускай мовы. Было цалкам магчыма, што мы маглі стаць адной нацыяй, праваслаўнай нацыяй Рэчы Паспалітай».
«Сёння мы амаль нічога ня ведаем адны пра адных. Мы прызвычаіліся глядзець толькі на Расею. Гэта частка нашай посткаланіяльнай спадчыны».
«Ёсць тэорыя, як развіваюцца слабаразвітыя нацыі, да якіх адносяцца Беларусь і Ўкраіна. Адна з галоўных умоваў— павінен быць крызіс. Павольныя рэформы там не дзейнічаюць. Павінна быць пачуццё, што горш ужо быць не можа».
«Упершыню за 30 год існавання ўкраінскай дзяржавы ёсць да яе давер. Гэта парадокс. Ідзе вайна, а большасць украінцаў лічаць, што дзяржава ідзе слушным шляхам. Таму што з’явілася надзея і мара».
«Роля алігархіі ва Ўкраіне практычна ніякая. Іх фінансавая і палітычная роля цяпер практычна незаўважная».
«Усходняй Украіны не існуе. Гэта ня цэласнасць. Яна існуе ў выніку прапаганды. Харкаў, Данецк і Дніпро — гэта розныя рэгіёны. Усход і Поўдзень — гэта вельмі розныя рэгіёны. Ёсць не дзьве Ўкраіны, а дваццаць дзьве Ўкраіны. І якраз у гэтым наша сіла, што мы такія розныя. Пуцін гэтага не бачыць, і слава Богу».
«Праблема Расеі не ў імперыі, а ў тым, што там няма падзеленай палітычнай улады, што яна ніколі на мадэрнізавалася палітычна. Рэформы, як і дэцэнтралізацыю, дэрусіфікацыю і дэмілітарызацыю, Расея павінна рабіць з удзелам Захаду».
«Гэтая вайна больш падобная да І сусветнай вайны. Гэта вайна на знясіленне. Хто даўжэй выстаіць у акопах, у каго будзе мацнейшая эканоміка і хто першы ўпадзе».
«Украіна не можа выстаяць супраць Расеі без дапамогі Захаду. Кропка».
«ІІ сусветная вайга гэта не была вайна пра Расею, гэта вайна пра Беларусь і Ўкраіну. У нас былі найбольшыя ахвяры, сярод беларусаў і ўкраінцаў. Немцы думаюць, што ў іх ёсць віна перад расейцамі. Насамрэч у іх абавязак віны перад беларусамі і ўкраінцамі. Калі Нямеччына хоча адпакутаваць свае грахі, то павінна гэта рабіць перад намі, а не перад Расеяй. Мы павінны больш пра гэта гаварыць, бо гэта нас збліжае».
«Мы спачуваем беларусам, але мы разумеем, што самі беларусы мала што могуць змяніць. Мы ўдзячныя за тое, што яны ўжо робяць у гэтых цяжкіх абставінах. Мы, наадварот, думаем, што гэта Ўкраіна можа змяніць Беларусь, а не Беларусь Украіну».
«Рана ці позна нам давядзецца шукаць прымірэння з Расеяй. А прымірэнне — гэта еўрапейская ідэя. Такое сталася паміж Францыяй і Нямеччынай, паміж Польшчай і Нямеччынай. Сёння ўжо немагчыма ўявіць вайну паміж Парыжам і Берлінам, або паміж Берлінам і Варшавай.
Мы хочам, каб некалі такія адносіны былі паміж Кіевам і Масквою. Але для гэтага трэба ў першую чаргу перамагчы Пуціна, а перамагчы Пуціна можна толькі тады, калі мы далучымся да Захаду».
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…