У Мінску зноў паднялі тэму партыйнага будаўніцтва. Як не без незадаволенасці адзначыў сам Лукашэнка, «абяцалі — трэба выконваць». Але ў яго разуменні павінны атрымацца «моцныя партыі, якія не маюць разыходжанняў па асноўных прынцыпах развіцця краіны», то-бок, спяваюць ва ўнісон з уладамі.
Навошта насамрэч рэжыму патрэбная актывізацыя палітычных працэсаў і чаму гэта не мае нічога агульнага з дэмакратыяй, разважае аналітык Украінскага цэнтру будучыні Ігар Тышкевіч.
— Паколькі сістэма з заціснутымі гайкамі не працуе, то Лукашэнка і ягонае атачэнне вымушаныя нейкім чынам спрабаваць запусціць сацыяльныя ліфты, абнаўленне сістэмы, — адзначае аналітык у сваім новым стрыме. — Бо калі гэтага не зрабіць, то ўжо цяпер на нізавым і сярэднім узроўні якасць кадраў — ніжэй за плінтус, і чым далей, тым сітуацыя будзе горшай.
Гэта прыродная асаблівасць аўтакратычнай сістэмы, дзе кар’еру робяць не разумныя і не тыя, хто ўмее браць на сябе адказнасць, а тыя, хто лепей за ўсіх кажа «так», «будзе зроблена» і, што называецца, хваліць «цара-бацюшку».
У беларускім варыянце гэта адбылося найбольш яскрава.
Таму неабходнасць ёсць, і гэта разумелі «наверсе» яшчэ ў 2018-19 годзе, але ўсё гэта ўпіралася ў страх і нежаданне аднаго асобна ўзятага беларуса дэлегаваць свае паўнамоцтвы: а раптам штосьці пойдзе не так?
У выніку замарудзілі 2019 год, потым атрымалі тое, што атрымалі ў 2020-м, і зараз максімальна зацягвалі працэс, таму што, асабліва ва ўмовах вайны, вертыкаль аказалася не гатовая.
Аднак ёсць такая рэч, як ціск РФ, для якой крытычна важная наяўнасць партыйнай сістэмы ў Беларусі, каб можна было стварыць адзін альбо некалькі сваіх партыйных праектаў. Плюс тупік саміх уладаў, якія ў вельмі вузкім электаральным полі могуць далей развівацца, толькі калі выйдуць на новую глебу.
Законапраекты аб грамадскіх аб’яднаннях і партыях былі напісаныя досыць хутка, зазначае аналітык, а да педалявання тэмы партый улады падштурхнула канферэнцыя ў Вільні і спроба трансфармацыі і аб’яднання дэмсіл: «Тут хто першы трансфармуецца, той будзе мець больш моцныя пазіцыі».
— Звярніце ўвагу на пасаж Лукашэнкі наконт «народнага хуралу», так званага ўсебеларускага народнага сходу. Спачатку ён пахваліў народ, маўляў, разумны, разабраўся ў 2020 годзе. А пасля, літаральна праз пару хвілін — што народ-та збольшага непрафесійны і неразумны, і лепш бы прэзідэнта выбіраць на «народным хурале».
Чаму так? Бо незалежна ад таго, ці будуць проксі-сілы ці квазі-НДА, але, калі ты стымулюеш развіццё новых цэнтраў абмеркавання, што рабіць у будучым — цэнтраў, якія могуць стаць палітычнымі магнітамі аб’яднання, у любым выпадку твая пазіцыя мяняецца. Ты становішся не адным гульцом.
А для Лукашэнкі гэта самае страшнае, бо ён лічыць сябе адзіным палітыкам. Таму ён прапануе і Канстытуцыю пасля змяніць на «народным хурале», кааб партыі не былі занадта моцнымі і не пачыналі гульню, якая прывядзе да таго, што ён вылеціць, як корак з бутэлькі шампанскага.
Ад стварэння «зверху» палітычных партый, падкрэслівае Ігар Тышкевіч, адбываецца пэўная лібералізацыя сістэмы, але дэмакратычнай яна не становіцца. Напрыклад, у свой час у камуністычным В’етнамы былі ў парламенце дзве партыі, якія называлі сябе «буржуазнымі», а ў РФ, акрамя «Адзінай Расіі», дзейнічае шэраг іншых сілаў — камуністы, ЛДПР, «Партыя новых асоб» і г.д.
— Гэта ўсё дзеля таго, каб нібыта прапанаваць людзям альтэрнатыву і стварыць партыі, якія галасуюць як трэба, але існуюць крыху на іншых лозунгах, чым дзеючая ўлада, — зазначае аналітык. — І ў выніку яны «падбіраюць» галасы іншых групаў насельніцтва.
Але што, Расія — дэмакратыя? Ці В’етнам — дэмакратыя? Ці ўзяць цяперашнюю Турэччыну, Азербайджан — прыкладаў тут процьма. Фактычна, гэта проста шыльдачка дзеля таго, каб «паказаць дэмакратыю». Хоць гэта і пэўнае паслабленне хваткі. Такая сістэма можа перарадзіцца на пэўным этапе ў дэмакратыю, а можа і не перарадзіцца.
У сённяшняй Беларусі да таго ж галоўная праблема пачынаецца не з сатэлітаў, а з партыі ўлады, якая не можа вырашыць крызісу. Ні «Белая Русь, ні БРСМ не могуць нарадзіць нічога арыгінальнага, прапанаваць прыхільнікам Лукашэнкі любую ідэалагему, акрамя па-за спушчаных зверху.
Абазваць іх партыямі можна, гэта не праблема, але ці выканаюць яны гэтую ролю?
А адпусціць кагосьці з больш-менш разумных у ілюзію вольнага плавання, на ролю лідара ў новых партыях, Лукашэнка баіцца, бо схільны шукаць змовы наўкол сябе.
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…