“Брэст уразіў менш за ўсё”: што кажуць палякі пасля паездкі ў Беларусь па “бязвізу”

10:19 15 сентября 2022
ОБСУДИТЬ
Сёлета ад ліпеня і да канца 2022 года Беларусь увяла "бязвіз" для грамадзян Польшчы. Заходнія палітыкі папярэдзілі пра небяспеку наведвання Беларусі.

Тым не менш гэта не спыніла некаторых палякаў. Выданне MOST запісала гісторыі польскіх турыстаў, якія з’ездзілі ў нашу краіну.

 

Добра, што гэтыя візы адмянілі, інакш я наўрад ці вырашыў бы паехаць у Мінск

За лета паляк Марцін, які вядзе свой блог на Facebook “Pieszo po Polsce”, пабываў у Беларусі два разы. У жніўні ён дзевяць дзён падарожнічаў па беларускіх гарадах. З’ездзіў у Гродна, Ліду, Мінск, Нясвіж, Мір і Брэст. Гаворыць, што ў Польшчы і Беларусі падобная гісторыя, таму і адносіны паміж краінамі павінны быць добрыя.

— У Беларусі я быў адзін. Добра, што гэтыя візы адмянілі, інакш я наўрад ці вырашыў бы паехаць у Мінск. Калі іх па-ранейшаму не будзе і сітуацыя ў рэгіёне не абвастрыцца, то ў наступным годзе ў пачатку жніўня я хацеў бы паехаць на турнір па шахматах у сталіцу Беларусі.

Маё добрае ўражанне сапсавалася камуністычнай забудовай

Паляк Кацпер таксама расказаў пра сваю паездку ў Беларусь у канцы лета 2022 года. Уражанне аб краіне мянялася ў яго з кожным новым горадам, у якім ён быў. Паспеў паляк пабываць у Брэсце, Віцебску, Мінску, Гродне, Нясвіжы і Азёрах.

— Брэст уразіў менш за ўсё. Акрамя крэпасці, парка 1 траўня, чыгуначнага вакзала і сядзібы Нямцэвічаў у Скоках, астатняя частка горада перапоўнена камуністычным і сучасным будаўніцтвам.

У Віцебск я ездзіў, каб схадзіць у культурны цэнтр Марка Шагала і музей у хаце, дзе ён жыў. Акрамя таго, у гэтым горадзе мяне ўразіла старая частка горада і адчувальная атмасфера блізкасці да Расіі. Аднак калі я выйшаў за межы цэнтру, маё добрае ўражанне сапсавалася камуністычнай забудовай. І тады я зразумеў, што фасад гэтага горада робіць вельмі добрае ўражанне, але тое, што знаходзіцца на яго іншым баку, ужо не так.

Затым Кацпер паехаў у сталіцу Беларусі.

— У Мінску я ўбачыў як сучасны горад, так і забудову камуністычнай эпохі, але і больш раннюю. З самых цікавых мясцін у сталіцы хачу назваць Верхні горад, Батанічны сад і Нацыянальны мастацкі музей, дзе я мог пазнаёміцца з сацыялістычным жывапісам, якога больш няма ў польскіх музеях.

Сорам за Польскі дом

У канцы паездкі паляк прыехаў у Гродна. Адзначае, што гэты горад найбольш яго парадаваў з тых, якія ён наведаў у Беларусі.

— Пышная старадаўняя архітэктура, з поўнай разнастайнасцю розных гістарычных перыядаў. Спалучэнне дакладнага ўказання на польскую культуру, звязаную з літоўскай, яўрэйскай і праваслаўнай. Аднак асноўнай тэмай, якая мяне прывабіла ў Гродне, была Эліза Ажэшка. Я наведаў дом, дзе яна жыла і працавала. Недалёка ад дома я спытаў у адной жанчыны пра Польскі Дом, якія задачы ў Гродне ён выконвае. Яна адказала, што адзінае, што ён робіць, дык гэта праводзіць фестываль памежжа раз на два гады. І мне асабіста сорамна стала, што арганізацыя, якую мы падтрымліваем як палякі, не выконвае ніякіх іншых задач.

У старых вагонах без кандыцыянера было жахліва

Паляк кажа, што калі б не надпісы, напісаныя кірыліцай, савецкія зоркі і помнік Леніну, то Гродна выглядаў бы як горад на Падляшшы ці ў Літве. У канцы падарожжа па Беларусі Кацпер вырашыў паехаць на возера ў раёне Гродна, хацеў паглядзець перад ад’ездам яшчэ, як выглядае беларуская правінцыя і як людзі там адпачываюць ля вады.

— І гэта нічым не адрозніваецца ад таго, што мы бачым на Падляшшы. Што тычыцца іншых пытанняў: забеспячэнне вялікіх і малых магазінаў не стала сюрпрызам, таму што да мяне ўжо даходзіла інфармацыя, што ў Беларусі няма недахопу ў асноўных таварах. Але я звярнуў, вядома, увагу на значна больш высокую цану тавараў, якія ўвозяцца з Захаду, чым беларускіх і расійскіх. У Беларусі я купляў, вядома, і рускія прадукты — дзеля спазнання новых смакаў. Акрамя таго, я быў задаволены, што ў большасці крамаў і іншых месцаў, дзе я быў, мог аплаціць сваёй польскай картай.

І яшчэ я хацеў бы адзначыць, што па Беларусі падарожнічаў як у старых вагонах з сядзеннямі ў электрычцы, так і ў сучасным цягніку, які ідзе з хуткасцю 140 кіламетраў за гадзіну. І, нажаль, у старых вагонах без кандыцыянера ў той час, калі былі вельмі душныя дні і ночы, было жудасна. Са станоўчых момантаў — я быў уражаны пунктуальнасцю ў параўнанні з польскімі цягнікамі, якія маюць затрымкі да 3-4 гадзін.

***

З 1 ліпеня магчымасцю бязвізавага наведвання скарысталіся 7000 грамадзян Польшчы. Усяго беларускім “бязвізам” у 2022 годзе скарысталіся 233 тысячы замежнікаў.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

27 марта 2024 12:59

У Беларусі могуць прымусіць работнікаў працаваць больш, чым дазваляе заканадаўства

Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы ўказ — аб павелічэнні ліміту звыштэрміновай працы ў прамысловасці. Як адзначае яго прэс-служба, гэта зроблена з мэтай «максімальнага задзейнічання працоўных рэсурсаў, якія валодаюць неабходнымі кампетэнцыямі, для аператыўнага рашэння найважнейшых стратэгічных задач у вытворчасці».

24 марта 2024 12:46

Инфляционные ожидания жителей Беларуси остаются высокими

Представители аналитического проекта “Кошт урада” провели среди своих читателей опросы инфляционных ожиданий. Сделаны они по причине того, что мониторинг оценки населением того, как растут цены, все еще не публикуется Национальный банком. А ведь это крайне важная информация.

23 марта 2024 12:35

Как многодетные жители Беларуси тратят семейный капитал

В Беларуси ужесточили условия досрочного использования семейного капитала. На что многодетные семьи тратят эти деньги, и какие ограничения вводит новый указ подписанный Александром Лукашенко?

17 марта 2024 12:09

Стоит ли брать сейчас кредиты в Беларуси?

2023 год был бумом кредитования в Беларуси. Кредитование физических лиц существенно увеличилось, достигнув почти 21 миллиарда рублей. На это обращает внимание экономист Ярослав Романчук.