Вядома, што адміністрацыя ўстановы ціснула на Міколу і ладзілі супраць мужчыны розныя правакацыі. Былы палітвязень-журналіст Алег Груздзіловіч, які нядаўна выйшаў на волю, распавёў, што Папека адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі:
«Мне дакладна вядома, што ў нас у калоніі тром чалавекам прапаноўвалі пісаць прашэнне, я ў іх ліку. Адзін чалавек пагадзіўся і прызнаў віну. Я пагадзіўся, але не прызнаў віну. Але яшчэ ёсць трэці, Мікола Папека з Берасцейскай вобласці, які цалкам адмовіўся. Сказаў, што яму засталося 3 месяцы і ён гатовы даседзець».
Мікола Папека — паэт і пчаляр з Пружанаў, фігурант «справы карагодаў», асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») за ўдзел у акцыі 13 верасня 2020 года ў Брэсце.
З 13 верасня 2021 года Мікола адбываў пакаранне ў ПУАТ №21у Мазыры. Вядома, што на яго ціснулі на «хіміі». На думку знаёмых палітвязня, супраць мужчыны ладзілі розныя правакацыі, бо адміністрацыя ПУАТ №21 хацела адправіць Папеку ў калонію.
На пачатку красавіка 2022 года суд Мазырскага раёна пастанавіў замяніць паэту-пчаляру «хімію» на 8,5 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, якія ён з чэрвеня адбывае ў магілёўскай калоніі №15.
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…