У другой палове дня 4 лістапада Ігара Бараноўскага адвезлі ў суд, дзе яму прад’явілі абвінавачанне паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Як высветлілася, справа тычылася допісу на Facebook-старонцы газеты “Царква”, зробленага ў траўні 2021 года. Допіс утрымліваў відэа з тэлеканала “Блсат”. Прадукцыя гэтага медыя была прызнана ўладамі “экстрэмісцкімі матэрыяламі” толькі ў ліпені 2021 года.
Тым не менш суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Грушко пакараў Ігара Бараноўскага адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.
У кастрычніку 2020 года рэдактара газеты “Царква” затрымлівалі нібыта “за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве” на вуліцы Савецкай у Брэсце. Ігар Бараноўскі віны не прызнаў, тлумачыў, што не браў удзел у вулічнай акцыі, а ішоў у госці да сястры. Паводле двух складзеных пратаколаў тады Ігар Бараноўскі адсядзеў 30 сутак у Брэсце і Століне.
У ліпені 2021 года на рэдактара газеты “Царква” склалі адразу 12 пратаколаў адміністрацыйных за распаўсюд у сацыяльных сетках “экстрэмісцкіх” спасылак. Пратаколы некалькі разоў накіроўвалі з суда ў міліцыю на дапрацоўку і нарэшце справу зачынілі.
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…