Ці перамаглі беларускія ўлады ў інфармацыйнай барацьбе?

00:56 17 декабря 2022
ОБСУДИТЬ
Абноўленая ў снежні 2022 года “метадычка” для ідэолагаў, якую апублікавалі днямі Мінгарвыканкам і іншыя дзяржаўныя ўстановы (у тым ліку вядучыя ВНУ краіны), прысвечаная палітыцы ў сферы інфармацыйнай бяспекі.

У дакуменце, удзел у падрыхтоўцы якога традыцыйна бяруць Аператыўна-аналітычны цэнтр пры адміністрацыі Лукашэнкі, МУС, Мінінфармацыі, Мінабароны, Следчы камітэт і Акадэмія кіравання, нямала цікавых лічбаў і ўстановак, якую інфармацыйна-прапагандысцкія групы мусяць даводзіць да беларусаў.

Стварэнне альтэрнатыўнай рэальнасці

Напрыклад, аўтары сцісла распавядаюць гісторыю інфармацыйнага супрацьстаяння Беларусі і Захаду, якая нібыта бярэ пачатак з часоў халоднай вайны — а на цяперашнім этапе, як сцвярджаецца, дайшло да стварэння адмысловых кібервойскаў у складзе НАТО.

Паведамляецца нават, колькі «калектыўны Захад» выдаткоўвае на стварэнне фэйкаў і «распаўсюд дэзінфармацыі супраць Расіі і Беларусі». Па звестках Лігі бяспечнага інтэрнэту, штодзённыя (!) выдаткі на гэтую кампанію, маўляў, складаюць 25 мільёнаў долараў ЗША».

Зрэшты, просты фактчэкінг паказвае, што «Ліга бяспечнага інтэрнэту» — каляўрадавая расійская арганізацыя, створаная ў 2011 годзе пры падтрымцы МУС для цэнзуравання сеціва (у прыватнасці, Ліга датычная да распрацоўкі агульнага Рэестру забароненых сайтаў у РФ).

Заснавальнік яе — фонд Свяціцеля Васіля Вялікага, заснаваны адным з фінансістаў «рускага свету» Канстанцінам Малафеевым, а цяперашні кіраўнік — Кацярына Мізуліна, дачка скандальна вядомай сваёй барацьбой за «традыцыйныя каштоўнасці» сенатаркі. Словам, давер да арганізацыі, а таксама да любых агучаных ёй звестак, пад вялікім пытаннем — але, відаць, мяркуецца, што беларускія ідэолагі ім не зададуцца.

У метадычцы сцвярджаецца таксама, што праз маніпуляцыю грамадскай свядомасцю, напрыклад, праз выдачу «патрэбных» вэб-рэсурсаў у пошукавіках, адбываецца «размыванне нацыянальнага менталітэту», «дыскрэдытацыя структур улады», «уцягванне грамадзян у тэрарыстычную дзейнасць», «скажэнне гістарычнай праўды». І нават прыпыненне членства Беларусі ў Міжнародным паралімпійскім камітэце, маўляў, з той жа оперы «гібрыднай вайны».

«Гэта ўсё фэйкі»

Каб супрацьстаяць такой навале, у Беларусі, нагадваюць аўтары, яшчэ тры гады таму была створаная Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі (не зразумела, праўда, чаму так позна, калі інфармацыйная вайна з Захадам доўжыцца ўжо больш чым паўстагоддзя?).

З падачы ўладаў прымаюцца рэпрэсіўныя законы ў сферы інфармацыі, з’яўляецца ўсё больш «выкрывальніцкіх» рубрык як у цэнтральных, так і ў рэгіянальных СМІ, а паралельна МУС і іншыя сілавыя структуры займаюцца «практычнай» часткай — забараняюць, абмяжоўваюць доступ і прызнаюць «экстрэмісцкімі» незалежныя медыя, тэлеграм-каналы і нават асобныя дваровыя чаты.

У прыватнасці, за апошнія два гады «экстрэмісцкім» прызналі кантэнт 778 тэлеграм-каналаў і іншых рэсурсаў. Як вялікае дасягненне сілавікоў, паведамляецца, што з восені мінулага года «колькасць адпісак ад асноўных экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў і чатаў, якія спецыялізуюцца на беларускай павестцы, перавысіла 500 тысяч».

Толькі за няпоўны 2022 год улады абмежавалі доступ да 3002 інтэрнэт-рэсурсаў. Што адметна, гэта ў 5 разоў больш, чым існуе ў Беларусі дзяржаўных СМИ — друкаваных, тэлерадыёвяшчальных і сеткавых, а таксама інфармагенцтваў (413, 116, 31 і 2 адпаведна). Гэта нават удвая больш, чым усіх афіцыйна зарэгістраваных у краіне медыя.

Ці могуць гэтыя лічбы сведчыць, што рэжым не спраўляецца і, нават нягледзячы на фінансавыя ўліванні і выкарыстанне рэсурсу расійскай прапаганды, прынамсі не выйграе ў незалежных медыя ў тым, што сам называе інфармацыйнай вайной?

— У тых самых «Матэрыялах» заўважана, што агульная колькасць падпісчыкаў на беларускія «экстрэмісцкія тэлеграм-каналы» складае каля 2 мільёнаў. Гэта больш за чвэрць насельніцтва Беларусі, — зазначае палітолаг, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Пётр Рудкоўскі. — А гаворка ідзе толькі пра «экстрэмісцкія» каналы ў Тэлеграме і пра «падпісантаў».

Але ёсць яшчэ мноства людзей, якія з мэтаў бяспекі адпісваюцца ад каналаў, але пры гэтым рэгулярна іх чытаюць. А ёсць жа яшчэ апазіцыйныя каналы, якія (пакуль што) не прызнаныя экстрэмісцкімі. А апроч Тэлеграма ёсць жа яшчэ сацсеткі, юцюб і рознага роду мэсенджары.

Карацей кажучы, самі ідэолагі ўскосна прызнаюць, што ўплыў альтэрнатыўных крыніц інфармацыі ўсцяж каласальны. І гэта нягледзячы на жорсткія забароны, прасоўванне ўласных рэсурсаў і прадукаванне вось такіх «метадычак».

«Усё роўна, што спрабаваць кіёчкам заблакаваць паток вялікай ракі»

— Ці будзе перамогай рэжыму, калі, умоўна кажучы, назваць «экстрэмісцкімі» ўсе недзяржаўныя рэсурсы — медыя, тэлеграм-каналы, чаты і г.д.?

— Ключавое пытанне: што будзе дадзена ўзамен. Шмат што ўказвае на тое, што попыт на альтэрнатыўную інфармацыю ў краіне вялікі, што і не дзіўна: ёсць пагаршэнне эканамічнай сітуацыі і ёсць трывога з-за вайны ва Украіне. Нават тыя, хто не цікавяцца такімі рэчамі, як правы чалавека або дэмакратыя, выразна адчуваюць уплыў гэтых двух фактараў (эканоміка і вайна).

Каб эфектыўна змагацца з недзяржаўнымі рэсурсамі, трэба ў нейкім сэнсе самім імі стаць: перастаць праслаўляць уладу і пачаць гаварыць пра рэальныя праблемы. Зрабіўшы так, можна як мінімум 50% аўдыторыі перацягнуць да сябе. А спроба дзейнічаць забаронамі ў эпоху інфармацыйнай адкрытасці — гэта ўсё роўна, што спрабаваць кіёчкам заблакаваць паток вялікай ракі.

— У метадычцы заяўлена, што прыярытэтнай задачай для рэдакцый дзяржСМІ з’яўляецца стварэнне «якаснага і аргументаванага контрпрапагандысцкага кантэнту». На вашу думку, ці можа ў цяперашніх умовах дзяржава выдаваць такі кантэнт, калі яе пераважная аргументацыя — называць чорнае белым?

— Пакуль «зоркамі» рэжымных СМІ застаюцца такія персанажы, як Азаронак або Пуставы, то ні пра якую якасць ды аргументаванасць не можа быць мовы.

Яны — майстры негатыўных эмоцый, але негатыўныя эмоцыі хутка вычэрпваюць псіхіку і ад іх людзі хутка стамляюцца. Пару месяцаў таму сігналізаваў пра гэта былы кіраўнік СТВ Кірыл Казакоў — чалавек, які сам курыраваў і арганізоўваў працу прапагандыстаў. Але нават ён даў зразумець, што пастаянны паток высокаградуснай прапаганды контрпрадуктыўны — прыносіць эфект, адваротны да задуманага.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

27 марта 2024 12:59

У Беларусі могуць прымусіць работнікаў працаваць больш, чым дазваляе заканадаўства

Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы ўказ — аб павелічэнні ліміту звыштэрміновай працы ў прамысловасці. Як адзначае яго прэс-служба, гэта зроблена з мэтай «максімальнага задзейнічання працоўных рэсурсаў, якія валодаюць неабходнымі кампетэнцыямі, для аператыўнага рашэння найважнейшых стратэгічных задач у вытворчасці».

24 марта 2024 12:46

Инфляционные ожидания жителей Беларуси остаются высокими

Представители аналитического проекта “Кошт урада” провели среди своих читателей опросы инфляционных ожиданий. Сделаны они по причине того, что мониторинг оценки населением того, как растут цены, все еще не публикуется Национальный банком. А ведь это крайне важная информация.

23 марта 2024 12:35

Как многодетные жители Беларуси тратят семейный капитал

В Беларуси ужесточили условия досрочного использования семейного капитала. На что многодетные семьи тратят эти деньги, и какие ограничения вводит новый указ подписанный Александром Лукашенко?

17 марта 2024 12:09

Стоит ли брать сейчас кредиты в Беларуси?

2023 год был бумом кредитования в Беларуси. Кредитование физических лиц существенно увеличилось, достигнув почти 21 миллиарда рублей. На это обращает внимание экономист Ярослав Романчук.