Categories: Люди

Праваахоўнікі шукаюць журналіста, які працаваў у Ганцавічах і даўно пераехаў у ЗША

У нядаўнім мінулым Аляксандр Пазняк – карэспандэнт навінавага партала “Першы рэгіён” і незалежнай газеты “Ганцавіцкі час”. Але не так даўно ён выграў “грын-кард” ураду ЗША (green card lottery USA) і ад канца 2021 года жыве ў Нью-Ёрку.

Там адразу ж далучыўся да беларускага грамадскага руху, удзельнічае ў падрыхтоўцы выпускаў газеты паваеннай эміграцыі “Беларус”.

Магчыма, публічная актыўнасць і стала падставай візіту сілавікоў да сваякоў журналіста ў Сянно на Віцебшчыне – менавіта там прапісаны Аляксандр Пазняк, хоць даўно з родным горадам развітаўся. Апошнім часам ягоны лёс быў шчыльна звязаны з Берасцейшчынай, дзе ён супрацоўнічаў з незалежнымі медыямі.

Па словах Аляксандра, сёння ён прачнуўся ад занадта ранняга тэлефанавання маці – жанчына была напалоханая чарговым візітам праваахоўнікаў. Расказала, што завіталі прадстаўнікі Следчага камітэта, цікавіліся месцам пражывання ў ЗША, прасілі кантактны тэлефон.

У падрабязнасці не заглыбляліся, толькі сказалі, што яе сын праходзіць сведкам у нейкай крымінальнай справе, але нешта разгалошваць адмовіліся пад умовай “таямніцы следства”.

Адметна, што за чатыры дні да таго ўжо прыходзілі іншыя сілавікі, якія прадставіліся супрацоўнікамі крымінальнага вышуку. Тады таксама прасілі даць ім амерыканскі адрас журналіста і нумар для сувязі.

Зрэшты, у большай ступені цікавасць да сваёй персоны Аляксандр Пазняк звязвае з падзеямі 2020 года. Тады яму разам з калегамі давялося асвятляць бурныя палітычныя падзеі, якія ў тым ліку накрылі і невялікія гарады.

“20 чэрвеня 2020-га каля плошчы насупраць райвыканкама ў Ганцавічах сабралася некалькі дзесяткаў чалавек. Людзі стаялі, размаўлялі, пілі каву. Частка прыйшла падтрымаць тых, супраць каго ўжо пачаліся палітычныя рэпрэсіі. Скончылася ўсё жахліва: сілавікі збівалі і мужчын, і жанчын. Затрыманых пакаралі штрафамі і суткамі”, – згадваў Аляксандр Пазняк у інтэрв’ю Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Тады пад “зачыстку” патрапілі і супрацоўнікі СМІ, якія вялі стрым з плошчы. У прыватнасці, збілі і затрымалі Аляксандра Пазняка і ягонага калегу Сяргея Багрова. Суд адбываўся ў Баранавічах, куды іх адправілі чакаць працэсу ў СІЗА: 22 чэрвеня Аляксандр Пазняк быў пакараны штрафам у памеры 30 базавых велічынь (780 рублёў), а Сяргей Багроў атрымаў 15 сутак арышту.

“Тады калегі з розных выданняў зрабілі ўсё магчымае, каб данесці максімальна шырока інфармацыю пра тое, што адбылося ў Ганцавічах. На судзе прысутнічалі прадстаўнікі БАЖ, быў запушчаны збор на пакрыццё штрафаў. Салідарнасць у любой арганізацыі — гэта вялікая справа. І ў нашай рэдакцыі яна моцна адчувалася. На жаль, “наезды” на журналістаў пасля гэтага не скончыліся. Гэта быў толькі пачатак, бо ўрэшце газета была знішчаная”, – адзначыў Аляксандр Пазняк.

Нягледзячы на тое, што ганцавіцкі журналіст ужо больш за год жыве ў Нью-Ёрку, ён падтрымлівае цёплыя адносіны амаль з усімі былымі калегамі па выданнях, з якімі плённа супрацоўнічаў у Беларусі.

Пры гэтым не закінуў журналістыку, на валанцёрскай аснове рыхтуе матэрыялы для нью-ёрскай газеты “Беларус”, рэдакцыя якой зацікаўлена ў свежых ідэях, якія нясе з сабой новая беларуская эміграцыя.

Recent Posts

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

4 дня ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

5 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

5 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

5 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

5 месяцев ago

Как санкции переформатировали внешнюю торговлю Беларуси

Зарубежная реакция сначала на украденные выборы 2020 года, а затем на содействие Минска вторжению России…

5 месяцев ago