А днямі, у сакавіку 2023-га, Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Дакумент, сярод іншага, робіць магчымым выключную меру ў дачыненні да вайскоўцаў і дзяржслужачых, якія здзейснілі «дзяржаўную здраду».
Такім чынам, Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе смяротнае пакаранне не толькі захоўваецца, але і ўлады пагражаюць пашырыць сферу яго прымянення.
Зрэшты, узмацненне рэпрэсіўнага заканадаўства аказалася заразным, і пра ідэю смяротнага пакарання для «здраднікаў» і «тэрарыстаў» актыўна загаварылі ў Дзярждуме Расіі, хоць у РФ з 1997 года і па бягучы момант дзейнічае мараторый на прымяненне выключнай меры.
Уражвае і хуткасць працэсу: ад першага чытання законапраекту пра папраўкі ў Крымінальны кодэкс да падпісання Лукашэнкам адпаведнага закону прайшло ўсяго нічога — тры месяцы. Няўжо парламентарыі дрэнна ведаюць перыяд савецкай гісторыі і лічаць, што ўжо іх-то абвінавачанне ў «здрадзе» абміне?
Пра матывы ўвядзення смяротнага пакарання для дзяржслужачых, а таксама пра тое, ці ёсць яшчэ недзе ў свеце падобная практыка і ці атрымаецца доўга ўтрымліваць уладу на страху, распавядае пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі беларускі юрыст Міхаіл Кірылюк.
— Дэ-факта смяротнае пакаранне рэжым Лукашэнкі ўжо прымяняе, і яму для гэтага не патрэбны вырак суда, — нагадвае юрыст. — Як мы помнім, у Беларусі і раней без суда і следства арганізоўвалі забойствы людзей, нелаяльных да рэжыму.
Таму калі казаць пра матывы прыняцця закону аб узмацненні крымінальнай адказнасці — гэта, хутчэй, палітычны сігнал сваім паплечнікам, каб не дапусціць расколу ўлады. Чаму, на маю думку, такія сігналы падаюцца зараз: каб прадэманстраваць свайму атачэнню, што ў выпадку адыходжання ад генеральнай лініі рэжыму рэакцыя будзе максімальна хуткай і жорсткай.
Як мяркуе суразмоўца, такія захады сведчыць аб тым, што ўлады бачаць (альбо думаюць, што бачаць) пэўныя небяспекі, і нават у адміністрацыі Лукашэнкі, магчыма, хтосьці «глядзіць у іншы бок».
— А наконт рэакцыі саміх чыноўнікаў (многія з іх выказаліся ў падтрымку ўзмацнення адказнасці дзяржслужачых) — мяркую, гэта якраз звычайная чалавечая рэакцыя: «Смерть — это то, что бывает с другими». Хоць з гісторыі мы помнім: камуністычныя рэпрэсіі закранулі вельмі шмат людзей з «вярхушкі» тагачаснага рэжыму, Гітлер, калі прыйшоў да ўлады, дзейнічаў падобным чынам.
Прычым рэпрэсіі здзяйснялі самі ж савецкія камуністы і самі немцы, і кожны з іх, мне падаецца, думаў не аб тым, што і сам трапіць у жорны рэпрэсій, а нешта кшталту «памры ты сёння, а я заўтра» — калі рэпрэсаваць былога калегу ці паплечніка, та больш шансаў ацалець самому.
На працэсы, якія адбываюцца цяпер у адміністрацыі Лукашэнкі, у мяне такое ж песімістычнае гледжанне. Ідзе вайна, таму рэжым вырашае мабілізаваць сваіх прыхільнікаў такім чынам — праз страх. Напэўна таму, што мова страху ў гэтым асяродку больш зразумелая, звыклая.
Разам з тым, лічыць эксперт, магчымасць прымянення смяротнага пакарання для дзяржслужачых зацвердзілі не для таго, каб ёй шырока карыстацца. Бо нават у гучных палітычных справах супраць апанентаў рэжыму ўлады пакуль што не прымяняюць выключную меру:
— На мой погляд, яны і самі баяцца гэта рабіць. Наўрад ці нейкія маральныя каштоўнасці і меркаванні гуманізму перашкаджаюць расстрэльваць альбо катаваць тых, каго рэжым лічыць самымі небяспечнымі праціўнікамі. А што тады можа стрымліваць? Толькі страх.
І папраўкі ў крымінальны кодэкс прынятыя не для масавага прымянення, — а для таго, каб пра іх гучна заявіць, каб усе і кожны ведалі пра такую пагрозу.
Смяротнае пакаранне, па звестках ААН, ужо адмененае ў больш як 170 краінах свету. Але ў 54 краінах выключная мера яшчэ захоўваецца — у гэтым спісе знаходзяцца Паўночная Карэя, Кітай, Іран, Куба, Нігерыя, Туніс, Йемен, Паўднёвы Судан, Індыя, частка ЗША… І Беларусь. Але ці існуе яшчэ недзе менавіта такая мера — смяротнае пакаранне для дзяржслужачых за здраду дзяржаве, альбо гэта вынаходніцтва рэжыму?
— Канешне, гэта не вынаходніцтва, Беларусь проста адаптавала, на жаль, не найлепшыя, а найгоршыя практыкі з існуючых у свеце, — зазначае Міхаіл Кірылюк. — Наогул, тут трэба разважаць не з перспектывы права, а з перспектывы вайны.
Улады лічаць, што яны на вайне (часткова так і ёсць насамрэч, бо адміністрацыя Лукашэнкі актыўна спрыяла расійскаму ўварванню ва Украіну), і паводле іхняй логікі, у ваенны час яны маюць права расстрэльваць «здраднікаў». А ўжо хто будзе «здраднікам», яны самі і вызначаць.
З пункту гледжання права — трэба адматаць час гадоў на 80 таму, знойдуцца такія прыклады ў мінулым, калі за «дзяржаўную здраду» расстрэльвалі. Ці паглядзець на ваенізаваныя краіны — ужо згаданыя Паўночную Карэю, Іран, Афганістан. Дарэчы, у рэйтынгу таго, як права выконваецца дзяржаўнымі ўладамі, Беларусь якраз побач з такімі краінамі і знаходзіцца.
Як паўплывае пашырэнне сферы смяротнага пакарання на тое, што засталося ад міжнароднай рэпутацыі Беларусі?
— Перадусім гэта — вельмі дрэнна для беларусаў, як тых, хто ў краіне, так і тых, хто знаходзіцца за мяжой. Атмасфера ў Беларусі і вакол яе і так, мякка кажучы, не вельмі добрая, а такія рашэнні яшчэ больш падвышаюць страх, дэпрэсіўнасць.
Што да рэпутацыі — у рэжыму Лукашэнкі яна і так ужо нізкая, Беларусь прызналі суагрэсарам у вайне. Аднак калі рэжым будзе скончаны — думаю, у беларусаў будзе шанс рэпутацыю «адыграць». А як мы гэта зробім — пытанне ўжо да нас.
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…