FILE - In this frame grab provided by Russian Defense Ministry press service, a long-range Kalibr cruise missile is launched by a Russian Navy ship in the eastern Mediterranean, Friday, Aug. 19, 2016. The Russian invasion of Ukraine is the largest conflict that Europe has seen since World War II, with Russia conducting a multi-pronged offensive across the country. The Russian military has pummeled wide areas in Ukraine with air strikes and has conducted massive rocket and artillery bombardment resulting in massive casualties. (Russian Defense Ministry Press Service photo via AP, File)
Заява Уладзіміра Пуціна пра размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі выклікала бурную рэакцыю з розных бакоў. У сусветнай прэсе пішуць пра тое, што Крэмль «узяў Беларусь у закладнікі» і магчымыя новыя санкцыі. Шэраг аналітыкаў гаворыць пра новы віток ядзернага шантажу, а некаторыя, наадварот, мяркуюць, што гэта стане падарункам Лукашэнку на будучыню.
Кітай пракаментаваў рашэнне Масквы чакана стрымана — маўляў, варта пазбягаць нагнятання абстаноўкі і не дапусціць вайны паміж ядзернымі дзяржавамі. Афіцыйны ж Мінск робіць выгляд, што нічога надзвычайнага не адбываецца. «Пул Першага», напрыклад, удакладніў, што гаворка пра размяшчэнне ў Беларусі расійскай ядзернай зброі ішла яшчэ ўвосень 2021-га і паўтарыў пра «люстэркавы адказ» на магчымую атаку міфічных ворагаў.
Але ёсць і яшчэ адзін бок, рэакцыя якога надзвычай важная — самі беларусы. Сацыялагічнае апытанне Chatham House, праведзенае летась, паказала, што больш як 80% беларусаў супраць размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў нашай краіне. Такі значны антыядзерны кансенсус, зазначае незалежны сацыёлаг Філіп Біканаў, параўнальны хіба з антываенным настроем, агульным для большай часткі насельніцтва, незалежна ад палітычных пераваг.
Ці ўсведамляюць беларускія ўлады, што ядзернымі (пакуль вербальнымі) інтэрвенцыямі капаюць самі пад сябе, разбураючы наратыў пра «выспу стабільнасці і мірнае спакойнае жыццё»? Як прапаганда зможа «прадаць» размяшчэнне ядзернай зброі, каб супакоіць беларусаў, настроеных супраць гэтых захадаў? А калі збіць негатыў не атрымаецца — ці варта чакаць змяншэння падтрымкі Лукашэнкі і росту незадаволенасці ў грамадстве?
— Ці разумеюць улады, што разбураюць уласны наратыў — сказаць няпроста, — гаворыць Філіп Біканаў. — Нам усім падавалася, што яны і іншыя рэчы разумеюць. У 2020-м яны таксама хіба разумелі, што большасць супраць іх, але ўсё адно пачалі дзейнічаць звыклым чынам, і мы бачым, як сталася ў выніку.
Можа, расіяне проста паставілі перад фактам: завозім да вас ядзерную зброю, — і выбару ў беларускіх уладаў ніякага няма. І яны мо не хочуць абрушаць уласны наратыў і ісці супраць антываеннага кансенсусу — але, я перапрашаю, «старэйшы брат» сказаў, што ты тут запярэчыш…
У любым выпадку, зазначае сацыёлаг, рашэнне ўжо агучанае. Хоць, заўважым, названая толькі дата заканчэння будаўніцтва сховішча для зброі (1 ліпеня), а калі сама зброя будзе завезеная, у якой колькасці, пэўнасці няма.
Цалкам можа быць, што гэты працэс рэжым паспрабуе «размазаць» па часе — маўляў, нічога яшчэ не завезлі, толькі абвясцілі аб дасягненні дамоўленасці. Гэтак сама ў іх, па сутнасці, атрымалася не тое каб схаваць, але зрабіць не відавочным для значнай часткі грамадства, што Беларусь — саўдзельніца Расіі ў вайне, што тэрыторыямі карысталіся для бамбардзіровак. Калі ў красавіку 2022 года Chatham House замяраў настроі ў грамадстве — хіба толькі палова беларусаў ведала, што Беларусь – удзельнік у вайне.
— Так і тут: пагадзіліся на сховішча, а на зброю, і якую менавіта, — пагадзіліся ці не? Яе прывезлі ці не? Як, калі гэта будзе? Што пра гэта наогул сказалі беларускія ўлады? Нават людзям, якія сочаць за сітуацыяй, пакуль незразумела да канца, што будзе — і гэтай незразумеласцю, трэба прызнаць, улады ўмеюць карыстацца.
Як прапаганда можа патлумачыць людзям працяг мілітарызацыі Беларусі, каб пазбегчы росту негатыўных настрояў да рэжыму? Месэджаў тут, мяркуе сацыёлаг, не тое каб багата:
— Будуць паўтараць, што пагроза-то існуе — па-першае, з Польшчы ўвесь час НАТО «лязгае гусеніцамі», па-другое, з Украіны дыверсанты заязджаюць, ці баевікі — хто там, паводле прапаганды, у Мачулішчах здзейсніў атаку? То-бок, Лукашэнка да іх на трактары а яны да яго — на танку, нешта такое і будуць казаць, каб «прадаць» аўдыторыі.
Іншых варыянтаў няма — толькі «ўпакаваць» размяшчэнне расійскай зброі як абарону беларускай стабільнасці, як гарантыю таго, што на Беларусь ніхто не нападзе. Таму што наўпрост казаць — соры, мы цяпер тут будзем хосціць ядзерную зброю Расіі — будзе відавочна горш, чым абгрунтоўваць нейкія абаронныя дзеянні.
А калі ўсё ж такі не атрымаецца наноў праспяваць песню пра «мірных людзей», у якіх «бронецягнік на запасным шляху», — ці справакуе гэта рост незадаволенасці рэжымам і новых пратэсных настрояў?
— Пажаданне без’ядзернага статусу — гэта частка антываеннага кансенсусу, але, думаю, пакуль у Беларусі не пачне нешта ўзрывацца, то ніякіх праблем у рэжымаў з магчымымі пратэстамі не будзе.
Антываенны кансенсус мог бы стаць пэўным мабілізуючым грамадства фактарам, калі б ён відавочна парушыўся — больш за тое, парушыўся відавочна праз Лукашэнку. Пакуль жа шмат незразумелых момантаў.
Людзі, канешне, не будуць гэтаму рады — асабліва тыя, хто чытае навіны, хто трохі абазнаны ў сітуацыі. Але ці выльецца незадаволенасць у нешта большае? Не думаю, што расейская зброя стане для беларусаў больш рэлевантнай за ўнутраныя праблемы, кшталту эканомікі.
Лукашэнка ў пэўным сэнсе заклаў бомбу пад сябе, але гэта не так відавочна і не так наўпрост, як мы цяпер абмяркоўваем, быццам прыйдуць людзі і знясуць рэжым.
Аднак калі міжнародная супольнасць будзе канчаткова вырашаць «расійскую праблему», а расійская ядзерная зброя будзе на тэрыторыі Беларусі, то Лукашэнку будзе значна цяжэй прапятляць між кроплямі.
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…