Гэта азначае фактычна забойства папулярнага выдання, бо з цяперашняга моманту любое стварэнне, распаўсюд і нават захоўванне матэрыялаў выдання ўлады будуць трактаваць як правапарушэнне альбо злачынства, што цягне за сабой штраф і арышт.
Пра тое, што 29 красавіка адбыўся суд, дзе прымалася адпаведнае рашэнне, паведаміў праўладны канкурэнт выданя Intex-press — газета “Наш край”.
У лютым 2023 года сілавікі ўжо прыходзілі ў “Intex-press” і канфіскавалі тады ўсю тэхніку. Дарэчы, выданне “Інтэкс-прэс” да 2021 года таксама выходзіла на паперы, пакуль Дом друку ў аднабаковым парадку не адмовіўся друкаваць газету
У Беларусі паслядоўна вынішчаецца рэгіянальная незалежная прэса. Раніцай 15 сакавіка ў Вілейцы ў доме галоўнага рэдактара “Рэгіянальнай газеты” Аляксандра Манцэвіча прайшоў ператрус, яго затрымалі. Манцэвіча абвінавачваюць у “распаўсюджванні заведама ілжывых звестак, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады”.
На пачатку красавіка слуцкае выданне “Інфа-Кур’ер” абвясціла пра закрыццё пасля прызнання ўсіх тэкстаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Напярэдадні ў рэдакцыі газеты прайшоў ператрус. Галоўны рэдактар выдання Сяргей Станкевіч і яго намеснік Алег Рубчэня былі затрыманыя. Ім прысудзілі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…