Политика

Чым зараз адметныя адносіны паміж уладамі Беларусі і Украіны?

Беларускіх памежнікаў нервавала многае: вывешванне іх калегамі нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга, манекен у форме расійскага вайскоўца, банеры супраць Крамля і, канешне, зварот байцоў палка Каліноўскага. У адказ яны вывешвалі свае банеры з кадрами Другой сусветнай вайны і абвінавачваннямі ў бок ЗША, уключалі аўдыязвароты, дзе запрашалі на боршч і сала. Літаральна 20 чэрвеня ў закліках «пераходзіць на наш бок» прагучала новая гастранамічная нотка: саркастычная рэклама «знакамітай украінскай гарэлкі».

Пра мэты і эфект гэтай псіхалагічнай вайны, а таксама пра тое, ці атрымліваецца ва ўладаў за інфармацыйным шумам утойваць больш сур’ёзныя рэчы, распавядае аналітык Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч.

– Плакаты, аўдыязвароты, відэа з дронаў — што ўсё гэта дае, акрамя як пазлаваць другі бок і, наколькі магчыма, дэмаралізаваць яго?

— Так, вы маеце рацыю — любая інфармацыйная аперацыя мае на мэце дэмаралізаваць праціўніка, альбо данесці да яго нейкія тэзы і наратывы.

У выпадку ўкраінскага боку пасыл, мяркую, — проста паўтараць: не лезьце на нашу тэрыторыю, каб не быць забітымі. Што да беларускага боку, ім патрэбна нечым адказваць на падобны ціск. Але ж па адказах можна меркаваць і пра ўзровень ведання таго, што адбываецца ва Украіне, і пра якасць кадраў, і, нарэшце, пра агульную прапагандысцкую матрыцу.

Фактычна, мы маем спробу РБ прадэманстраваць нейкую адданасць традыцыйным каштоўнасцям, «барацьбе з фашызмам» і г.д. Прычым гэтыя наратывы транслююцца не толькі ў бок Украіны, давайце ўзгадаем расцяжкі «Мы за традыцыйную сям’ю» і пра «карысць дыктатуры» каля заходніх межаў.

А з другога боку, ідзе спроба аднавіць наратыў пра «брацкія народы». Наколькі я магу здагадвацца, у выкананні беларускіх прапагандыстаў гэты мусіць расчуліць украінцаў: як жа так, мы варагуем з братамі.

Натуральна, адначасова ідзе спроба павучыць. Бо калі ўважліва глядзець тыя размовы пра нацыянальную кухню, то вельмі цікава, як уплятаецца тэза пра варожы Захад, еўрапейскую кухню, якой супрацьпастаўляюцца «баршчы-суседзі».

Аднак, канстатуе аналітык, у беларускіх прапагандыстаў атрымліваецца не тое каб пераканаўча:

 

— Разумення, што сказаць, няма ад слова зусім. Але ёсць аб чым справаздачыцца, маўляў, мы такія малайцы, данеслі «ідэалагічна правільны пасыл» і нават прамовілі па-ўкраінску.

Відавочны крызіс кадраў у сістэме беларускай улады. Калі замест разумных, у нечым самастойных выбіраюць найперш лаяльных, то рана ці позна такія «запрашэнні на гарэлку» пачнуць з’яўляцца. Гэта цалкам лагічнае сведчанне каласальнага правалу нават у такой галіне, якая, па ідэі, мае быць аўтаномнай, разумнай і хутка адаптавацца да новых умоў — маю на ўвазе сферу інфармацыйна-псіхалагічных аперацый.

Але мы бачым працу ў стылі савецкага палітрука. З ягонай логікі, усё зроблена правільна, можна нават прэмію выпісаць. А з пункту гледжання эфекту — магчыма, таварышы маюць пэўную толіку мазахізму, бо звычайнаму чалавеку рана ці позна надакучыць выстаўляць сябе клоўнам, а ім не надакучвае.

За тролінгам, зрэшты, не адыходзіць на другі план пытанне знаходжання расійскіх вайскоўцаў у Беларусі. Дзяржаўная памежная служба Украіны паведаміла пра павелічэнне іх колькасці, але яно, паводле слоў спікера Андрэя Дземчанкі, нязначнае і недастатковае для паўторнага ўварвання на гэтым накірунку, каля 1,5 тысячы чалавек.

— І ўсё ж гэтыя вайскоўцы ёсць, ёсць тэхніка, ідуць бесперапынныя «мабілізацыйныя вучэнні», акурат цяпер і да 30 чэрвеня працягваюцца ў Мінскай вобласці. Можна зразумець па пэўных прыкметах, што насамрэч адбываецца, альбо ўлады адмыслова напускаюць туману?

— Перадусім гэта якраз-такі туман, каб стварыць дадатковае напружанне. Зараз ідзе гаворка пра наступальныя дзеянні ўкраінскага боку — адпаведна, лагічна зрабіць выгляд, што небяспека з беларускай тэрыторыі павялічваецца, каб нейкія вайсковыя злучэнні і тэхніка заставаліся ля мяжы.

У дадзеных варунках гэта задавальняе расійскі бок. Таму мы і назіраем пэўную актывізацыю расійскіх вайскоўцаў: не ў такіх колькасцях, каб гэта была рэальная небяспека, але каб на гэтыя перагрупоўкі зважалі.

22 чэрвеня стала вядома пра падзенне расійскага верталёта Мі-24 пад Баранавічамі — праўда, Мінабароны РБ назвала гэта «жорсткай пасадкай». На думку аналітыка, ведамства з задавальненнем наогул не паведамляла б пра здарэнне, але адбылося яно занадта нязручна па месцы і часе, вельмі шмат сведкаў і інфармацыя імгненна разляцелася па сацсетках.

Прычыны ж падзення, разважае аналітык, могуць быць зусім рознымі.

— Тут можа быць купа фактараў. Напрыклад, ёсць такая рэч, як неабходнасць абслугоўвання тэхнікі і дэфіцыт дэталяў або частак механізму.

Хачу нагадаць, што расійскія верталёты, тыя ж самыя Мі-24, калі мы гаворым пра рухавікі і ўнутраную камплектацыю, — у значнай меры забяспечваліся пастаўкамі з Украіны. На жаль, праз фірмы-пракладкі гэта адбывалася нават пасля пачатку ўварвання, недарма затрымлівалі кіраўніка «Матор Січ». І зараз гэтая лавачка, можна сказаць, прыкрытая. А калі няма рэмкамплекту — рамантуюць тым, што ёсць, і гэта магло быць банальнае кепскае абслугоўванне.

Але нельга выключаць і памылкі экіпажу, калі гэты палёт быў часткай падрыхтоўкі, навучання пілотаў, а тыя былі не зусім дасведчаныя. Таму што, апроч стратаў тэхнікі, РФ губляе на фронце і прафесійных пілотаў.

Што дакладна стала прычынай? Думаю, наўрад ці будзе афіцыйны прэс-рэліз на гэты конт. Кажучы па-расійску, «российский вертолет пал в неравном бою с беларусским воздухом».

Recent Posts

Работодатели в Польше ищут сотрудников. Зарплаты от 1500 и больше 5 тысяч долларов

Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…

2 месяца ago

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

3 месяца ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

8 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

8 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

8 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

8 месяцев ago