Палітык назваў наёмнікаў ПВК Вагнера «небяспечным элементам» не толькі для Украіны, але патэнцыйна і для Літвы, і для Польшчы таксама: «Гэта можа азначаць новую фазу гібрыднай вайны».
На польска-беларускай мяжы плануецца павялічыць як колькасць вайсйкоўцаў, так і ўмацаванняў, і загароджаў. Аднак раней і прэзідэнт Польшчы, і МУС краіны адзначылі, што не бачаць пакуль неабходнасці ўводзіць тут надзвычайнае становішча.
Акрамя таго, днямі стала вядома пра затрыманага па падазрэнні ў шпіянажы расейскага хакеіста — і гэта ўжо 14-ты фігурант справы, якую вядзе Агенцтва ўнутранай бяспекі.
Безумоўна, што суседнія з Беларуссю краіны асабліва напружваюцца з-за прысутнасці ПВК Вагнера каля іхніх межаў. МУС Літвы, напрыклад, ужо ўзмацніў памежныя праверкі для расейцаў і беларусаў, ведамства не выключыла таксама поўнага закрыцця мяжы ў якасці крайняй меры, «у выпадку ўзрастання пагрозаў у рэгіёне».
Пра тое, наколькі верагодныя аналагічныя захады з боку Польшчы, і ці варта чакаць новых «шпіёнскіх скандалаў», распавёў палітолаг, дырэктар інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч.
— З боку Беларусі і Расіі было зроблена некалькі заўважных захадаў па эскалацыі: заява пра размяшчэнне ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі, пагрозы яе выкарыстання супраць суседзяў (намёкі на Польшчу і Украіну), зараз магчымы перавод байцоў ПВК «Вагнер». Усё гэта прадказальна будзе мець адказ з боку Польшчы, Літвы, а пазней НАТО, — мяркуе палітолаг. — Дакладна дзеянні ў адказ сёння цяжка спрагназаваць, але можна меркаваць, што на ўзроўні ЕС Польшча і Літва будуць апеляваць да эскалацыі як падставы для ўзмацнення санкцый.
На ўзроўні НАТО будзе ставіцца пытанне пра павялічэнне вайсковай прысутнасці ў рэгіёне, размяшчэння ў Польчшы тактычнай ядзернай зброі. Імаверныя новыя вучэнні і іншая дэманстрацыя гатоўнасці, а таксама ўзмацненне дапамогі Украіне.
Што тычыцца аднабаковых захадаў, то арсенал тут у Польшчы і Літвы не такі шырокі. Так, варта чакаць узмацнення аховы мяжы, памежнага кантролю (за людзьмі і таварамі), візавых і іншых абмежаванняў для грамадзян Беларусі (пакуль гэта дыскутуецца і рэалізуецца пераважна ў Літве), абмежавання гандлю і ціск на бізнес, звязаны з беларускай дзяржаваю.
Ці будзе закрытая мяжа цалкам — пакуль не вядома, але ў арсенале сродкаў гэта застаецца, асабліва на выпадак працягу эскалацыі.
— Пасля расейскага ўварвання многія краіны ЕС, засцерагаючыся шпіянажу, пачалі скарачаць прысутнасць расейскіх дыпламатаў – паводле ТАСС, мінімум 600 чалавек (па іншых звестках, 750) былі высланыя з краінаў Захаду. У Польшчы частка расейскіх дыпламатаў засталася — але і «шпіёнскае расследаванне» Агенцтва ўнутранай бяспекі працягваецца. Ці варта чакаць у сувязі з самітам НАТО і ў навінаў пра «вагнераўцаў» новых віткоў шпіёнскіх скандалаў, выкрывання агентаў і высылкі расейцаў?
— Думаю, што выкрыццё агентаў спецыяльных служб не трэба прывязваць выключна да саміту. Павелічэнне шпіёнскай актыўнасці ў рэгіёне — агульная праблема пасля лютага 2022 года.
Таму сапраўды варта чакаць далешага пошуку, выкрыцця агентаў, а таксама прыветныўных захадаў у гэтай сферы: высылка дыпламатаў, прыпыненне дзейнасці лабістаў, расійскіх СМІ і г. д. Гэта будзе і да і пасля саміту. Пытанне толькі ў тым, наколькі публічна. Дынаміка будзе залежаць выключна ад узроўню эскалацыі і пагрозаў бяспецы ў рэгіёне.
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…