Общественный резонанс

Як улады спрабуюць вынішчыць узаемападтрымку беларусаў

Таксама адбыўся ўсплёск спраў, узбуджаных сілавікамі за «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання, экстрэмісцкай дзейнасці і тэрарыстычнай дзейнасці». За чэрвень адбылося не менш як 7 прысудаў такога кшталту.

Чым можна патлумачыць гэты ўсплёск, чаму ўлады прыраўноваюць праявы грамадзянскай салідарнасці і ўзаемападтрымкі да экстрэмізму і ці варта чакаць працягу тэндэнцыі — на гэтыя пытанні адказвае праваабаронца (у мэтах бяспекі яна пажадала захаваць ананімнасць).

— Складана адназначна сказаць, у чым дакладная прычына таго, што ранейшыя пагрозы крымінальным пераследам за данаты сталі рэчаіснасцю, бо, як заўсёды, у рэпрэсій няма логікі, якая мусіць быць у законных дзеяннях.

Прыходзіцца зноў казаць пра прававы дэфолт і чалавечы фактар. Магу толькі разважаць і меркаваць, што новая хваля рэпрэсій за данаты можа быць звязана або з помстай, або са справаздачнасцю, або нават з тым, што шмат людзей перасталі ісці на дамову з супрацоўнікамі і іх схема з шантажом перастала даваць свой плён, таму цяпер пераслед накіраваны на пакаранне і запалохванне. Або ў іх ёсць і іншыя трыгеры, якія я зараз не магу ўвязаць з іх дзеяннямі.

На жаль, весці гаворку пра нейкую зразумелую логіку і сістэмныя дзеянні не выпадае.

— Як наогул з пункту гледжання права расцэньваць тое, што робяць улады, абвяшчаючы «экстрэмізмам» грамадзянскую салідарнасць?

— Экстрэмізм — тэрмін, па якім нават міжнародная супольнасць не вызначылася, што і праяўляецца ў даволі шырокіх фармулёўках. Такой дакладнай нявызначанасцю ў свой час скарысталіся і беларускія заканадаўцы пры прыняцці закону «Аб процідзеянні экстрэмізму», праігнараваўшы нормы мяккага права, то бок тыя, якія даюць рэкамендацыі, як варта рэгуляваць гэтую сферу.

Такім чынам, на сённяшні момант мы маем не скрайнія праявы радыкальных ідэй, а пытанні грамадскага, палітычнага, культурнага жыцця людзей, у тым ліку, салідарнасць пад пагрозай. Салідарнасць і ўзаемападтрымка, на погляд рэжыму, гэта небяспечныя, шкодныя для яго дзеянні, якія ён намагаецца знішчыць.

Запалохванне людзей мы можам бачыць не толькі па рэпрэсіях за данаты, але і па кропкавых рэпрэсіях за лісты, сістэмных — за лайкі і каментары, як гэта было ў выпадку з гібеллю Андрэя Зельцара. Але гэта ўжо іншае пытанне, вартае асобнай гутаркі.

— На вашу думку, ці варта чакаць, што тэндэнцыя пераследу за данаты працягнецца, а рэпрэсіўныя практыкі стануць яшчэ больш жорсткімі? Улады ж абяцалі, што будуць «вычышчаць» усіх…

— Так, лепш быць падрыхтаванымі да горшага. Скажу ад адваротнага: няма падстаў лічыць, што будзе нейкая палёгка або што гэтым рэпрэсіі абмяжуюцца. Таму мае рэкамендацыі: сачыць за лічбавай гігіенай, прачытаць на 20 хвілін кнігу Уладзіміра Альбрэхта, якая дае разуменне, як праходзяць допыты ў такой дзяржаве, як наша, і як не сказаць лішняга.

Калі ў вас ці вашых сяброў, блізкіх узнікае такая сітуацыя з данатамі, варта звярнуцца да гайду, распрацаванага праваабаронцам, і звярнуцца да нашых юрыстаў па кансультацыю праз тэлеграм ці электронную пошту.

Recent Posts

Работодатели в Польше ищут сотрудников. Зарплаты от 1500 и больше 5 тысяч долларов

Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…

2 месяца ago

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

3 месяца ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

8 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

8 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

8 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

8 месяцев ago