Адпаведнае рашэнне прынята судом Ленінскага раёна Брэста 3 лістапада 2023 года. Зыходзячы з раскладу суда за той дзень, справу аб прызнанні «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайта незалежнага выдання «Ганцавіцкі час» разглядала суддзя Алена Кавальчук.
Выданне «Ганцавіцкі час» заснавана ў 2002 годзе. Газета спыніла выхад з 1 студзеня 2022 года, калі брэсцкая друкарня (а за ёй і іншыя) адмовілася друкаваць нумары. Выданне працягнула працу анлайн.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, з ліпеня 2020 года суды Брэсцкай вобласці прызнавалі «забароненымі» тыя ці іншыя пратэстныя чаты, каналы, сайты (і іншыя месцы ў Інтэрнэце) ужо 276 разоў.
КОММЕНТАРИИ
ОБСУДИТЬ ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ