“Лукашэнка, канешне, хацеў падтрымаць вобраз мачо і вобраз краіны, якая здольная абараняцца. Але нагадаю лічбы. Вайсковы бюджэт Польшчы – каля 30 мільярдаў долараў, вайсковы бюджэт Беларусі – каля 1 мільярда долараў. Адзін аўтамат ці адзін гранатамёт у руках Лукашэнкі, калі нешта адбудзецца, не здолее абараніць краіну”, – заўважыз эканаміст і прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч.
На 1868-й артылерыйскай базе ўзбраення Лукашэнка агледзеў цэх па рамонце і заклікаў: – Трэба займацца жалезабетонна імпартазамяшчэннем. Вельмі дарагая штука – гэта закупляць. Напружвайце прамысловасць!
Кныровіч адзначыў:
– Стандарт НАТА – 2% ВУП павінна ісці на пераўзбраенне войска. Беларускі ВУП – плюс-мінус 70 мільярдаў долараў. Такім чынам па стандартах НАТА павінна ісці 1,4 мільярды на войска. У нас жа каля мільярда: Беларусь недафінансуе войска.
І калі Лукашэнку кажуць, што недастаткова грошай, каб мець нармальную зброю, ён, не жадаючы павялічваць фінансаванне, адказвае: а давайце самі зробім зброю, перабудуем танк 1970 года – і ён будзе амаль такі як амерыканскі Abrams ці еўрапейскі Leopard.
Калі б, не дай бог, прыйшлося на практыцы праверыць, што такое беларуская армія, мы былі б вельмі ўражаныя яе небаяздольнасцю.Пра гэта кажуць усе вайсковыя эксперты, толькі Лукашэнка чамусці верыць у іншы шлях.
Зрэшты, усё як заўжды: у Беларусі ж ужо «ёсць» электрамабіль амаль як Tesla. Фантазійны свет Лукашэнкі да рэчаіснасці не мае ніякага дачынення.
Если вы регулярно пересекаете шенгенскую границу, в скором времени вас ждёт неожиданное нововведение. Оно уже…
Польского журналиста Кшиштофа Становского, который зарегистрировался кандидатом в президенты Польши и призывает не голосовать за…
Обычный строительный материал стал ключом к громкому делу с арестами, обысками и международным следом в…
Проект высокотехнологичного «умного» костюма Teslasuit, когда-то ставший символом амбиций беларусов в глобальной VR-индустрии, переживает очередной…
23 апреля 2025 года зрители увидели очередной душещипательный сюжет под заголовком: “литовские силовики выбросили избитого…
Гарвардский университет подал против администрации Дональда Трампа. Причина — заморозка 2,2 миллиарда долларов федеральных субсидий,…