В мире

Беларускія спецслужбы атрымаюць больш свабоды ў выкарыстанні зброі

Адна з найбольш важных змен тычыцца выкарыстання зброі супрацоўнікам КДБ: цяпер ім дазволена страляць нават у значным згуртаванні людзей, калі могуць пацярпець іншыя асобы. Т таксама знятае абмежаванне на страляніну ў «накірунку складаў (сховішчаў), якія ўтрымліваюць вогненебяспечныя, выбухованебяспечныя, а таксама моцнадзеючыя атрутныя рэчывы».

Наогул, КДБ атрымлівае вельмі шырокія паўнамоцтвы: у межах «барацьбы з тэрарызмам» каардынуе дзейнасць усіх іншых дзяржструктур і сілавых ведамстваў, у тым ліку МУС, унутраных войскаў і арміі (выключэнне — служба бяспекі Лукашэнкі), і можа прыцягваць да аперацый інкасатарскія службы.

Выкарыстанне КДБшнікамі зброі і раней трактавалася ўладамі як безумоўна законнае і апраўданае — прыгадаем сумнавядмую «справу Зельцара», — а за гвалт падчас пратэстаў 2020-га і пасля супраць сілавікоў у Беларусі не было заведзена ніводнай справы. То чаму ўлады даюць яшчэ большыя магчымасці спецслужбам, і наколькі такая свабода дзеянняў карэлюе з міжнароднай практыкай?

— Агулам у Беларусі адбываецца прававы дэфолт, — зазначае ў каментары юрыстка Святлана Галаўнёва. — І, магчыма, падобныя меры ўводзяцца для таго, каб яшчэ больш запужаць грамадзянскую супольнасць. Альбо гаворка ідзе пра ўнутрыпалітычныя перадзелы ўлады. Але, паколькі я не палітычны аналітык, тут тэорыі будаваць не рызыкну.

Калі ж казаць менавіта пра прававы аспект, наколькі нармалёва, што такія шырокія паўнамоцтвы атрымлівае менавіта КДБ — важна разумець: так, дзяржава павінна змагацца з тэрарызмам, гэта яе абавязак і права. І паколькі тэрарызм — з’ява вельмі небяспечная, ад якой пакутуе вялікая колькасць людзей, то ўзмацненне барацьбы спецслужбаў з ім і пашырэнне паўнамоцтваў у такім кірунку — гэта слушна.

Іншая справа — калі глядзець на сітуацыю ў Беларусі, ведаючы ўвесь кантэкст.

Мусіць весціся барацьба з сапраўдным тэрарызмам і гвалтоўным экстрэмізмам, яго праявамі — а ў нас пад гэтай маркай змагаюцца з негвалтоўнымі дзеяннямі грамадскай супольнасці, знішчаюць і «вычышчаюць» яе. І ў такіх варунках, безумоўна, узнікае адчуванне, што з пашырэннем паўнамоцтваў спецслужбаў штосьці не зусім так.

Да выкарыстання зброі, сілы і іншых метадаў ёсць пэўныя патрабаванні, працягвае юрыстка. Так, на міжнародным узроўні ў ААН ёсць базавыя прынцыпы выкарыстання сілавых сродкаў і зброі: простыя правілы таго, як у паліцыі і іншых сілавых структурах павінен быць пабудаваны працэс ужывання зброі ў тых ці іншых умовах, ад мірнага сходу да затрымання чалавека, які падазраецца ў тэрарыстычных дзеяннях.

— Перадусім, павінна быць законная мэта таго, дзеля чаго ўжываецца зброя — і адразу тут да дзеянняў КДБ ёсць пытанні. Бо мы бачым, як выкарыстоўваецца той інструментарый, які мусіць прымяняцца для барацьбы з сапраўднымі злачынцамі.

Другі момант — нават калі адбываеццца сур’ёзнае злачынства, дзейнічаюць строгія правілы наконт ужывання зброі. Прадстаўнікі сілавых структур не могуць пачаць адразу ўсіх расстрэльваць, выкарыстанне зброі мусіць быць прапарцыянальным, павінна быць дыферэнцыяцыя сродкаў — спачатку не сілавыя, калі гэта магчыма. І толькі калі іншым спосабам дасягнуць законнай мэты немагчыма, праваахоўныя органы паэтапна пераходзяць ад больш мяккіх да больш жорсткіх сілавых метадаў.

Умоўна кажучы, калі несілавыя інструменты не спрацавалі — нельга адразу скарыстоўваць увесь арсенал і заходзіць танкамі. Хоць, натуральна, трэба зрабіць важную агаворку: падчас сапраўдных контртэрарыстычных аперацый, калі існуюць значныя рызыкі для жыцця людзей, можа не быць часу на праходжанне ўсяго згаданага ланцужка, — але ў любым выпадку, калі прымаецца такое рашэнне, яно строга кантралюецца, а кожны выпадак ужывання зброі правяраецца і аналізуецца.

Той, хто прымае такое рашэнне, падпісвае ці аддае вусны загад, мусіць ведаць, што ён нясе за гэта адказнасць, і павінны быць гарантыі, што гэтая адказнасць не фармальная . То бок, што да гэтага выпадку можна вярнуцца, разабраць яго, прааналізаваць і даць ацэнку, ці сапраўды гэта былі законныя, абгрунтаваныя і прапарцыйныя дзеянні.

Святлана Галаўнёва дадае важную акалічнасць: практычная рэалізацыя міжнародных прынцыпаў і стандартаў залежыць ад кожнай канкрэтнай краіны — зразумела, да прыкладу, што ў Іарданіі і Беларусі ўнутраныя пагрозы зусім рознага характару.

— Але ў выпадку Беларусі мы бачым, што сапраўдныя рызыкі тэрарызму, экстрэмізму далёка не такія высокія, як гэта падаюць улады, і перадумоваў для таго, каб пашыраць паўнамоцтвы спецслужбаў, па сутнасці, няма. Мы не можам быць упэўненыя, што не будзе злоўжыванняў гэтымі паўнамоцтвамі, а калі яны будуць — то няма механізмаў прыцягнення вінаватых да адказнасці.

Вялікія магчымасці прадугледжваюць вялікую адказнасць. Гэта, з аднаго боку, клішэ, але ў норме яно так і павінна працаваць. Інакш атрымліваецца нейкае беззаконне.

Recent Posts

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

4 дня ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

5 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

5 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

5 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

5 месяцев ago

Как санкции переформатировали внешнюю торговлю Беларуси

Зарубежная реакция сначала на украденные выборы 2020 года, а затем на содействие Минска вторжению России…

5 месяцев ago