Чаму ў Беларусі ўзмацняецца русіфікацыя і чым гэта пагражае?

18:25 20 декабря 2023
ОБСУДИТЬ
Даследчыца Цэнтра новых ідэй Леся Руднік заўважае, што яшчэ чатыры гады таму ў Беларусі можна было знайсці і пэўную літаратуру на беларускай мове, развівалася беларуская культура, можна было бачыць лацінку і, наогул, без праблем карыстацца мовай.

“Вельмі шкада, што шмат з гэтага было страчана: рэпрэсіўная сістэма робіць сваю працу”, – адзначыла Леся Руднік.

Паводле яе высноваў, адбываецца русіфікацыя па ўсіх напрамках — у школах, з адукацыйнымі кнігамі, нейкімі матэрыяламі, нават любая камунікацыя на роднай мове становіцца больш цяжкай, чым было раней, і гэта вельмі сумна. Беларуская мова дагэтуль унутры краіны знаходзіцца ў вельмі ўразлівым, нават прыгнечаным стане.

Даследчыца ўзгадвае, што праблемы з захаваннем мовы існуюць у шмат якіх народаў і краінах, але адбываецца гэта па іншых прычынах.

— Насамрэч у свеце ёсць шмат краінаў, дзе мовы выміраюць ці знаходзяцца пад пагрозай. Звычайна такое адбываецца праз гістарычныя чыннікі, праз былыя рэпрэсіі ці каланізацыю.

У Беларусі сітуацыя іншая: тытульная мова падаўляецца самой дзяржавай. То-бок мова тытульнай нацыі знаходзіцца пад пагрозай менавіта праз тое, што на яе і на культуру аказвае ціск беларускі рэжым.

Але беларускаму рэжыму трэба падумаць, чаго яны дасягаюць для сябе гэтым чынам. Зразумела, што ім хочацца ўтрымаць уладу.

Але ці хочацца ім увогуле згубіць усё, што хоць нейкім чынам адрознівае іх ад сярэдніх расійскіх чыноўнікаў ці падобных людзей? — задаецца пытаннем Леся Руднік.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

27 марта 2024 12:59

У Беларусі могуць прымусіць работнікаў працаваць больш, чым дазваляе заканадаўства

Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы ўказ — аб павелічэнні ліміту звыштэрміновай працы ў прамысловасці. Як адзначае яго прэс-служба, гэта зроблена з мэтай «максімальнага задзейнічання працоўных рэсурсаў, якія валодаюць неабходнымі кампетэнцыямі, для аператыўнага рашэння найважнейшых стратэгічных задач у вытворчасці».

24 марта 2024 12:46

Инфляционные ожидания жителей Беларуси остаются высокими

Представители аналитического проекта “Кошт урада” провели среди своих читателей опросы инфляционных ожиданий. Сделаны они по причине того, что мониторинг оценки населением того, как растут цены, все еще не публикуется Национальный банком. А ведь это крайне важная информация.

23 марта 2024 12:35

Как многодетные жители Беларуси тратят семейный капитал

В Беларуси ужесточили условия досрочного использования семейного капитала. На что многодетные семьи тратят эти деньги, и какие ограничения вводит новый указ подписанный Александром Лукашенко?

17 марта 2024 12:09

Стоит ли брать сейчас кредиты в Беларуси?

2023 год был бумом кредитования в Беларуси. Кредитование физических лиц существенно увеличилось, достигнув почти 21 миллиарда рублей. На это обращает внимание экономист Ярослав Романчук.