Экономика

Што будзе з эканомікай Беларусі: кошты расці будуць, але дэфіцыту чакаць не трэба

— Беларускія ўлады паказваюць, што могуць загадаць цэнам стаяць, могуць пачаць арыштоўваць людзей за тое, што цэны не стаяць, — кажа Алесь Аляхновіч. — І пэўны час гэта дапамагае.распавё

Зараз усё ж такі ёсць нейкі інфляцыйны навес, то бок грошаў даволі шмат у эканоміцы, і цэны пакрысе пачынаюць узрастаць. Хутчэй за ўсё гэтая тэндэнцыя захаваецца — і цэны будуць расці, і беларускі рубель будзе крышачку дэвальвавацца плюс-мінус прапарцыйна да росту цэн.

Таму, абагульняе эксперт, кошты расці будуць, а вось дэфіцыту чакаць не трэба.

— Беларуская эканоміка выявілася больш гібкай, чым здавалася. Ні страта такога вялікага рынку, як Украіна, ні санкцыі, ні байкот эканомікі з боку міжнародных кампаній не прывялі да нейкага сур’ёзнага крызісу.

Так, эканоміка прасела амаль на 5% у 2022 годзе. У 2023 яна вырасла на амаль 4%, то бок нават не вярнулася да даваеннага стану. А калі паглядзець больш шырока, то беларуская эканоміка ў стагнацыі з 2012 года, бо расце менш чым на 1% штогод, а часам асядае.

Аляхновіч параўноўвае, як ідуць справы з заробкамі ў Беларусі і яе краінах-суседках.

— З новага года мінімальны заробак у Беларусі павялічыцца прыкладна да 180 еўра. У Латвіі гэты заробак з першага студзеня будзе 700 еўра, у Літве — 924 еўра, у Польшчы амаль 1000 еўра. У Літве і Польшчы мінімальны заробак у пяць разоў вышэйшы, чым у Беларусі.

Безумоўна, там трошкі даражэйшыя падаткі і цэны, але ўсё роўна розніца каласальная. Калі Лукашэнка прыходзіў да ўлады, гэтай розніцы не было, прынамсі, яна не была такая відавочная. А ў 1991-м, калі развальваўся Савецкі Саюз, то ў Беларусі якасць жыцця была вышэйшая, чым у Польшчы.

А зараз наша розніца толькі па мінімальных заробках складае пяць разоў. І гэта не пытанне апошніх трох гадоў, гэта пытанне таго, што беларуская эканамічная мадэль ўжо даўно страціла свой патэнцыял і не можа развівацца.

Дарэчы, на студзень 2022 года ўкраінцы зараблялі ўжо больш, чым беларусы, а Беларусь была другой самай беднай краінай пасля Малдовы ў Еўропе.

Таму, кажа дарадца Ціханоўскай, праграма дэмакратычных сіл па эканоміцы накіраваная на вяртанне ў Еўропу, каб беларуская эканоміка выглядала сучаснай і была рынкавай. Сярод прыярытэтаў таксама супрацоўніцтва з усім светам, а не толькі Расіяй і іншымі краінамі-ізгоямі.

Зараз, адзначае Аляхновіч, беларускую эканомікі ратуюць расійскія ваенныя заказы, а Беларусь у крытычнай эканамічнай залежнасці ад Расіі, што трэба будзе выпраўляць.

— Расійскія ваенныя заказы — гэта тое, што дало вельмі моцны штуршок беларускай эканомікі ў гэтым годзе, беларускі ВПК і іншы бізнес цяпер перабудаваўся на працу з расійскім рынкам.

У цэлым, па розных назіраннях, беларускі бізнес адчувае сябе не так блага, то бок знайшоў, як пераарыентавацца. Не ўвесь беларускі бізнес, які працуе на Расію, працуе з ВПК. Але тым не менш ён працуе з расійскай эканомікай, таму папярэдне ён, канешне, падтрымлівае гэтую краіну ў агрэсіі супраць Украіны.

Таму, на жаль, на дадзены момант залежнасць ад Расіі павялічваецца: прыкладна 65% экспарту мы пастаўляем непасрэдна ў Расію, і яшчэ каля 25% — дзякуючы Расіі, праз яе чыгунку, парты, фінансавую сістэму.

Так што наша залежнасць ад Расіі крытычная, бо па сутнасці яна мае ўсе рычагі ўплыву, каб шантажаваць Беларусь. І потым, калі прыйдуць дэмакратычныя сілы, у нас будзе вельмі кароткае акно магчымасцяў, каб пераарыентавацца на заходнія краіны, каб гэтая залежнасць не была такой татальнай.

 

Recent Posts

Работодатели в Польше ищут сотрудников. Зарплаты от 1500 и больше 5 тысяч долларов

Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…

2 месяца ago

Клиенты стали разрывать договоры с операторами в регионах

В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…

3 месяца ago

Как изменились условия торговли для Беларуси на российском рынке

Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…

8 месяцев ago

Денег в экономике Беларуси за год стало больше

Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…

8 месяцев ago

Доверяют ли в Беларуси официальной статистике

Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…

8 месяцев ago

Власти Беларуси передумали вносить изменения по распределению выпускников

Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…

8 месяцев ago