У Целяханах на мясцовай лыжнай фабрыцы скандал. Былое кіраўніцтва заводу чыніла махінацыі, упісваючы неіснуючых людзей у спісы працаўнікоў.
“Верагодна, што заробкі на гэтых людзей паступалі ў кішэню адказных за афёру”, – кажа адзін з рабочых фабрыкі, які папрасіў не называць яго імя. – Яшчэ ў канцы сакавіка, напачатку красавіка на нашым прадпрыемстве пачалі хадзіць размовы пра тое, што кіраўніцтва прадпрыемства ўпісвае ў лісты працоўных людзей, якіх не існуе. Прыпіскі такія рабіліся з ініцыятывы кіраўніцтва аддзелу кадраў. Уносілі ў спіс працоўных так званыя „мёртвыя душы”, а іх заробак нехта атрымліваў. Ведаю, што звольнілі кіраўніка аддзелу кадраў. Праводзілася нейкая праверка. Мы жартам кажам, што нездарма так званыя „лісты шчасця” для аплаты падатку на дармаедства атрымлівалі родныя тых, хто памёр. Магчыма, што з гэтым і было звязана. Цікава, што справа закончалася толькі звальненнем кіраўніка фабрыкі і кіраўніка аддзелу кадраў, але ніхто з іх не панёс крымінальнай адказнасці”.
І сапраўды, паводле словаў кіраўніка прадпрыемства Мікалая Паплаўскага гэта было на прадпрыемстве, але яшчэ да таго, калі ён прыйшоў туды працаваць. Паплаўскі стаў кіраўніком філіялу „Беларусьторг” „Целяханы” з 4 красавіка:
„Я ведаю, што праводзілася ўнутраная праверка. Не ведаю, чым завершылася справа, былі ўнутраныя разбіральніцтвы, былі звольненыя адказныя людзі. Але болей сказаць не магу, бо проста не ведаю пра акалічнасці і падрабязнасці гэтай справы”.
Далей унутрага разбіральніцтва справа не выйшла. Не вядома, якія страты панесла прадпрыемства, якое належыць упраўленню справамі прэзідэнта.
Пры гэтым агулам сітуацыя на фабрыцы, якая некалі была горадаўтваральным прадпрыемствам, досыць складаная. Працаўнікі зарабляюць за месяц каля 200 рублёў, кажа рабочы фабрыкі:
„Днёўка ў нас ацэньваецца ў межах 20 рублёў. Але па выніках месяцу на рукі я атрымліваў каля 200 рублёў усяго. Прычым часта было, што працаваў нават без выходных. Але з тымі, хто быў працаўладкаваны паводле кароткатэрміновых дамоваў, на красавік ні з кім не працягнулі супрацу. Цяжкая цяпер сытуацыя, але нядаўна патэлефанавалі і прапанавалі ізноў прыйсці на працу. Надалей падпішуць з намі дамовы кароткатэрміновыя. Не жадаюць пераводзіць на катракт, толькі дамовы з намі заключаюць. А праца не з лёгкіх, я быў станочнікам у цэзу, рабіў шчыты для мэблі”.
Першы рэгіён
Вакансии разных профессий свободны во многих польских городах. Кого же работодатели? Представляем список вакансий и…
В Кремле и Госдуме отрицают планы по блокировке видеохостинга YouTube в России. А пользователи винят…
Посол Беларуси в России Дмитрий Крутой предложил наказывать предприятия, которые отстают от плановых темпов роста…
Национальный банк поделился информацией об объеме денег в беларуской экономике. Широкая денежная масса за февраль…
Практически одновременно Национальный статистический комитет Беларуси (Белстат) и Евростат представили данные опросов о доверии к…
Министр образования Андрей Иванец заявил, что требования к распределению выпускников-платников останутся прежними То есть пока…