Нядзеля22 лістапада
+2°Брэст · заўтра +1…+2°
$2,9943€3,291310 zł7,4496Курс НБРБ
Мёртвыя душы працавалі на Целяханскай фабрыцы

Мёртвыя душы працавалі на Целяханскай фабрыцы

09:51 16 чэрвеня 2017 ·

У Целяханах на мясцовай лыжнай фабрыцы скандал. Былое кіраўніцтва заводу чыніла махінацыі, упісваючы неіснуючых людзей у спісы працаўнікоў.


“Верагодна, што заробкі на гэтых людзей паступалі ў кішэню адказных за афёру”, – кажа адзін з рабочых фабрыкі, які папрасіў не называць яго імя. – Яшчэ ў канцы сакавіка, напачатку красавіка на нашым прадпрыемстве пачалі хадзіць размовы пра тое, што кіраўніцтва прадпрыемства ўпісвае ў лісты працоўных людзей, якіх не існуе. Прыпіскі такія рабіліся з ініцыятывы кіраўніцтва аддзелу кадраў. Уносілі ў спіс працоўных так званыя „мёртвыя душы”, а іх заробак нехта атрымліваў. Ведаю, што звольнілі кіраўніка аддзелу кадраў. Праводзілася нейкая праверка. Мы жартам кажам, што нездарма так званыя „лісты шчасця” для аплаты падатку на дармаедства атрымлівалі родныя тых, хто памёр. Магчыма, што з гэтым і было звязана. Цікава, што справа закончалася толькі звальненнем кіраўніка фабрыкі і кіраўніка аддзелу кадраў, але ніхто з іх не панёс крымінальнай адказнасці”.

І сапраўды, паводле словаў кіраўніка прадпрыемства Мікалая Паплаўскага гэта было на прадпрыемстве, але яшчэ да таго, калі ён прыйшоў туды працаваць. Паплаўскі стаў кіраўніком філіялу „Беларусьторг” „Целяханы” з 4 красавіка:

„Я ведаю, што праводзілася ўнутраная праверка. Не ведаю, чым завершылася справа, былі ўнутраныя разбіральніцтвы, былі звольненыя адказныя людзі. Але болей сказаць не магу, бо проста не ведаю пра акалічнасці і падрабязнасці гэтай справы”.

Далей унутрага разбіральніцтва справа не выйшла. Не вядома, якія страты панесла прадпрыемства, якое належыць упраўленню справамі прэзідэнта.

Пры гэтым агулам сітуацыя на фабрыцы, якая некалі была горадаўтваральным прадпрыемствам, досыць складаная. Працаўнікі зарабляюць за месяц каля 200 рублёў, кажа рабочы фабрыкі:

„Днёўка ў нас ацэньваецца ў межах 20 рублёў. Але па выніках месяцу на рукі я атрымліваў каля 200 рублёў усяго. Прычым часта было, што працаваў нават без выходных. Але з тымі, хто быў працаўладкаваны паводле кароткатэрміновых дамоваў, на красавік ні з кім не працягнулі супрацу. Цяжкая цяпер сытуацыя, але нядаўна патэлефанавалі і прапанавалі ізноў прыйсці на працу. Надалей падпішуць з намі дамовы кароткатэрміновыя. Не жадаюць пераводзіць на катракт, толькі дамовы з намі заключаюць. А праца не з лёгкіх, я быў станочнікам у цэзу, рабіў шчыты для мэблі”.

Першы рэгіён

ЧЫТАЙЦЕ ЯШЧЭ

08 лістапада 2026 21:12

Каму цяпер патрэбны крухмальны завод у Драгічыне?

Частка работнікаў Драгічынскага крухмальнага завода рызыкуе застацца без працы. Прыватны ўласнік мае намер адмовіцца ад прадпрыемства, а вытворчы комплекс можа неўзабаве зноў перайсці дзяржаве. Цяпер на заводзе працуюць каля 100…

27 кастрычніка 2026 19:21

Брестская область укрепляет торговлю с Узбекистаном

Белорусские компании закупают у узбекских партнёров хлопчатобумажную пряжу и готовые текстильные изделия. За последние пять лет товарооборот Брестской области и Узбекистана вырос более чем…

25 кастрычніка 2026 19:04

“Геостратег” Путин нашёл причину европейских бед, но забыл заглянуть в собственную экономику

Владимир Путин, который годами объясняет россиянам, почему ради величия страны приходится терпеть санкции, рост цен и дорогие кредиты, неожиданно обнаружил главную причину европейских протестов.…

12 кастрычніка 2026 23:14

Миллионы долларов исчезают в токенах, а Минюст решил бороться с долгами по зарплате

Лицам, которые имеют задолженность по зарплате или не погасили её после прежнего периода долга, с 21 июня 2026 года ограничат возможность создать бизнес. Закон…