Рэпартаж з калоніі «Воўчыя норы», дзе сядзяць асуджаныя за наркотыкі

08:57 31 августа 2017
1
ОБСУДИТЬ
«Дапамажыце нашым дзецям выйсці адсюль», — з адчаем звяртаюцца да нас жанчыны, калі падыходзім да мужчынскай папраўчай калоніі №22. У «Воўчых Норах» (Івацэвіцкі раён) адбываюць пакаранне асуджаныя за спажыванне, збыт і захоўванне наркотыкаў. У асноўным гэта маладыя хлопцы: 7 з 10 зняволеных няма і 30 гадоў. Таму пад сценамі калоніі заўсёды шмат мам.

Працуюць усе, вучацца — па жаданні

У «Воўчых Норах» знаходзяцца тыя, хто асуджаны ўпершыню. Спачатку мужчыны трапляюць на каранцін — у асобны блок. Тут яны жывуць да двух тыдняў: рыхтуюцца да адбывання пакарання, прывыкаюць да распарадку дня.

Цяпер на каранціне чалавек пятнаццаць. У шэра-чорнай аднолькавай форме, усе выстраіліся ў прагулачным дворыку.

— Ёсць тыя, каму яшчэ 18?

Дзве рукі.

Пра тое, як шмат тут маладых, не думаць немагчыма. У кладоўцы, дзе захоўваюцца асабістыя рэчы зняволеных, чытаеш ярлыкі, наклееныя на сумках: 1992 год нараджэння, 1995-ы…

— Цяпер у калоніі пад тысячу асуджаных. Прыкладна 60 з іх — да 20 гадоў, 660 — ад 20 да 30, — прыводзіць статыстыку начальнік папраўчай калоніі №22 Андрэй КВАШЭВІЧ.

Усе асуджаныя працуюць — на тэрыторыі змяшчаецца філіял дзяржаўнага прадпрыемства, якое вырабляе мэблю з масіву. Заробкі розныя. У кагосьці 15 рублёў у месяц (столькі каштуе некваліфікаваная праца), у кагосьці — 100. Дзесяць працэнтаў гэтай сумы зняволеным пакідаюць на паход у краму (яна знаходзіцца тут жа), з астатніх можа вылічвацца матэрыяльная і маральная кампенсацыя пацярпелым, выдаткі на ўтрыманне ў калоніі. Месяц утрымання абыходзіцца прыкладна ў 100 рублёў.

— Але ж заробку асуджанага не хапае на гэта. Хто тады кампенсуе, сям’я?

— Не, ніякіх грошай з родных не спаганяецца. Утрыманне аплачваецца дзяржавай, — тлумачыць Андрэй Квашэвіч.

Некаторыя ў калоніі атрымліваюць адукацыю. Так, 20 чалавек дыстанцыйна вучацца ва ўніверсітэце (даступны такія профілі, як менеджмент, маркетынг, эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве, транспартная лагістыка). Тры групы асвойваюць рабочыя спецыяльнасці — сталяр-станочнік, кравец, газаэлектразваршчык.

Краты ў кабінетах і найлепшая сталовая

Рэпартаж з калоніі «Воўчыя норы», дзе сядзяць асуджаныя за наркотыкі

Ідзём глядзець медыцынскую часць на тэрыторыі калоніі. Тут ёсць стаматалагічны кабінет, кабінет псіхіятра-нарколага, невялікі стацыянар. — Фінансаванне на лекавыя прэпараты ў нас дастатковае, —  расказвае начальнік медчасці Дзмітрый ЦЯСЛЮК. — З якімі хваробамі часцей звяртаюцца? Цяпер у 60 працэнтаў пацыентаў звычайныя ВРВІ, нават не грып.

У медчасці, дарэчы, працуюць не толькі мужчыны. Ёсць сярод урачоў і некалькі жанчын. Дзеля бяспекі ў кабінетах, дзе яны вядуць прыём пацыентаў сам-насам, усталяваны краты.

У сталовай тым часам гатуюць абед. На першае — суп, на другое — бульбяная бабка з фаршам. Хлеб «цаглінка» — з пякарні пятай калоніі.

— Сярод арыштантаў кажуць, што ў 22-й калоніі самая лепшая сталовая, — заўважае кухар Юрый.

Юрый і яшчэ некалькі асуджаных дапамагаюць на кухні з гатаваннем. Пра сябе юнак расказвае няшмат. Прафесію кухара атрымаў яшчэ на волі. Чаму апынуўся тут? «Памылка маладосці», — тлумачыць сцісла. За гэтую памылку хлопцу далі восем гадоў. Кажа, ужо крыху адсядзець засталося.

— Тут бібліятэка ёсць, чытаем. На волі столькі часу на гэта не было, — шукае Юрый суцяшальныя плюсы ў новым жыцці.

Некалькі лічбаў. З тысячы асуджаных, што знаходзяцца ў калоніі, каля 600 атрымалі тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў, 290 — ад 10 да 15, 17 чалавек — ад 15 да 20. Выйсці раней можна.

— Асуджаны павінен адбыць палову тэрміну, каб яму замянілі пакаранне на больш мяккае, ці тры чвэрці, каб мець права на ўмоўна датэрміновае вызваленне, — адзначае Андрэй Квашэвіч і апісвае, як вырашаецца гэта пытанне ў кожным канкрэтным выпадку:

— Збіраецца камісія, чытае характарыстыку асуджанага, глядзіць, якія ў яго сацыяльныя сувязі, ці гатовы ён весці на волі нармальны лад жыцця. Важна, каб чалавек прызнаў віну і пагасіў іск.

З пачатку года толькі двум зняволеным «Воўчых Нор» замянілі пакаранне на больш мяккае.

Не вінаваты я…

Рэпартаж з калоніі «Воўчыя норы», дзе сядзяць асуджаныя за наркотыкі

«Мне 35 гадоў, і тут я лічуся старым», — сумна ўсміхаецца Сяргей. «На зоне» ён амаль чатыры гады. Сядзіць за спайсы. Як і 75 працэнтаў асуджаных.

— Калі сцісла, то дапамог прыяцелю купіць наркотыкі. Прыяцель не папаўся, гуляе… Я дасканала памятаю, да секунды, як трапіў сюды. Самыя цяжкія ўспаміны — калі ты яшчэ дома: дзіця ў цёшчы на руках, жонка плача…

Дзяцей у Сяргея двое — 5 і 10 гадоў. «Учора ў іх дзень нараджэння быў: сын і дачка з’явіліся ў адзін дзень з розніцаю ў пяць гадоў. Жонка прывозіць іх да мяне раз на год, каб не траўмаваць: калонія не тое месца, дзе дзецям варта бываць. А з жонкай я бачуся кожныя тры месяцы. Лісты ёй пішу, лічу, колькі дзён засталося да сустрэчы: толькі гэтым і жыву… Я яшчэ спяваю тут, іграю ролі ў тэатры».

Свой тэрмін Сяргей не агучвае, але лічыць, што пакаранне вельмі строгае. На яго думку, двух гадоў на зоне цалкам дастаткова, каб усё зразумець.

— А ёсць сярод асуджаных тыя, хто лічыць сябе вінаватым?

— Такіх мала.

Але мужчына не адмаўляе: на здароўі моладзі, якая гоніцца за модай і ўжывае спайсы, многія зарабляюць.

Рэпартаж з калоніі «Воўчыя норы», дзе сядзяць асуджаныя за наркотыкі

Мінчаніну Максіму 23. У калонію яго адправілі разам з братам.

— Нам патрэбны былі грошы, дзесяць тысяч долараў, — пачынае сваю гісторыю юнак. — Мне — на аперацыю, выдаліць дабраякасную пухліну, брату — на лячэнне жонкі. Яе ўкусіў энцэфалітны клешч. Пакуль зразумелі, што здарылася, яе стан сур’ёзна пагоршыўся.

Праз інтэрнэт хлопцы знайшлі «работу» — рабіць «закладкі». Хто пастаўляў той спайс, не ведаюць, іх задачай было перакладваць фасаваныя дозы ў іншыя месцы. Займаліся гэтым пару месяцаў. Калі пытаемся, ці шмат зарабілі, Максім пазбягае адказу.

— У 2015 годзе я паступіў сюды. Мы з братам выходзілі з пад’езда дома, і нас затрымалі, — успамінае хлопец.

Братам далі па 14 гадоў пазбаўлення волі. Цікавімся ў Максіма, як ён ставіцца да таго, што асуджаныя за наркотыкі сядзяць у адной калоніі. «З аднаго боку, гэта добра. Мы ізаляваны ад гвалтаўнікоў, — разважае юнак. — З іншага, пастаянна чуць размовы пра наркотыкі ўжо немагчыма».

Сам хлопец, да таго як трапіць у «Воўчыя Норы», вёў нармальны лад жыцця. Займаўся спортам, вучыўся ў двух універсітэтах — на дзённым і завочным аддзяленнях. У БНТУ Максім атрымліваў спецыяльнасць інжынера, у БДУ асвойваў знешнеэканамічную дзейнасць. Менш за год заставалася, каб атрымаць дыпломы. Цяпер дыстанцыйна вучыцца ў калоніі.

— Думаю, цяпер зрабіў бы інакш, — вяртаецца юнак да сітуацыі, якая прывяла яго на зону. — Узяў бы крэдыт, прадаў бы што-небудзь. Але чамусьці ў той момант мы з братам вырашылі, што так дастаць грошы будзе хутчэй.

— Чаго ў калоніі не хапае больш за ўсё?

— Родных і блізкіх…

— Ведаеце, я ўжо 15 гадоў працую з асуджанымі, — дзеліцца начальнік калоніі, калі накіроўваемся да выхаду. — Чую іх гісторыі, стараюся зразумець. А потым гляджу прысуд — і там усё зусім у іншым колеры…

zviazda.by

Подписаться
Уведомление о
guest
1 Комментарий
старее
новее большинство голосов
Inline Feedbacks
View all comments
Марина
Марина
31.08.2017 13:54

Хорошая познавательная статья. Жалко людей, но вот реально показано, к чему приводят наркотики.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

27 февраля 2024 13:34

Чаму Лукашэнка загадзя аб’явіў пра свой удзел у выбарах у Беларусі?

Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст падвёў вынікі выбарчай кампаніі 2024 года. На яго думку, гэтую кампанію можна лічыць рэпетыцыяй да наступных выбараў-2025. Ці справіліся ўлады з гэтай задачай?

06 декабря 2023 15:36

В каком состоянии находится беларусское общество и стоит ли “откладывать” свою жизнь?

— Сейчас многие беларусы находятся даже не на пороге «внутренней Монголии», а прямо уже в дверях, — приводит метафору психолог Наталья Скибская. —Потому что диктатура в Беларуси продолжается, репрессии продолжаются.

30 ноября 2023 15:16

Святлана Курс: “Я веру ў перамогу дабра над злом”

Інтэрв'ю з пісьменніцай пра беларускую вёску, жыццё і працу ў Польшчы, вайну ва Украіне і яе ўплыў на Беларусь. А таксама пра тое, чаму больш не слухае музыку Барыса Грабеншчыкова.

15 ноября 2023 15:35

Светлана Алексиевич: «Кажется, мы только сейчас поняли, что свобода — это долгий путь»

Писательница, обладательница Нобелевской премии по литературе Светлана Алексиевич — о наивности в 1990-х и 2020-м, и почему происходящее сейчас в Беларуси станет исторической травмой для беларусов.