14-гадовая жыхарка Хомска зарабляла на жыццё прастытуцыяй і цяпер чакае першынца невядома ад каго

22:52 03 октября 2017
ОБСУДИТЬ
Дакументальную гісторыю пра дзевяцікласніцу Марыну з Драгічынскага раёна (імя зменена), якая пачала прадаваць сваё цела яшчэ ў шостым класе, бо хацела дапамагчы сям’і грашыма, апублікавалі на сайце выдання «СБ Беларусь сегодня».

Марына паходзіць са шматдзетная сям’і, дзе, акрамя яе, гадаваліся яшчэ дзве сястры і брат. Агулам у яе родным двухпакаёвым доме цяпер пражывае 7 чалавек: старэйшая сястра ўжо прывяла ў дом мужа. Адзіным кармільшчыкам выступае маці: яе заробак вартаўніка на ферме складае ўсяго 200 рублёў, плюс дапамога па інваліднасці на малодшага хлопчыка, хворага на рак.

Нібыта каб палепшыць матэрыяльнае становішча, Марына вырашылася гандляваць натурай. За першую такую працу атрымала 50 рублёў. Грошы праелі, дзяўчыну адвялі да гінеколага, перавялі ў іншую школу ды ўзялі на кантроль. Пасля гэтага яна ажно 8 разоў спрабавала збегчы з дому.

Цікава, што ніводнаму кліенту не прыходзіла ў галаву (ці проста не хацелася, каб прыйшло), што яны маюць справу з падлеткам: яркі макіяж ды цыгарэты, ад якіх яна не адмаўляецца нават будучы цяжарнай, ствараюць даволі дарослы вобраз.

Хто бацька будучага дзіцяці, Марыне не ведае. Але ўжо знайшла ў сацсетках таго, хто зможа яго замяніць: нейкі Сярожа пакуль служыць у войску. З Марынай яны ні разу не бачыліся, але ўжо запланавалі роспіс на 31 снежня, акурат пасля дэмбелю. У лютым жа дзяўчына павінна нарадзіць і хоча выхоўваць свайго першынца (Улю ці Багдана) у строгасці, у адрозненні ад яе маці, якая дазваляла ім шмат вольнасцяў.

Праўда, спецыяліст па абароне дзяцінства Драгічынскага аддзела адукацыі Вольга Боева лічыць, што лепш было б, калі б Марына адмовілася ад малога адразу ў радзільні, бо «бытавыя ўмовы, матэрыяльныя магчымасці і маральна-псіхалагічны клімат у сям’і Марыны настолькі нядобры, што прагноз на будучыню дзіцяці незайздросны».

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

27 февраля 2024 13:34

Чаму Лукашэнка загадзя аб’явіў пра свой удзел у выбарах у Беларусі?

Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст падвёў вынікі выбарчай кампаніі 2024 года. На яго думку, гэтую кампанію можна лічыць рэпетыцыяй да наступных выбараў-2025. Ці справіліся ўлады з гэтай задачай?

06 декабря 2023 15:36

В каком состоянии находится беларусское общество и стоит ли “откладывать” свою жизнь?

— Сейчас многие беларусы находятся даже не на пороге «внутренней Монголии», а прямо уже в дверях, — приводит метафору психолог Наталья Скибская. —Потому что диктатура в Беларуси продолжается, репрессии продолжаются.

30 ноября 2023 15:16

Святлана Курс: “Я веру ў перамогу дабра над злом”

Інтэрв'ю з пісьменніцай пра беларускую вёску, жыццё і працу ў Польшчы, вайну ва Украіне і яе ўплыў на Беларусь. А таксама пра тое, чаму больш не слухае музыку Барыса Грабеншчыкова.

15 ноября 2023 15:35

Светлана Алексиевич: «Кажется, мы только сейчас поняли, что свобода — это долгий путь»

Писательница, обладательница Нобелевской премии по литературе Светлана Алексиевич — о наивности в 1990-х и 2020-м, и почему происходящее сейчас в Беларуси станет исторической травмой для беларусов.