Івацэвіцкія юныя памочнікі пажарных апякуюцца састарэлымі і інвалідамі

10:41 04 октября 2017
ОБСУДИТЬ
У рамках першага этапа акцыі “Моладзь – за бяспеку!” прадстаўнікі райаддзела па НС разам з сваімі юнымі памочнікамі аказваюць пасільную дапамогу адзінокім састарэлым грамадзянам і інвалідам. Найбольш дапамога юных выратаванікаў  патрабуецца жыхарам прыватнага сектара альбо вяскоўцам.

Актывісты маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы” разам з старшым інспектарам ГПіУГ райаддзела па НС Валерыем Молашам напярэдадні Дня настаўніка завіталі да былой настаўніцы сваёй школы, а цяпер адзінокапражываючай пенсіянеркі Веры Рыгораўны Васілеўскай. 40 гадоў жыцця аддала выкладанню роднай беларускай мовы і літаратуры Вера Рыгораўна. Колькі год працавала ў Стайкаўскай школе, а потым прывівала любоў да мілагучнай роднай мовы юным жыхарам Івацэвічаў. Зараз Вера Рыгораўна жыве адна ў прыватным доме, часта падводзіць здароўе. 85-гадовай жанчыне дапамагае ў некаторых  гаспадарскіх справах сацыяльны работнік.  Аднак былая настаўніца не замкнулася ў сваім вузенькім коле жыцця пенсіянера: яна па-ранейшаму многа чытае, цікавіцца жыццём школы і яе вучняў. А таму заўсёды рада такім гасцям.

Івацэвіцкія юныя памочнікі пажарных апякуюцца састарэлымі і інвалідамі

Рабяты павіншавалі Веру Рыгораўну з надыходзячым святам, падарыўшы ёй букет кветак і маляўнічую паштоўку-запрашэнне на ўрачыстасці ў гарадскі Дом культуры, прысвечаныя прафесійнаму святу настаўнікаў. Большасць  работ, якія патрабуецца выканаць у двары, каб дапамога  рабят сапраўды аказалася слушнай, гаспадыня прасіла выканаць крыху пазней. А вось паздымаць з вокнаў шторы, каб падрыхтаваць іх для сціркі (што складана зрабіць самастойна любому сталаму чалавеку) яна папрасіла зараз. Яшчэ дапамаглі прыбраць гародніну.

Былі яшчэ і шчырыя, глыбокія ўспаміны аб вучобе і далейшай працы былоў настаўніцы, якія рабяты слухалі з непрыхаванай цікавасцю. На развітанне юныя вогнеборцы пажадалі настаўніцы-ветэрану добрага здароўя, не хварэць, а жыць доўга і бяспечна. А Вера Рагораўна ў сваю чаргу пачаставала рабят смачнымі яблыкамі і духмінай, а таксама надвычай салодкай малінай з уласнага саду.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

27 февраля 2024 13:34

Чаму Лукашэнка загадзя аб’явіў пра свой удзел у выбарах у Беларусі?

Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст падвёў вынікі выбарчай кампаніі 2024 года. На яго думку, гэтую кампанію можна лічыць рэпетыцыяй да наступных выбараў-2025. Ці справіліся ўлады з гэтай задачай?

06 декабря 2023 15:36

В каком состоянии находится беларусское общество и стоит ли “откладывать” свою жизнь?

— Сейчас многие беларусы находятся даже не на пороге «внутренней Монголии», а прямо уже в дверях, — приводит метафору психолог Наталья Скибская. —Потому что диктатура в Беларуси продолжается, репрессии продолжаются.

30 ноября 2023 15:16

Святлана Курс: “Я веру ў перамогу дабра над злом”

Інтэрв'ю з пісьменніцай пра беларускую вёску, жыццё і працу ў Польшчы, вайну ва Украіне і яе ўплыў на Беларусь. А таксама пра тое, чаму больш не слухае музыку Барыса Грабеншчыкова.

15 ноября 2023 15:35

Светлана Алексиевич: «Кажется, мы только сейчас поняли, что свобода — это долгий путь»

Писательница, обладательница Нобелевской премии по литературе Светлана Алексиевич — о наивности в 1990-х и 2020-м, и почему происходящее сейчас в Беларуси станет исторической травмой для беларусов.