Як жыве і колькі зарабляе сям’я, якой Лукашэнка падарыў карову

21:36 04 октября 2017
ОБСУДИТЬ
Шматдзетная сям'я Снігір з вёскі Ясень Асіповіцкага раёна атрымала ад Аляксандра Лукашэнкі карову Белку. Журналісты звязаліся з бацькам, Сяргеем Снігіром, і распытала яго пра жыццё і планы.

Сяргею 26 гадоў, яго жонцы Вользе — 23. У сям’і ўжо пяцёра дзяцей. Старэйшаму 6 гадоў, самым малодшым (нарадзілася двойня) па 2.

Сяргей працуе механізатарам на мясцовым прадпрыемстве «Ясень-Агра», жонка даглядае дзяцей. Яны нарадзіліся ў вёсцы Ясень, там жа і засталіся жыць і працаваць.

Як жыве і колькі зарабляе сям'я, якой Лукашэнка падарыў карову

Прадпрыемства, кажа Снігір, паціху развіваецца: «раней было не вельмі, цяпер змяніўся кіраўнік, стала лепш». Заробак у Сяргея — 400—500 рублёў. Аднак з усімі «дзіцячымі» выплатамі на сям’ю з сямі чалавек атрымліваецца 1400 рублёў на месяц. Нармальна, кажа Сяргей, але на карову ўсё ж не назбіраеш.

«З дзецьмі адкласці на карову цяжкавата. Нам далі пародзістую карову, бязрогую, я нават не ведаю, колькі яна каштуе. А звычайная карова каштавала б 1200—1500 рублёў», — расказвае Сяргей Снігір.

Але карова была патрэбная, бо дзецям цяжка без малака. І жонка Вольга вырашыла напісаць у Адміністрацыю прэзідэнта ліст ды папрасіць у Лукашэнкі тую карову.

«Жонка вырашыла сама напісаць абы-абы — а раптам дадуць? Напісала тыдні два таму на сайт, я нават не ведаў пра гэта. Даведаўся толькі, калі прыехала да нас мясцовая адміністрацыя, і жонка прызналася, сказала, што даслала ліст», — узгадвае Сяргей.

Карова чакае цяля, яно мусіць з’явіцца бліжэй да вясны. Сама карова прыехала да сям’і Снігір ужо з імем (яе завуць Белка). Як назавуць цяля, Сяргей пакуль не ведае. На пытанне, ці не хоча ён даць яму імя ў гонар Лукашэнкі, Сяргей жартуе: «Ну, калі «хлопчык» будзе, то можа і назавём Сашкам».

Як жыве і колькі зарабляе сям'я, якой Лукашэнка падарыў карову

Што будуць рабіць з цялём, Снігір таксама пакуль не вырашыў, але, найхутчэй, аддасць яго ў калгас.

Сяргей прызнаецца, што сям’і б не перашкодзіў яшчэ вялікі аўтамабіль, «звазіць дзяцей у цырк, на атракцыёны». Тым больш у ідэале ён хацеў бы мець 6—7 дзяцей.

Але ў найбліжэйшы час звяртацца да ўладаў Сяргей і Вольга не плануюць.

«Досыць. І за карову вялікі дзякуй!» — кажа Сяргей.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

27 февраля 2024 13:34

Чаму Лукашэнка загадзя аб’явіў пра свой удзел у выбарах у Беларусі?

Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст падвёў вынікі выбарчай кампаніі 2024 года. На яго думку, гэтую кампанію можна лічыць рэпетыцыяй да наступных выбараў-2025. Ці справіліся ўлады з гэтай задачай?

06 декабря 2023 15:36

В каком состоянии находится беларусское общество и стоит ли “откладывать” свою жизнь?

— Сейчас многие беларусы находятся даже не на пороге «внутренней Монголии», а прямо уже в дверях, — приводит метафору психолог Наталья Скибская. —Потому что диктатура в Беларуси продолжается, репрессии продолжаются.

30 ноября 2023 15:16

Святлана Курс: “Я веру ў перамогу дабра над злом”

Інтэрв'ю з пісьменніцай пра беларускую вёску, жыццё і працу ў Польшчы, вайну ва Украіне і яе ўплыў на Беларусь. А таксама пра тое, чаму больш не слухае музыку Барыса Грабеншчыкова.

15 ноября 2023 15:35

Светлана Алексиевич: «Кажется, мы только сейчас поняли, что свобода — это долгий путь»

Писательница, обладательница Нобелевской премии по литературе Светлана Алексиевич — о наивности в 1990-х и 2020-м, и почему происходящее сейчас в Беларуси станет исторической травмой для беларусов.