Беларускі баец ММА выйграў турнір і на прызавыя грошы зладзіў свята ў дзіцячым прытулку

19:22 15 ноября 2017
ОБСУДИТЬ
Нядаўна беларускі баец змяшаных адзінаборстваў (ММА) Вадзім Куцы выйграў турнір Academy MMA Cup у сваёй катэгорыі, за паўтары хвіліны адолеўшы іспанца Хаўера Фуентэса.

Атрымаўшы ганарар за перамогу, Куцы паабяцаў сабе ахвяраваць грошы ў дзіцячы прытулак.

Даведаўшыся пра такое жаданне, яму выклікаліся дапамагчы яшчэ тузін чалавек — знаёмых і спартоўцаў. І ўжо ў гэтую сераду хлопцы зладзілі свята для дзяцей з сацыяльнага прытулку Першамайскага раёна Мінска. 

Пра гэта цяпер гаворыць уся спартовая супольнасць. 

Беларускі баец ММА выйграў турнір і на прызавыя грошы зладзіў свята ў дзіцячым прытулку

«Я не магу агучваць суму ганарара, якую выдаткаваў. — сказаў «Нашай Ніве» Куцы. — гэта наўрад ці спадабаецца кіраўніцтву. А чаму я так зрабіў? Па-першае, гэты прытулак праз дарогу ад зала, дзе я трэніраваўся ў дзяцінстве. Я восем год туды хадзіў, бегаў там, гуляў, бачыў тых дзяцей і разумеў, што ім мала пашчасціла. Ну і потым, як пасталеў, прыйшло жаданне дапамагчы. Па-другое, гэта быў мой першы бой у Мінску — раней біўся за мяжой, таму вырашыў, што калі дома перамагу — то аддам усё дзецям». 

Беларускі баец ММА выйграў турнір і на прызавыя грошы зладзіў свята ў дзіцячым прытулку

«Мы перадалі тэлевізар, фотаапарат, караоке-сістэму, мікрафон і калонкі, спартыўны інвертар. Садавіны недзе на 100 кілаграм, цукеркі… Мы таксама дарылі кожнаму зімовы камплект вопраткі: шапка, куртка, швэдар, штаны, майка, пяльчаткі… Плюс дарылі летні абутак: красоўкі ці шлёпанцы. Цацка кожнаму ў падарунак, ну і шоў-праграма была: два хаскі ўзялі, каб дзеці маглі цацкацца з імі, аквагрым быў, аніматар быў, клоўны і фокуснік, і адна дзяўчына бясплатна майстар-клас правяла», — падсумаваў баец.

Самому Вадзіму Куцаму 26 гадоў, у ММА ён правёў 12 баёў, у 11 перамог. 

Беларускі баец ММА выйграў турнір і на прызавыя грошы зладзіў свята ў дзіцячым прытулку

Беларускі баец ММА выйграў турнір і на прызавыя грошы зладзіў свята ў дзіцячым прытулку

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

27 февраля 2024 13:34

Чаму Лукашэнка загадзя аб’явіў пра свой удзел у выбарах у Беларусі?

Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст падвёў вынікі выбарчай кампаніі 2024 года. На яго думку, гэтую кампанію можна лічыць рэпетыцыяй да наступных выбараў-2025. Ці справіліся ўлады з гэтай задачай?

06 декабря 2023 15:36

В каком состоянии находится беларусское общество и стоит ли “откладывать” свою жизнь?

— Сейчас многие беларусы находятся даже не на пороге «внутренней Монголии», а прямо уже в дверях, — приводит метафору психолог Наталья Скибская. —Потому что диктатура в Беларуси продолжается, репрессии продолжаются.

30 ноября 2023 15:16

Святлана Курс: “Я веру ў перамогу дабра над злом”

Інтэрв'ю з пісьменніцай пра беларускую вёску, жыццё і працу ў Польшчы, вайну ва Украіне і яе ўплыў на Беларусь. А таксама пра тое, чаму больш не слухае музыку Барыса Грабеншчыкова.

15 ноября 2023 15:35

Светлана Алексиевич: «Кажется, мы только сейчас поняли, что свобода — это долгий путь»

Писательница, обладательница Нобелевской премии по литературе Светлана Алексиевич — о наивности в 1990-х и 2020-м, и почему происходящее сейчас в Беларуси станет исторической травмой для беларусов.